Рагойша Вячаслаў

Рагойша Вячаслаў Пятровіч (5 чэрвеня 1942 г., мястэчка. Ракаў Валожынского раёна Мінскай вобласці).

Вучыўся ў Ракаўской сярэдняй школе. У 1963 г.закончыў з адзнакай філалагічный факультэт БДУ, у 1967 г. – аспірантуру. У 1965 г. служиў у Савецкай арміі. У 1967 г., пасля абароны кандыдацкой дысертацыі, стаў старшым выкладчыкам, затым дацэнтам кафедры беларускай літаратуры БДУ.

У 1991–1994 гг., паралельна з выкладаннем ва ўніверсітэце, працаваў намеснікам дырэктара Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. На працягу 1994–2016 гг. В.Рагойша узначальваў кафедру тэорыі літаратуры БДУ, з 2016 г. – прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ. Літаратуразнавец, крытык, перакладчык, паэт. Доктар філалагічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Міжнародной акадэміі наувк Еўразіі (1994). Круг навуковых інтарэсаў: тэорыя і гісторыя беларускай літаратуры, вершазнаўства, беларуска-іншанацыянальныя літаратурныя ўзаемасувязі, паэтыка літаратурнага твора, праблемы тэорыі і практыкі мастацкага перакладу. Як тэкстолаг В. П. Рагойша падрыхтаваў шэраг выданняў.

Актыўна займаецца грамадскай працай. З’яўляўся старшынёй экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь (1996– 2006), кіраваў Міжнародным фондам Янкі Купалы (1994–2016; цяпер яго Ганаровы старшыня). З 2006 г. В.Рагойша – старшыня савета по абароне дысертацый при БДУ Д 02.01.12 па беларускай, рускай і зармежных літаратурах. Ён старшыня секцыі беларускай мовы і літаратуры Навукова-метадычнага аб’яднання Міністэрства адукацыі Беларусі; член Беларускага камітэта славістаў і інш.

Асноўныя працы: «Паэтыка Максіма Танка. Культура вобраза. Характар верша» (1968), «Пераклаў Якуб Колас…» (1972), «Карані дружбы: Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемааасувязі пачатку ХХ ст.» (1976; у сааўтарстве), «І нясе яна дар…» (1977), «Паэтычны слоўнік» (1979, 1987, 2004), «Проблемы перевода с близкородственных языков» (1980), «Напісана рукой Купалы» (1981), «Кантакты» (1982), «Вяршыні. З невядомага і забытага пра Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча» (1991), «І адгукнецца слова ў слове…» (1992), “Полюс цяпла: Вершы” (2007), «Беларускае вершаванне» (2010), «Мой Трыглаў: Кніга пра Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча» (2012), «Верш. Паэзія : энцыклапедычны даведнік” (2020), “Дзесяць саг пра Караткевіча” (2020), “Вочы ў вочы, мыслі ў мыслі: Кніга перакладной паэзіі” (2013) і інш.

Аўтар і сааўтар многіх падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школьнікаў і студэнтаў: «Беларуская літаратура ХІХ ст.: Хрэстаматыя» (1971, 1988), «Тэорыя літаратуры ў тэрмінах» (2001), «Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці: для школьнікаў і абітурыентаў» (2009), «Уводзіны ў літаратуразнаўства» (у 2 ч. 2010–2012), вучэбны дапаможнік для 9-х класаў «Беларуская літаратура» (2011, 2019), «Украінская літаратура і ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі» (у 3 ч. 2012–2016), «Тэксталогія і яе дапаможныя навукі» (2015), “Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка” (2019) і інш. Узнагароджаны медалём «20 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941– 1945 гг.» (1965), медалём Францыска Скарыны (1994), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999), ордэнам Францыска Скарыны (2012); яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работіик БДУ» (2012) і інш.

Е-mail: v.rahoisha@tut.by.

 

Рагойша Вячаслаў :: Publications

pdf
Рагойша Вячаслаў, Вочы ў вочы, мыслі ў мыслі

Вочы ў вочы, мыслі ў мыслі

кніга перакладной паэзіі

Рагойша Вячаслаў

Кніга гэта — своеасаблівы падрахунак зробленага Вячаславам Рагойшам як перакладчыкам паэзіі. Яе склалі ўвасобленыя ім па-беларуску выбраныя вершаваныя творы найперш украінскіх аўтараў, сярод іх — знакамітая драма-феерыя Лесі Украінкі «Лясная песня». У асобны раздзел кнігі ўвайшлі творы паэтаў сербскіх, харвацкіх і баснійскіх (Д. Максімавіч, А. Б. Шыміч, В. Парун, Ё. Пупачыч, І. Сарайліч), славацкіх (П. Штыліха, Р. Чыжмарык, Л. Фелдэк, Ю... More »


pdf
Рагойша Вячаслаў, Мой Трыглаў

Мой Трыглаў

Кніга пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча

Рагойша Вячаслаў

Кнігу склалі новыя артыкулы і эсэ доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы пра малавядомыя старонкі жыцця і творчасці трох класікаў беларускай літаратуры, што ўяўляюцца яму ў вобразе Трыглава — найвышэйшай гары Славеніі. У прыватнасці, чытач даведаецца пра Янку Купалу як бацьку нацыі, лексікографа, пра прыязныя ўзаемаадносіны Якуба Коласа з рускай паэтэсай Святланай Сомавай (упершыню поўнасцю публікуюцца лісты да яе народ... More »


pdf
Рагойша Вячаслаў, Шамякіна Таццяна, Кабржыцкая Таццяна, Праскаловіч Вольга, Беларуская літаратура

Беларуская літаратура

Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання

Рагойша Вячаслаў, Шамякіна Таццяна, Кабржыцкая Таццяна, Праскаловіч Вольга

Вывучаючы літаратуру ў папярэдніх класах, вы пазнаёміліся з некаторымі фальклорнымі тэкстамі, вершаванымі і празаічнымі творамі асобных беларускіх пісьменнікаў. Пры гэтым атрымалі ўяўленне і пра літаратуру як від мастацтва, пра сутнасць паэзіі, прозы, публіцыстыкі, пра эпічны, лірычны і драматычны роды літаратуры, пра ліра-эпас, некаторыя літаратурныя віды, жанры і інш. Адным словам, у вас ужо ёсць добрая фактычная аснова, каб на ёй фар... More »


pdf
Рагойша Вячаслаў, Беларускае вершаванне

Беларускае вершаванне

Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філалагічных спецыяльнасцях

Рагойша Вячаслаў

У вучэбным дапаможніку "Беларускае вершаванне" разглядаецца цэлы шэраг пытанняў, звязаных як з гісторыяй і тэорыяй беларускага верша (верш і проза, верш і паэзія, сістэмы вершавання, віды верша, верлібр і г. д.), так і з функцыянаваннем верша ў сістэме беларускай паэтычнай творчасці ("беларускі верш" В. Дуніна-Марцінкевіча, вершаванне Ф. Багушэвіча, рытмічнае "вядзенне тэмы" ў Янкі Купалы, жанравая своеасаблівасць верша Якуба Коласа, ма... More »


pdf
Рагойша Вячаслаў, Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці

Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці

для школьнікаў i абітурыентаў

Рагойша Вячаслаў

У слоўніку разглядаюцца ўсе тэарэтыка-літаратурныя паняцці, якія прадугледжаны ў новых праграмах па беларускай i рускай літаратурах для агульнаадукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь. Можа аказаць дапамогу як вучням, так i абітурыентам, студэнтам у галіне гісторыі i тэорыі літаратуры, літаратурна-мастацкай крытыкі, беларуска-іншанацыянальных сувязей. У слоўніку тлумачацца асноўныя літаратуразнаўчыя тэрміны, без ведання якіх не можа абы... More »


pdf
Рагойша Вячаслаў, Полюс цяпла

Полюс цяпла

вершы

Рагойша Вячаслаў

Кнігу «Полюс цяпла» вядомага гісторыка і тэарэтыка літаратуры, доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы склалі асобныя вершы, якія на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў «здараліся» ў яго побач з напісаннем артыкулаў, манаграфій, «Паэтычнага слоўніка», перакладамі на беларускую мову паэтычных і празаічных твораў іншамоўных аўтараў. Агульнае, што іх аб'ядноўвае - гэта выяўленне любові да роднага кута, Бацькаўшчыны-Беларусі, я... More »


pdf
Рагойша Вячаслаў, Паэтычны слоўнік

Паэтычны слоўнік

Рагойша Вячаслаў

У слоўніку доктара філалагічных навук, прафесара В. П. Рагойшы тлумачыцца каля тысячы тэрмінаў па тэорыі паэзіі. Улічваюцца дасягненні сучаснай літаратуразнаўчай думкі ў галіне агульнай паэтыкі і паэтыкі верша, вопыт паэзіі народаў СНД і замежных краін. Асноўная ўвага ўдзяляецца гісторыі і тэорыі беларускага верша. У трэцяе выданне ўключаны звыш 50 новых тэрмінаў. Прызначаецца шырокаму колу навукоўцаў, пісьменнікам, студэнтам філфакаў ... More »


pdf
epub
Рагойша Вячаслаў, Уводзіны  ў літаратуразнаўства. Вершаванне

Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў-філолагаў і журналістаў

Рагойша Вячаслаў

У ВМК "Уводзіны ў літаратуразнаўства: Вершаванне", які грунтуецца на аднайменным курсе лекцый В. П. Рагойшы (Мн.: БДУ, 2002) змешчаны хрэстаматыйны матэрыял па метрыцы і рытміцы, рыфміцы і строфіцы беларускага верша. Дадзены тлумачэнні асноўных паняццяў і тэрмінаў, пытанні і заданні для кантролю самастойнай працы студэнтаў. Для ўсіх, хто цікавіцца тэорыяй і практыкай вершатворчасці. More »


pdf
Рагойша Вячаслаў, На шляху  да Парнаса

На шляху да Парнаса

Даведнік маладога літаратара

Рагойша Вячаслаў

Кнігу «На шляху да Парнаса» можна лічыць не толькі даведнікам маладога літаратара, але і даведнікам чытача: у ёй тлумачацца асноўныя літаратуразнаўчыя паняцці, без ведання якіх не зможа абысціся як пачынаючы пісьменнік, так і той, хто разгортвае кнігу паэзіі ці прозы і жадае глыбей зразумець і аб'ектыўна ацаніць вартасці прачытанага. Мы дагэтуль гаварылі пра стваральнікаў літаратурных твораў. A хіба не трэба валодаць хаця б асноўнымі ве... More »


Рагойша Вячаслаў, Тэорыя літаратуры ў тэрмінах

Тэорыя літаратуры ў тэрмінах

Дапаможнік

Рагойша Вячаслаў

Дапаможнік змяшчае больш за 1100 літаратуразнаўчых паняццяў якія аўтар трактуе ў многім па-новаму, больш грунтоўна і дьшамічна, у развцці, — у катэксце з іншымі культуралагічнымі дысцыплінамі: фальклорам, міфалогіяй, гісторыяй беларускай і сусветнай літаратур, герменеўтыкай. Кніга дапаможа абнавідь выкладанне літаратуры ў ВНУ і школах і выпрацаваць новы падыход да развіцця літаратурнага працэсу. Прызначана для дасведчанага ў літаратуры ... More »


First   Previous   [1-5]   Next   Last