Юры Несцярэнка - беларускі пісьменнік і музыкант. Нарадзіўся ў 1965 годзе на Быхаўшчыне. Скончыў Мінскі інстытут культуры. Стваральнік музычных гуртоў “White Night Blues” (Блюз Белай Ночы) і “Nіestary Band”. Удзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў, аўтар сольных альбомаў. Як празаік, публіцыст і перакладчык друкаваўся ў выданнях “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Тэрмапілы”, “Бярозка”, “Літаратурная Беларусь”, “Літаратура і мастацтва”, “Верасень”, як аглядальнік і музычны крытык -- у газетах “Няміга”, “Музыкальная газета”, часопісе “Jazz-квадрат” і шмат інш. Празаічныя творы змешчаны ў альманаху “Брама”, зборніку “Літаратурнае прадмесце”. Аўтар кніг “Звычайны шоу-бізнес” (Мінск, “Кнігазбор” 2015”), “Маё мястэчка ў часе і прасторы” (Мінск, выдавецтва”Колас”, 2015)
Жыве ў Бялынічах.
Той тэлефон я яшчэ доўга не мог адрамантаваць. Падклейваў яго, замотваў ізаляцыйнай стужкай. У ім нешта ўвесь час адыходзiла, ён то званiў, то не званiў. Вядома, што ў гэтых маiх пакутах лягчэй за ўсё абвiнавацiць амерыканцаў, але цi правільна тое было б з майго боку? Неяк у суботу вечарам патэлефанавала сястра. Сказала, што прыходзiў Мiкола Малусевiч з нейкiм лістом з Амерыкi. Быццам у Калiфорнii адшукалiся ягоныя сваякi, якiя ў блiжэй... Болей »
Валодзя шукаў мяне так, як не шукаў ніхто іншы. — Што здарылася? — пытаўся я ў знаёмых, якім ён перадаваў патрабаванні кшталту: «Тэр-мі-нова трэба сустрэцца!.. Абавязкова павінны знайсціся!..». Ніхто не ведаў, што здарылася. Можа, інжынеру-аўтатранспартніку адной з найбуйнейшых арганізацый раёна спатрэбілася музычнае суправаджэнне? Шмат гадоў таму мы апантана збіралі калекцыі вінілавых кружэлак, і трэба адзначыць, што Валодзя меў нядрэ... Болей »
Мы дамовіліся сустрэцца каля музычнай крамы, дзе я працаваў. У прызначаны час я ўбачыў доўгага, худога чалавека з ускудлачанымі валасамі. Здавалася, яго вопратка выглядала крыху пакамечанай. Рухаўся ён неяк нервова, гаварыў гучна, рэзкімі фразамі, нечакана пачынаў смяяцца, пераскокваючы ў сваёй размове з тэмы на тэму. Але я не надта здзіўляўся. Зразумела, што ў асяроддзі творчых людзей хапае экстравагантных асобаў. А перада мной быў не ... Болей »
Першае, з чым атаясамліваецца юбілей горада Санкт-Пецярбурга, — гэта выдатны, якасна запісаны канцэрт расейскай групы «Кіпелаў», які адбыўся ў горадзе на Няве ў гонар яго трохсотгоддзя. Я добра памятаю той момант, калі ўважліва перачытваў анатацыю, — вельмі спадзяваўся, што разам з музыкамі групы будзе пералічаны сусветна вядомы гітарыст, выхадзец з Беларусі Віктар Смольскі. Ён па магчымасці браў удзел у некаторых турнэ Кіпелава, калі н... Болей »
У менскім метрапалітэне яшчэ не было вялікіх відэаманітораў, што ўвесь час паказваюць кліпы папулярных выканаўцаў. Не было таксама вялізных рэкламных шчытоў, на якіх прысутнічаюць толькі «брэнды», «акцыі» ды «прома-кампаніі» (дэзадаранты, пракладкі ды новыя альбомы мясцовых поп-зорак). Аднак рэкламы ў той час, у сярэдзіне 90-х, таксама хапала: на апорных слупах станцый метро то тут, то там трапляліся прыклееныя «Феніксам» старонкі з нат... Болей »
Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі "Звычайны шоу-бізнес", якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі - рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры. Назва зборніка мае глыбока іранічны кантэкст, абумоўлены як асабістым досведам аўтара, так і агульнакультурнай сітуацыяй у Беларусі. Болей »
Фрэдэрык Булсара памалу пераставаў быць парсам і ўсё больш ператвараўся ў суперзорку, адпаведна ўзяўшы сабе псеўданім касмічнага маштабу — у гонар планеты Меркурый. Ужо былі выпушчаныя тры першыя альбомы, і хутка павінна была з’явіцца «Ноч у оперы».На той жа самай выспе і па тых жа самых начах не губляў час дарэмна Парсанс, чалавек, які да парсаў, можа, і не меў дачынення, але старажытныя аланы, напэўна, маглі б пачуць нешта няўлоўна зн... Болей »
Праз дваццаць год пасля апошняй вайны ў вёсцы Прыбар яшчэ не было электрычнасці. Тагачаснае кіраўніцтва дзяржавы вызначыла агульны тэрмін «неперспектыўныя» ў адносінах да невялікіх паселішчаў, і Прыбар апынуўся ў гэтай непаспяховай катэгорыі. Нягледзячы на гэта (дзякуючы гэтаму), вёска стаяла сабе на беразе Дняпра, жыла ў поўнай гармоніі з навакольным асяроддзем ды ў адпаведнасці з набытым у папярэдніх стагоддзях досведам выжывання. Бац... Болей »
Саксафаніст Мат Густафсан заплюшчыў вочы, паднёс інструмент да вуснаў і знерухомеў, нібыта шукаючы патрэбную хвалю, на якой павінна пачацца музыка. У святле пражэктараў ягоная адзінокая постаць на аграмаднай сцэне выглядала загадкава і вымушала чакаць чагосьці цікавага, нязвыклага, неверагоднага. Перапоўненая зала сталічнай філармоніі ўважліва чакала. Зорка скандынаўскага фры-джазу раптам напружыўся, згарбаціўся, прысеў і, рэзка выпрас... Болей »
«Верагодна, праблемы распаўсюджвання гукавых хваляў, спецыфіка іхняга адбітку ў закрытым памяшканні, а таксама канструкцыйныя асаблівасці электраакустычных сістэмаў не дужа хвалявалі публіку, што сабралася ў фае невялікага вясковага клуба. Гэта было зразумела па тым, як на дзвюх вялізных калонках, што ўвасаблялі ўсю гукавую моц мясцовага ансамбля, ляжала аграмадная гара зімовых паліто, футраў, цёплых куртак. Адзенне бесцырымонна закрыва... Болей »