Нікалаеў Мікола

Мікалай Нікалаеў (нар. 21 лютага 1955, Шчучын) — беларускі гісторык і грамадзкі дзяяч. Доктар філялягічных навук (1997).

М. Нікалаеў — адзін з заснавальнікаў і чальцоў прэзыдыюму Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, адзін з стваральнікаў і чалец Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу.

Скончыў БДУ, спэцыяльнасьць «гісторыя, археалёгія» (1977). Працаваў у Ленінградзкім аддзяленьні Інстытуту археалёгіі АН СССР, удзельнічаў у раскопках старажытнага Наваградку, Старой Ладагі. 3 1978 у Расейскай Нацыянальнай бібліятэцы — навуковы супрацоўнік, загаднік аддзелу.

У 1988 у Санкт-Пецярбургу абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Славянская рукапісная кніга на беларускіх землях у XIV—XVIII стст.», у 1997 — доктарскую дысэртацыю «Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага».

Дасьледуе гісторыю культуры Беларусі, беларускае мастацтва, гісторыю праваслаўнай царквы ў Беларусі.

Пераклаў на беларускую мову працу І. Грыгаровіча «Беларуская ярархія» (1992). Аўтар манаграфіі «Палата кнігапісная» (1993), прысьвечанай пытаньням традыцыяў кніжнай культуры Беларусі, гісторыі старажытная кірылічнай кнігі, богаслужбовых кніг на лацінскай мове, беларускай рукапіснай кнігі.

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

 

Нікалаеў Мікола :: Выданьні

pdf
ARCHE, 01(30)2004

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

01(30)2004

У гэтым нумары: крытычныя артыкулы Валера Булгакава, Віталя Сіліцкага, аналітычныя артыкулы Данілы Жукоўскага, Аляксандра Батуры, эсэ Ганефа Курэйшы , Міларда Павіча і інш. Сярод аўтараў нумара — Робэрт Котрэл, Сяргей Прытыцкі, Аліса Бізяева, Альгерд Бахарэвіч, Тацяна Барысік, Віктар Корбут, Анатоль Трафімчык і інш. Болей »


pdf
Спадчына, 5-6/2002

Спадчына

5-6/2002

Шаноўныя чытачы! Выконваючы свае абяцанні, рэдакцыя працягвае рухацца абраным шляхам выпуску тэматычных нумароў і прапануе вашай увазе чарговы здвоены нумар павялічанага аб’ёму. У выпуску 5—6 за 2002 г. эпізоды гісторыі і здабыткі культуры беларускага народу разглядаюцца ва ўзаемадачыненнях з нашымі суседзямі. Воляй лёсу дзелячы свой дзяржаўны дом цягам стагоддзяў з украінцамі, летувісамі, палякамі, латышамі, расійцамі мы выпрацоўвалі а... Болей »


pdf
ARCHE, 05(28)2003

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

05(28)2003

Тэма нумару: Віленская анталёгія. Сярод яго аўтараў – Даніла Жукоўскі, Чэслаў Мілаш, Віталь Зайка, Андранік Антанян, Сакрат Яновіч, Алесь Аркуш, Мікола Нікалаеў, Аляксандар Фрыдман, Кшыштаф Чыжэўскі). У нумары публікуецца анталёгія беларускай паэзіі XX ст., прысвечаная Вільні, укладзеная Сяргеем Дубаўцом. Болей »


pdf
ARCHE, 02(25)2003

ARCHE

02(25)2003

Цэнтральная тэма нумару — Туманнасьці беларускай гісторыі. У выданні публікуюцца: вынікі апытання "З чаго, на Вашую думку, пачалася (пачынаецца) нацыянальная гiсторыя Беларусi й чым яна скончыцца?", стэнаграма круглага стала па праблемах беларускай гістарыяграфіі "Між айчынным чытачом і замежным калегам" (удзел бралі Генадзь Сагановіч, Захар Шыбека, Юрась Ліхтаровіч, Вацлаў Арэшка, Алесь Смалянчук, Павал Церашковіч, Аляксей Хадыка, Валя... Болей »


pdf
ARCHE, 01(21)2002

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

01(21)2002

У гэтым нумары: "Амэрыканскі дзёньнік" Славаміра Адамовіча, вершы Алеся Разанава і Усевалада Гарачкі, апавяданне Уладзімера Арлова "Маша і Мядзьведзі" і г.д. Сярод аўтараў нумара — Аляксандр Надсан, Мікалай Букчын, Сямён Букчын, Іван Міцін, Мікола Рабчук, Сяргей Балахонаў і інш. Болей »


Бярозка, № 12 /1988

Бярозка

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

№ 12 /1988

Часопіс “Бярозка” – літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў, у якім друкуюцца найноўшыя творы сучасных беларускіх і замежных пісьменнікаў і паэтаў, цікавыя публікацыі і інтэрв’ю, праводзяцца разнастайныя конкурсы. Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя