Пракаповіч Ігар

Пракаповіч Ігар Міхайлавіч, нарадзіўся 9.12.1960 у г. Паставы Віцебскай вобласці. Закончыў геафак БДУ (1985) і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі (1999). Працуе настаўнікам геаграфіі і астраноміі СШ №1 г. Паставы і Пастаўскай раённай гімназіі. Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя, тапаніміка, педагогіка, краязнаўства. Выдаў зборнікі паэзіі: “Рэха малітваў”(1993), “Намагнічаны космас”(1996), “Шляхі наканаванага бязмежжа”(1999), “Я Вас каханнем растрывожу...” (2005), “Луска вечнасці” (2005), “Белая Панна” (2007), “Калядны ранак” (2007), “Хірургічная адысея дзядзькі Антона” (2009).

Аўтар кніг па краязнаўстве: “Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна”(1994), “Адкуль паходзяць назвы. Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна”(2000), “Крыжы і камяні”(2003), “Манькавічы” (з А. Вансовіч і І. Заяц) (2004), “Насельніцтва Пастаўскага краю” (2004), “Ваколіцы Паставаў” (2004), “Мястэчка каля пушчы: Груздава і ваколіцы” (з І. Собаль) (2005), “И край родной откроет тайны..»(2006), «Мястэчка над возерам: Задзеўе і ваколіцы» (з І. Заяц) (2006), «Гута-Голбія» (з М. Арэхам) (2007), “Чароўны край – Пастаўшчына: (гісторыка-краязнаўчы курс “Паставазнаўства”)” (2009). Укладальнік кнігі “Дзе Мядзелка песні пяе...”(Пастаўшчына літаратурная) (2006) і фотаальбому “Паставы” (2006).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член-карэспандэнт міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і упраўленчых навук. Член Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Пераможца Віцебскага абласнога конкурсу “Настаўнік года-95”. Пераможца рэспубліканскага конкурсу Таварыства беларускай школы “Беларускі настаўнік года 2009”, лаўрэат звання “Чалавек года Віцебшчыны 2009”.

 

Пракаповіч Ігар :: Выданьні

pdf
Пракаповіч Ігар, Ваколіцы Паставаў

Ваколіцы Паставаў

Помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак

Пракаповіч Ігар

Пастаўшчына – прыгожы і своеасаблівы куточак беларускай зямлі, які мае цудоўныя прыродныя краявіды, складаную і поўнасцю яшчэ не раскрытую гісторыю, адметныя традыцыі, культуру, мову. Аднак пакуль што склалася так, што кніг, у якіх можна было б знайсці апісанне тутэйшых помнікаў гісторыі, культуры і прыроды, выдадзена вельмі мала. Гэта выданне ў нейкай ступені запоўніць белую пляму ў летапісанні Паставаў і ваколіцаў і стане асновай для ... Болей »


pdf
epub
Пракаповіч Ігар, Насельніцтва Пастаўскага краю

Насельніцтва Пастаўскага краю

Пракаповіч Ігар

Тэрыторыя Пастаўскага края пачала засяляцца людзьмі вельмі даўно, з тых часоў, калі паўночную Беларусь пакінуў апошні ледавік і ўтварыліся спрыяльныя ўмовы для развіцця расліннасці і жывёльнага свету. Першыя жыхары – малалікія купкі паляўнічых, рыбаловаў, збіральнікаў – з’явіліся на нашай зямлі, верагодна, каля 8 – 9 тысячагоддзя да нашай эры. Магчыма, у даледавіковую эпоху і ў міжледавікоўі тэрыторыю края наведвалі групы палеаантрапаў,... Болей »


pdf
Пракаповіч Ігар, Крыжы i камяні

Крыжы i камяні

Нарысы па гісторыі Пастаўскага краю

Пракаповіч Ігар

У кнізе разглядаюцца асобныя перыяды i падзеі гісторыі аднаго з маляўнічых куточкаў Беларусі — Пастаўскага краю ад пачатку засялення яго людзьмі да часоў першай сусветнай вайны. Выданне будзе карысным для гісторыкаў, краязнаўцаў, настаўнікаў, вучняў i ўсіх, хто цікавіцца, нашай мінуўшчынай. Болей »


pdf
epub
Пракаповіч Ігар, Адкуль паходзяць назвы

Адкуль паходзяць назвы

Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна

Пракаповіч Ігар

Збор матэрыялаў для кнігі ішоў праз краязнаўчую дзейнасць (вандроўкі, экспедыцыі), працу ў архівах, выкарыстанне слоўнікаў і тапаграфічных карт, геаграфічнага аналізу водных аб'ектаў. Кніга складаецца з двух асноўных частак. У першай даецца сціслае апісанне найбольш характэрных рысаў назваў рэк і азёр у межах Пастаўскага раёна. У другой частцы кнігі падаецца "Гідранімічны слоўнік Пастаўшчыны", у якім у алфавітным парадку называюцца рэкі... Болей »


pdf
Пракаповіч Ігар, Шляхі наканаванага бязмежжа

Шляхі наканаванага бязмежжа

Вершы

Пракаповіч Ігар

Паэтычны голас Ігара Пракаповіча, можа, не такі ўжо гучны, але гэта свой, непаўторны голас. Сведчанне таму - гэта кніга. Яна найперш заклікае чытач не толькі любіць родную зямлю, але і імкнуцца душою ў Божы храм, як самую найвялікшую нашу надзею... Болей »


pdf
Пракаповіч Ігар, Намагнічаны космас

Намагнічаны космас

Вершы

Пракаповіч Ігар

Новая кніжка паэзіі Ігара Пракаповіча нягледзячы на невялічкі аб'ём надзвычай ёмкая па эмацыянальна-інтэлектуальнаму зараду. Яна як бы ахоплівае ўсе рэаліі жыцця ад кволай зямной травінкі да неабсяжных прастораў Сусвету. Болей »


pdf
Пракаповіч Ігар, Рэха малітваў

Рэха малітваў

вершы

Пракаповіч Ігар

Паэзія Ігара Пракаповіча адметная ўжо тым, што стваралася на зломе часу, на крутым павароце гісторыі. Многія вершы чытаюцца як шчырая сыноўняя споведзь, як святая малітва за родны край, за бацькоўскую зямлю, знявечаную чырнобыльскім атамам. Паэт кліча ў Божы храм, а ў храме тым кожны знойдзе сваю веру, сваю любоў, сваю надзею. Болей »


pdf
Полымя, 11 (973) 2010

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

11 (973) 2010

Лістапад. Каляндар памятных дат Лісты Васіля Быкава да Уладзіміра Караткевіча Уладзімір КАРАТКЕВІЧ: «Любую справу рабіць хвацка» Якуб Колас — дзецям. Школьныя далягляды БЫКАЎ Аляксандр, Галінка бэзу. Жамчужнае вяселле. Нарач. Дзве з’явы. Матылёк. Асенняя рапсодыя. Вершы ГАРАДНІЦКІ Яўген, Ut pictura poesis. (Паэтыка і эстэтыка Уладзіміра Караткевіча) ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Валошкі на мяжы. Раман. Працяг ... Болей »


Беларускі гістарычны часопіс, 6 (131) 2010

Беларускі гістарычны часопіс

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

6 (131) 2010

За калючым дротам. Успаміны вязня Асвенціма Паўла Мілюка Ганцар Крысціян, Узяцце Брэсцкай крэпасці: гістарычны дакумент Ганцар Крысціян, Штурм Брэсцкай крэпасці Доўнар Аляксандр, Белавежская пушча ў ХVІ -ХVІІІ стст.: асноўныя вехі гісторыі Іофе Эмануіл, Аб знакамітых і сумна вядомых постацях Крывашэеў Дзмітрый, Тэрміналогія лясных промыслаў у Вялікім княстве Літоўскім ХІV-ХVІ стст. Новікаў Сяргей, Абарона Б... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 24

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

24

* "Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць... "Новыя выданьні на кніжных паліцах" * Абламейка Сяргей, Каменная песьня. Гарадская імпрэсія з вершам * Адамовіч Андрэй, Заўтрашні дзень * Бадак Алесь, Па той бок адлюстраваньня * Баляслаў Марка, Любоў паўстанцкая сьвятая * Быкаў Васіль, Бліндаж * Вярцінскі Анатоль, "Ой, сад, ты, мой сад...", альбо Колькі ж ворагаў у беларушчыны * Гілевіч Ніл, Між роспаччу і н... Болей »


Першая   Папярэдняя   [4-4]   Наступная   Апошняя