Паплаўская Ася

Ася Паплаўская - літаратурны журналіст, крытык, кніжны аглядальнік, радыёвядучая.

Нарадзілася 17 траўня 1988 г. у горадзе Таржок (Расія). У тры гады пераехала ў Менск.

Студэнтка факультэта журналістыкі Інстытута Журналістыкі БДУ. Друкуецца ў газэтах "Літаратура і мастацтва", "Літаратурная Беларусь", часопісе "Дзеяслоў", "Верасень" і іншых выданнях. Вядзе аўтарскую перадачу СучБелЛіт на NETradio.

Лаўрэат гарадской навукова-практычнай канфэрэнцыі (секцыя руская філялогія). Перамагла з навукова-практычнай працай "Дуэль" в "одном из мрачных мест России" (А.П. Чехов)" (даследванне сахалінскага пэрыяду ў жыцці й творчасці Чэхава, аналіз кнігі нататак "Востраў Сахалін", аповесці "Дуэль", параўнанне творчасці дасахалінскага пэрыяду з паслясахалінскім). Прызёр шэрагу алімпіядаў па рускай мове й гісторыі.

У 2009 годзе перамагла ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых працаў студэнтаў і магістрантаў вышэйшых навучальных установаў (2-ая катэгорыя) з навуковай працай "Суб'ектыўны фактар у пісьменьніцкай крытыцы (на прыкладзе Леаніда Галубовіча, крытыка газэты 'Літаратура і мастацтва')".

Укладальнік і дызайнер календара на 2009 год "Бацькі дзяржаўнасьці Беларусі".

У 2009 годзе была адзначаная ў ТОП-7 беларуских журналистов-блоггеров.

У 2010 годзе заняла першае месца ў конкурсе моладзевай журналістыкі Твой стыль (намінацыя “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай).

Вядзе блог paplauskaja.net.

 

Паплаўская Ася :: Выданьні

pdf
Дзеяслоў, 40

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

40

* “Мой час наперадзе, яшчэ ён прыйдзе…” Гутарка Андрэя Масквіна з Нілам Гілевічам * Калевала. Карэла-фінскі эпас. Асобныя руны * На птушыных правах літоўскага паэта. Сучасная літоўская паэзія Уладас Бразюнас Антанас А. Ёнінас Альвідас Шляпікас Эўгеніюс Алішанка Вітаўтас Дэкшніс * Астравец Сяргей, Флот каўчэгаў. Аповед пра пакінуты рай * Барадулін Рыгор, На мове камянёў... * Быкаў Васіль, Прыклад далёкага сябра ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 39

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

39

* “Катэгарычна аб’яўляю, што я — пiсьменьнiк беларускi...” . Гутарка Юрася Залоскі з Васілём Быкавым * Люблю Беларусь. Размова пра кнігу Паўла Севярынца * Шлюб з сонцам. Падарожжа ў славенскую паэзію. Іван Добнік. Анюша Белехар. Цьветка Беўц. Марчэла Патоцца. Мірыям Дрэф. Станка Храстэль * Алейнік Лада, Гульня сьвядомасьці, альбо Праблема “Тэрміналагічнай атрыбуцыі” * Бабіна Наталка, Нячэсная кава * БАБКОЎ ІГАР,... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 2 (28)

Літаратурная Беларусь

культурна-асветніцкі праект ГА Саюз беларускіх пісьменнікаў і газета Народная воля

2 (28)

«Катэгарычна аб'яўляю: я - пісьменнік беларускі» Гутарка Юрася Залоскі з Васілём Быкавым. Думкі і словы вялікіх людзей не спазняюцца, бо існуюць і ў сваім часе, і па-над ім... «Ь» прапануе фрагменты неапублікаванай раней размовы з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым, якія былі запісаны ў чэрвені 1995 г. Цалкам невядомыя тры гутаркі будуць надрукаваныя ў часопісе 'Дзеяслоў'. - Вы доўгі час былі адарваны ад роднай мовы, пачал... Болей »


pdf
Новы Час, 41 (125) /2008

Новы Час

41 (125) /2008

У рамках праграмы для журналістаў беларускіх незалежных СМІ ў Бруселі адбылося некалькі сустрэч з чыноўнікамі ЕС, якія вядуць таемныя перамовы з Мінскам. Я таксама быў адным з удзельнікаў гэтай праграмы, і хацелася б падзяліцца з чытачамі «НЧ» сваімі ўражаннямі. «Гэта не для друку. Маё імя не павінна фігураваць у вашых матэрыялах», — так звычайна пачынаюцца размовы з прадстаўнікамі апарату ЕС, якія адказваюць за перамоўны працэс з Мінск... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 33

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

33

* «Крыві не павідна быць відна», «Рыбін горад» Размова пра кнігі Наталкі Бабінай * «Я адкрыла Беларусь яшчэ тады…» Гутарка Галіны Дубянецкай з Верай Рыч * Дзесяць сьвечак. Вершы Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Някляева, Алега Мінкіна, Анатоля Вярцінскага, Эдуарда Акуліна, Віктара Шніпа, Людмілы Рублеўскай, Паўла Зьмітрука, Сержука Сыса, Сьвятланы Раманавай * Спазнаць сябе... Анталогія сучаснай аўстрыйскай літаратуры: Маркус... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 32

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

32

* «Групавы партрэт з Бабай Броняй», «Іn Вільня veritas» Размова пра кнігі твораў фіналістаў конкурсаў маладых літаратараў, прысьвечаных 75-годдзю У. Караткевіча і 100-годдзю “Нашай Нівы” * «Жыцьцё ёсьць няспынны мастацкі працэс» Гутарка Галіны Дубянецкай з Алесем Пушкіным * «Так ужо на нябёсах запісана» Перапіска Васіля Быкава і Алеся Адамовіча * Акулін Эдуард, Бой з сабой * Барадулін Рыгор, Чмяліны мёд * Блакіт... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя