Рублеўская Людмiла

Людмiла Рублеўская нарадзiлася ў Менску ў 1965 годзе. Сярэдняй школы ня скончыла, пайшла ў архiтэктурна-будаўнiчы тэхнiкум на аддзяленьне архiтэктуры, пасля сканчэньня якога два гады працавала на вытворчым аб'яднаннi "Гарызонт" тэхнiкам-архiтэктарам, аздабляючы працоўныя iнтэр'еры. Паралельна пачала друкаваць вершы ў перыядычным друку i прыходзiць да беларушчыны пад уплывам Караткевiча, Багдановiча i ўласнага рамантызму. У 1986-м годзе паступiла ў Лiтаратурны iнстытут iмя Горкага ў Маскве на аддзяленьне паэзii, адкуль вярнулася праз год ужо разам з мужам, паэтам Вiктарам Шнiпом i перавялася на беларускае аддзяленьне фiлфака БДУ. Працавала ў газэце "Наша слова", часопiсе "Першацвет", тыднёвiку "Лiтаратура i мастацтва". У "ЛiМе" займала пасаду рэдактара аддзела крытыкi i рэгулярна збiрала дыскусiйны клуб "За гарбатай", дзе сустракалiся беларускiя iнтэлектуалы. Пасля стварэньня холдынгу "Лiтаратура i мастацтва" адтуль сышла i прыняла прапанову працаваць лiтаратурным аглядальнiкам газэты "СБ-Беларусь сегодня". Была аўтарам серыi радыёперадач пад назвай "Дзеяслоў" на канале "Культура", у якiх расказвалася пра гiсторыю i сучаснасьць беларускай мовы. Кiруе суполкай маладых творцаў "Лiтаратурнае прадмесьце". Выкладае ў школе маладога пісьменніка W/rights пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Лаўрэат прэмii часопiса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф" за паралельны раман "Золата забытых магiлаў", дзеянне ў якiм адбываецца ў часы паўстання Кастуся Калiноўскага i ў нашым часе. Лаўрэат прэміі Францішка Багушэвіча за раман “Сутарэнні Ромула”, дзе даследуецца тэма сталінскіх рэпрэсій і гістарычнай памяці (2011), прэміі “Кніга году-2014” Беларускага ПЭН-цэнтра за раман “Авантуры студыёзуса Вырвіча”, Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі (2017 г) за раман “Авантуры Пранціша Вырвіча, канфедэрата і здрадніка”, раман “Дагератып” заняў 2-е месца прэміі Гедройца (2018 г). Усяго выйшла амаль чатыры дзясяткi кнiг у розных жанрах - паэзiя, проза, драматычныя творы, эсэ, крытыка, творы для дзяцей, сярод якiх кнiжка казак "Прыгоды мышкi Пiк-Пiк" - спроба стварэння сучаснай беларускай гарадской мiфалогii (выдадзена на Беларусi i ў Польшчы). Аўтар кніг прозы “Старасвецкія міфы горада Б”(2002), “Сэрца мармуровага анёла” (2003), “Пярсцёнак апошняга імператара” (2006), “Сутарэнні Ромула”(2009), “Дагератып”(2017), “Пантофля Мнемазіны” (2018) і інш., кніг казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000, 2008,), “Карона на дне віра” (2008), сборніка гістарычных эсэ “Беседы о философах”(2006), кнігі краязнаўчых артыкулаў “Я – мінчанін” (2006, у перакладзе на рус. мову – 2007), зборніка архіўных даследванняў па гісторыі беларускай літаратуры “Время и бремя архивов и имен» (2009), у сааўтарстве з гісторыкам В.Скалабанам, і зборніка эсэ “Рифма ценою в жизнь». У празаiчным цыкле "Старасьвецкiя мiфы горада Б*" сiнтэзавала антычныя мiты i рэалii беларускага мястэчка 19 ст. Шмат займаецца тэмай рэпрэсiй 1930-х гадоў. Цыкл авантурна-прыгодніцкіх раманаў “Авантуры Пранціша Вырвіча” (2011-2019), які на сёння складаецца з пяці кніг, малюе панараму Беларусі XVIII стагоддзя. Людміла Рублеўская таксама выяўляе сябе як паэтэса, яна аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў: “Крокі па старых лесвіцах”(1991), “Замак месячнага сяйва”(1992), “Над замкавай вежай”(2003), “Балаган”(2000), “Рыцарскія хронікі”(2002), “Шыпшына для пані” (2008) і др., а таксама аўтар драматычных паэм і п’ес, некаторыя з якіх былі пастаўлены на тэатральных сцэнах. Па драматычнай паэме “Апошняя з Алелькавічаў” зняты аднайменны відэафільм ( БТ, 1999). Дакументальная п’еса “Людвіка і Фабіян” у сааўтарстве з гісторыкам В.Скалабанам выйшла асобнай кнігай (2007). Кінааповесць “Пад залатымі трубамі” пра род Радзівілаў надрукаваная ў часопісе “Дзеяслоў” у 2019 г. (№99). Першы раман авантурна-прыгодніцкага цыклу “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега” экранізуецца на кінастудыі “Беларусьфільм”, прэм’ера запланавана на люты 2020 г. Выступае ў друку як крытык і літаратуразнаўца. Аўтар дасьледвання "Беларускi мiф i яго трансфармацыя ў маладой паэзii 10-20-х i 80-90-х гг. ХХ ст.". Творы перакладалiся на дзясяткi моў свету.

 

Рублеўская Людмiла :: Выданьні

epub
Рублеўская Людміла, Сэрца мармуровага анёла

Сэрца мармуровага анёла

Аповесьць

Рублеўская Людміла

Люблю вандраваць. Часам гэтая схільнасць ублытвае мяне ў авантурныя падзеі, якія не да твару такой самавітай асобе, як я, з навуковай ступенню кніжкамі і працай у сталічным музеі... Ды не, гэта я перабольшваю наконт маёй самавітасці. Па-ранейшаму не паважаю сур’ёзных паседжанняў і павучальных размоў, увогуле цярпець не магу тое, што называецца «ўпарадкаванасцю». Акуратныя стосікі аркушаў і кніг на пісьмовым стале выклікаюць у мяне адно ... Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Старасвецкія міфы горада Б*

Старасвецкія міфы горада Б*

Апавяданні

Рублеўская Людміла

У горадзе Б* былі жанчыны, якія не выйшлі замуж таму, што ім не пашанцавала. Былі там і жанчыны, якія не выйшлі замуж таму, што занадта многа хацелі ад будучага выбранніка. Зрэдку сустракаліся ў горадзе Б* і такія жанчыны, што не выходзілі замуж прынцыпова. А былі і такія, што заставаліся ў дзеўках па ўсіх трох прычынах: адразу не шанцавала, пасля многа хацелі і завяршылі прынцыпам. А апошні, як вядома, хаця і здольны служыць апірышчам ... Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Шляхецкія апавяданні

Шляхецкія апавяданні

Апавяданні

Рублеўская Людміла

Пачыналіся цёмныя лістападаўскія ночы — бяззорныя, чорныя, быццам сама безнадзейнасць, перавітыя жалобнымі стужкамі смугі. Андрусь слабеў. Кожны крок даваўся з цяжкасцю — усё-ткі застудзіўся тады, у халоднай, засыпанай срэбнай восеньскай расой лагчавіне. Коні жандараў тупаталі наверсе, на ўзгорку, і нельга было нават паварушыцца, каб адчуць знямелае ад холаду цела — нібыта яно само ўжо з туману і мокрай зямлі. На амаль голых галінках хм... Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Жаніх панны Данусі

Жаніх панны Данусі

Жахлiвае апавяданне

Рублеўская Людміла

Парцэлянавыя пастух і пастушка прайшліся ў танцы пад пяшчотную мелодыйку «Ах, мой мілы Аўгусцін!», і бялюткія парцэлянавыя ж галубкі над імі далікатна сутыкнуліся ружовымі дзюбкамі. Гадзіннік прабіў дзевяць вечара. Панна Дануся, пекная выпускніца Марыінскай жаночай гімназіі горада М*, закінула ў сакаўны раток чарговую порцыю разынак. Ах, як сумна... Татуся і мамуся сышлі ў госці, на дварэ сеецца дробны кастрычніцкі дождж, занудлівы, як ... Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Жалезная кнопка

Жалезная кнопка

Апавяданне

Рублеўская Людміла

У тыя часы я захаплялася постімпрэсіяністамі. Не тое, каб я цалкам разумела іх мастацтва — хутчэй, падабаліся яны самі: маладыя, дзёрзкія, бедныя... Я таксама была маладая, дзёрзкая і бедная. Як, прынамсі, палова маіх аднакурснікаў. Што можа параўнацца па вастрыні перажыванняў з першымі днямі ў вялікім горадзе, калі ты, яшчэ ўчора выпускнік правінцыйнай школы, далучыўся да творчай эліты сталіцы? (фрагмент) Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Скокі смерці

Скокі смерці

Гатычны раман

Рублеўская Людміла

Яны круціліся ў вар’яцкім карагодзе вакол ратушы ўжо дзясятую гадзіну. Неба зрабілася чырвоным, як распаленае жалеза. Цяжкі дым вогнішчаў, якімі адпалохвалі пошасць, слаўся па бруку, нібыта душы, што дарэмна праглі перад смерцю апошняга прычасця, не хацелі пакідаць зямлю... — Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!.. Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!.. Выкрыкі былі ўжо мала падобныя да чалавечых. Анэта адчувала, што з яе надарваных грудзей выходзіць толькі хрыплы ... Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Сутарэнні Ромула

Сутарэнні Ромула

Раман

Рублеўская Людміла

Ён ведаў, што іншай працы ў яго ўжо ніколі не будзе. Занадта шмат бачыў і чуў за апошнія гады. Такі, як ён, можа толькі падзяліць лёс тых, каго лячыў у турэмнай бальніцы. «Лячыў»… Звычайныя словы ў ягоным цяперашнім жыцці набывалі новы злавесны сэнс. Нібыта пачварна скажаліся абрысы прадметаў, якія ўпалі ў брудную цвілую лужыну: што там паблісквае на дне — лыжка? Скальпель? Абцугі? Паламаныя акуляры? Лекар пацяжэлай рукой прысунуў да ся... Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Ночы на плябанскіх млынах

Ночы на плябанскіх млынах

Містычная аповесць

Рублеўская Людміла

Гэты дом пабудаваў вар’ят у вар’яцкім месцы. І не было лепшага дому і лепшага месца ў гэтым вар’яцкім часе. Агонь дабраўся да срэбнай стужкі, якая далікатна абвівала свечку з белага духмянага воску, вырабленага няйначай пчалінай каралевай (хаця не, каралевы не вырабляюць воску, нават такога белага). Стужка адразу сціснулася, пачарнела, выяўляючы сваяцтва не з высакародным металам, а з паперай, цярплівай, як прыроджаная паслугачка, і гэт... Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Шклянка цемры з прысмакам крыві

Шклянка цемры з прысмакам крыві

Апавяданне

Рублеўская Людміла

Хто сказаў, што ноч — сляпая? У яе — тысячы вачэй. І ўсе бязлітасныя, быццам прыцэл нагана. Можа, так проста здавалася ад таго, што ў горадзе панавала чорная восень, якая бессаромна скінула з сябе апошні сентыментальна залаты лісток, што пад вокнамі туляўся позні вечар, калі сумленныя тубыльцы нават гарбату ўжо выпілі, а халодны дождж біў, біў, біў нябачнымі ў цемры бізунамі паўмёртвую зямлю ў ганебных гнілых лахманах травы і лістоты. К... Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Гісторыі пані

Гісторыі пані

Нявыдуманыя аповеды

Рублеўская Людміла

Ці шмат са мной здаралася незвычайнага? Гэта гледзячы як ацэньваць... Часам выпіты кубак кавы можа стацца падзеяй большай, чым землятрус. Нашае жыццё — гэта наша памяць. А нічога больш няпэўнага за памяць няма. Што мы бачым, азірнуўшыся? Бляск разбітых шкельцаў? Раскіданыя там-сям рэдкія дыяменты? Але і яны з цягам часу трацяць бляск, пакуль не знікнуць пад пылам... Занатаваць хоць нешта, стварыць самую сябе з мазаікі слоў... І таго дос... Болей »