Уладзімір Някляеў — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011).
Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракоп Мікалаевіч, рускі, па прафесіі механік. Маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пракоп Някляеў, ураджэнец Сібіры, па сканчэнні вайны быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас у Смаргонскім раёне. Там ён пазнаёміўся з маці Уладзіміра і пабраўся з ёю шлюбам. Працаваў старшынёй сельсавету ў вёсцы Крэва.
Дзіцячыя гады пражыў у Крэве. У 1962—1966 г. вучыўся ў Мінскім тэхнікуме сувязі. Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). У 1972—1975 — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Знамя юности», у 1975—1978 — рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». З 1978 — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 — галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»), штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1978). Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 г. выехаў у Польшчу.
З 2010 г. узначальвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду». 18 мая 2010 г. адбыліся обшукі ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі, Уладзімір Някляеў затрыманы.
Дэбютаваў вершамі ў 1970 г. Аўтар кніг паэзіі «Адкрыццё» (Мн., 1976), «Вынаходцы вятроў» (Мн., 1979), «Знак аховы» (Мн., 1983), «Местное время» (М., 1983), «Наскрозь» (вершы і паэмы, 1985), «Дерево боли» (М., 1986), «Галубіная пошта» (Мн., 1987), «Вежа» (Мн., 1989), «Прошча» (Мн., 1996), «Выбранае» (Мн., 1998), «Так» (Мн., 2004). Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Меў Марык бомбу», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Аўтар раману «Лабух» (Мн., 2003).
У перыядычным друку выступае з празаічнымі творамі (паводле аповесці «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, А. Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя «Вавілон», пастаўленая Мікалаем Мацкевічам у 1990), літаратурнымі эсэ, крытычнымі артыкуламі.
Крыніца: www.be.wikipedia.org
Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Стасі Кацюргіной, Аляксея Карпенкі, Касі Ляўдацкай, Арцёма Сітнікава, Кацярыны Сянкевіч, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Ірыны Грумандзь, Цімоха Авіліна, Валерыі Куставай, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас маладым творцам дае Уладзімір Някляеў. Раздзел “Проза” складаюць творы Віталя Сазановіча, Алены Падкацік, Леаніда Дранько-Майсюка і Анатоля Бароўскага. Сучасная украінская паэзія ў нумары прэзе... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. Болей »
“Дзеяслоў” не абмяжоўваецца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »
“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »
“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »
Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над лі... Болей »
Першы тралейбус пах свежавымытым жалезам і ранішнім халадком . У ранішнім халадку плаваў водар пралесак, бо пачыналася вясна. Пралескі, трохі падвялыя, ляжалі на заднім, запырсканым вадой сядзенні. Кандуктарка глядзела на іх і ўсміхалася. Болей »
Паколькі Яраслаў і Якун збеглі, то без іхняга заступніцтва Мсціслаў загадаў забітых пакінутых варагаў пакласці ў адной вялікай магіле, паранены х пад лячыц ь і па іхнім жаданн і ад пусц іць дамо ў. Канечне , за вы куп. А як яшчэ міласэрней з тымі, хто нёс яму смерць? Загінулых севяранаў па яго волі хавалі з асаблівай пашанотай (забітых гомійцаў жывыя павезлі дамо ў). Як лепшых сыно ў племені, як яго героя ў. Пача ў дбаць пра старых баць... Болей »
Наском чаравіка Славік грэбліва падчапіў Касінера за шчаку, павярнуў тварам да сябе і адпусц іў. Абмяклая і бязво льная , га лава вярну лася да зям лі, ут кну лася носам у жменьку леташняй светла-жоўтай травы. – Гатовы , – прамовіў Славік неслухмянымі, сухімі вуснам і, – не дыхае… – Cыходзім! – скамандаваў чалавек у джынсоўцы і пляснуў у далоні: – Так!.. Агледзеліся, каб чаго не забыць! Невя лікі лясо к пры даво лі ціхай дарозе прастрэ ... Болей »
Паэзія: Генадзь Бураўкін. Нагаварыцца з зоркамі... Вершы -- Уладзімір Някляеў. Турма. Паэма -- Тацяна Беланогая. Скульптура слова. Вершы -- Вольга Чайкоўская. Ледзяныя карункі. Вершы -- Проза -- Алесь Пашкевіч. Сім победиши. Раман-прыпавесць -- Ева Вежнавец. Любоў зла. Апавяданні -- Вінцэсь Мудроў. Шпег. Навелы -- Алесь Усеня. Мой лістапад... Згадкі. Дэбют -- Марына Варабей. Пад святлом адвечнай лямпы. Вершы -- Мікіта Прыходзька. Святы ... Болей »