Сцяпан Уладзімір

Уладзімір Сцяпан

Нарадзіўся ў 1958 годзе, у гарадскім пасёлку Касцюкоўка (сёння гэта частка Гомеля). Скончыў мастацкае вучылішшча імя Глебава і тэатральна-мастацкі інстытут (сёння гэта Беларуская Акадэмія Мастацтваў). Па адукацыі – мастак-жывапісец. Даволі плённа працаваў у галіне кніжнай графікі. Яшчэ ў інстытуце заняўся літаратурай.

У сваёй працоўнай біяграфіі Уладзімір Сцяпан спалучае некалькі відаў мастацтва: мае мастацкую адукацыю і досвед у гэтай галіне. Амаль дваццаць гадоў працаваў на беларускім тэлебачанні ў рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм, а потым у творчым аб’яднанні «Тэлефільм», дзе выступаў не толькі як галоўны рэдактар, але і як вядучы і аўтар праграм, сцэнарыст дакументальных і мастацкіх фільмаў.

Пачатак літаратурнай дзейнасці прыпадае на 1982 год, калі яго творы ўпершыню з’явіліся ў друку, на старонках штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З тых часоў вершы з’яўляліся амаль ва ўсіх літаратурных выданнях Беларусі і за яе межамі, друкаваліся ў некалькіх калектыўных зборніках. Аўтар уваходзіў у літаратурную суполку «Тутэйшыя».

Хаця Уладзімір Сцяпан пачынаў, як і многія, з вершаў, але сёння ён вядомы найперш як майстар прозы. На рахунку пісьменніка — зборнікі «Адна капейка», «Вежа», «Сам-насам», два раманы, напісаныя ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам, — «Цень анёла» і «Тэолаг» і інш. Апошнія выдадзеныя кнігі Уладзіміра Сцяпана — зборнік хайку «Папяровая шапка», што выйшла ў 2018 годзе ў «Бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў”», і кніга-пераможца Нацыянальнай літаратурнай прэміі — «Хвалі».

«Хвалі» — зборнік прозы, які складаюць мастацкія апавяданні і цыклы мініяцюр, што хутчэй адносяцца да нон-фікшн. У зборніку выявіліся галоўныя рысы творчасці Уладзіміра Сцяпана: майстэрства менавіта кароткай прозы, уменне перадаць у мінімуме слоў максімум сэнсу, «выяўленчасць», візуальнасць вобразаў, своеасаблівая кінематаграфічнасць.

Мастацкія тэксты ў зборніку рэалістычныя і праблемныя, засяроджаныя на актуальных для сённяшняга грамадства пытаннях, што выдатна спалучаецца з самім жанрам кароткай прозы. Так сюжэты атрымліваюцца вастрэйшымі — без марнавання часу і слоў на экспазіцыю і дакладнае апісанне вобразаў.

Але ж большая частка тэкстаў — гэта тыя самыя лірычныя мініяцюры, у якія аўтар запакоўвае найбольш цікавыя і каштоўныя кавалачкі аўтабіяграфіі. Рэдкая аўтабіяграфія пісьменніка атрымліваецца неэмацыянальнай. Толькі ад майстэрства аўтара залежыць, ці будуць гэтыя эмоцыі спрацоўваць на стварэнне атмасферы, раскрываць характары і значэнне падзей або толькі забіваць прастору тэксту і перашкаджаць сюжэту. Уладзімір Сцяпан праблем з авалоданнем эмоцыямі не мае. Проза і вершы Уладзіміра Сцяпана перакладаліся на англіскую, нямецкую, рускую, украінскую і іншыя мовы.

 

Сцяпан Уладзімір :: Выданьні

pdf
Маладосць, 9 (694) 2011

Маладосць

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

9 (694) 2011

Па-першае, гэта быў цікавы час! Тады піянерская і камсамольская арганізацыі ладзілі шмат мерапрыемстваў, дзякуючы якім можна было праявіць як свае грамадскія, так і творчыя якасці. Вось, да прыкладу, я, калі вучыўся ў 28-й Мінскай школе, кіраваў выданнем насценгазеты. Я меў гэта за гонар, бо мог расказваць вучням і настаўнікам пра школьныя падзеі, адстойваць інтарэсы школьнікаў перад выкладчыкамі і нават бацькамі. Так што гэта быў, з ад... Болей »


pdf
Полымя, 7 (969) 2010

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

7 (969) 2010

Беларускія пісьменнікі Івану Шамякіну. Лісты Каляндар памятных дат. Ліпень ВАСІЛЕЎСКАЯ Галіна, І адзін у полі воін. Эсэ ГОЛУБ Юрка, Кон. Вербы. Фантасмагорыя Татраў. Вяртанне верша пра беларуса і француза. Сінеча васілька. Успомнім пра Жэню Янішчыц… Раны. Кулік. Затока. Падлік рэк: адвольнае. Вершы ГУРСКІ Васіль, Чэх — беларускі партызан ЗЕМЛЯКОЎ Леанід, ШЧОКІН Мікалай, Рэлігія і адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь ... Болей »


pdf
Маладосць, 03 (652) 2008

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

03 (652) 2008

* З ЛЕТАПІСУ «Маладосці». Напярэдадні юбілею * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Сакавік * БАРАВІКОВА Р., Нашы 20 мільёнаў наперадзе?! * Бельскі Алесь, Імправізацыя па матывах душы * БРУЙ Аляксей, Паразіт * ВОРАНАЎ Віталь, Дамафон Мінай * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі * ЗАПРУДСКІ Ігар, Сапраўды-2 * КАРЭНДА Іван, Плойка, або Канцэрт камернай музыкі * КЛІМКОВІЧ ІРЫНА, Памяркоўнасць беларуса — мі... Болей »


pdf
Маладосць, 02 (651) 2008

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

02 (651) 2008

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Люты * СЛОВЫ РОДНАЙ МОВЫ ЗАХОЎВАЕ СЭРЦА. («Вы нам пісалі») * ТАК, ЯК МЫ ЁСЦЬ (Наталля Пушкарова, Яраш Малішэўскі, Алесь Наркевіч, Ганна Урбан, Раман Яраш) * АНДРЫЕЎСКІ Васіль, Вершы * БАРАВІКОВА Раіса, Двое на востраве, які адплыў у нябёсы * БЕЛАЗЕРСКАЯ Ганна, Калі крылы * БУРДЗЯЛЁВА Ірына, Свае і чужыя Дуніна-Марцінкевіча * Васючэнка Пятро, Трэці семестр * ДАМАШЭВІЧ Уладзі... Болей »


pdf
Маладосць, 01 (650) 2008

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

01 (650) 2008

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Студзень * БАРАВІКОВА Р., ...І райская птушачка ад Ніны Мацяш * БРЫЧ Дар’я, Вершы * ВАЛОДЗЬКА Станіслаў, Вершы * ГАЛЬПЯРОВІЧ Навум, Старонка аднаго верша * ГАСПАДЫНІЧ Павел, Усходнія формы сэрца беларускага * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі * ДРАКО Ігар, Ён і Яна. * КАЗЛОЎ Анатоль, Горад у нябёсах (учора, сёння, заўтра). * Клімковіч Ірына, Палескіх талентаў кр... Болей »


pdf
Маладосць, 04 (641) 2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

04 (641) 2007

* «ДАЗВОЛЬЦЕ думаць мне пра Вас...» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Красавік * АЛЯШКЕВІЧ Маргарыта, Лабірынты і цмокі Пятра Васючэнкі * БАРАВІКОВА Р., Гаспадыня самотнага дома * Бутэвіч Анатоль, Каб быў чалавек чалавекам * ГЛОБУС Адам, Альгерд * ДЗЕМІДОВІЧ Таццяна, Апавяданні * Жук Алесь, Сінія незямныя агні. Апавяданне * ЖУКОВІЧ Васіль, Трыялеты * КАМОЦКІ Алесь, Вершы * КАРЛЮКЕВІЧ Алесь, На слу... Болей »


pdf
Калосьсе, 10/2006

Калосьсе

10/2006

Алесь Аркуш. Легенды, міты і лёсы * Алесь Асташонак. Пасьведчаньне таленту * Вера Лойка. Дзе можна перабыць ноч? * Леанід ГАЛУБОВІЧ. «Як шаравая маланка...» * Уладзімір Сцяпан. Сустрэчы * Віктар Корбут. Бліжэй да цела * Наталля Лысова. Паэт і Бог * Валянціна Аксак. Тры сустрэчы зь Міколам Купрэевым * Мікола Папека. «Я хацеў вам сказаць...» * Мікола Папека. Ліст да Леаніда Галубовіча * Леанід Галубовіч. «Спі спакойна...» * Васіль ГАДУЛЬК... Болей »


Бярозка, № 12/1989

Бярозка

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

№ 12/1989

Часопіс “Бярозка” – літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў, у якім друкуюцца найноўшыя творы сучасных беларускіх і замежных пісьменнікаў і паэтаў, цікавыя публікацыі і інтэрв’ю, праводзяцца разнастайныя конкурсы. Болей »


video
Сцяпан Уладзімір, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль, Кантэкст

Кантэкст

Уладзімір Сцяпан. Словы пэндзлем і пяром

Сцяпан Уладзімір, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Уладзімір Сцяпан. Словы пэндзлем і пяром<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/M9ExHIzLJeA" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer;... Болей »


Першая   Папярэдняя   [4-4]   Наступная   Апошняя