Навуменка Іван

Навуменка Іван (16 лютага 1925, Васілевічы, Рэчыцкі павет, Гомельская губерня — 17 снежня 2006, Мінск) — беларускі пісьменнік і літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1969), акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1980). Народны пісьменнік Беларусі (1995).

Нарадзіўся 16 лютага 1925 года у вёсцы Васілевічы Рэчыцкага павета Гомельскай губерні (цяпер — горад у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці) у сям’і чыгуначніка.

У Другую сусветную вайну, са студзеня 1942 года ўдзельнічае ў камсамольскім падполлі, пасля — савецкі партызан, удзельнічаў у вызваленні Васілевічаў. У снежні 1943 года прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах.

Пасля дэмабілізацыі ў снежні 1945 года, у 1946—1951 гадах карэспандэнт мазырскай абласной газеты «Бальшавік Палесся», у 1951—1952 гадах рэдактар газеты Звязда». У 1950 годзе завочна скончыў філалагічны факультэт БДУ, у 1954 годзе аспірантуру пры БДУ. Быў загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць» у 1953—1958 гадах. У 1958—1969 гадах старшы выкладчык, дацэнт кафедры беларускай літаратуры БДУ, пасля абароны доктарскай дысертацыі ў 1969 годзе — прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры ў 1969—1972 гадах. У 1972 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, з 1980 года акадэмік Акадэміі навук БССР.

У 1973—1982 гадах — дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1982 года — віцэ-прэзідэнт АН БССР. Дэпутат і старшыня Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання (1985—1990). З 1992 года саветнік пры прэзідыуме Акадэміі навук БССР. У 2005 годзе не падтрымаў стварэнне прарэжымнага Саюза пісьменнікаў Беларусі на чале з Мікалаем Чаргінцом.

Памёр 17 снежня 2006 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Кальварыйскіх могілках.

Псеўданімы: Кляшторны С.; Кляшторны Сідар; Цыбук Яўхім; Якаўлеў Н.

Першыя творы Івана Навуменкі былі надрукаваны яшчэ да Другой сусветнай вайны. У 1946 годзе ў абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданнях змяшчаліся нарысы, фельетоны, вершы маладога аўтара. Першыя апавяданні з’явіліся ў 1955 годзе (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Сямнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равеснікі» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966), «Вераніка» (1968), «Тая самая зямля» (1971), «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае, 1972), «Замець жаўталісця» (1977), «Пераломны ўзрост» 1986), «Водгулле далёкіх вёснаў» (1989), раманаў «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974), «Смутак белых начэй» (раман, аповесць, апавяданні, 1980), «Летуценнік. Смутак белых начэй» (1985), «Асеннія мелодыі» (раман, апавяданні, 1987), аповесці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959), «Капитан Степь идет в разведку» (з В. Мамантавым, 1982), п’есы «Птушкі між маланак» (1982). Выйшаў Збор твораў у 6 тамах (1981—1984).

Выдаў літаратуразнаўчыя працы «З глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа» (1960), «Пісьменнікі-дэмакраты» (1967), «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967), «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» (1968), «Гуманизм и народность» (Масква, 1972), «Кніга адкрывае свет» (1978), «Из глубин народной жизни» (1981), «Якуб Колас» (1982), «Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці» (1982), «Элементы міфалогіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа» (1988), даклады на VIII і IX Міжнародных з’ездах славістаў «Праблемы развіцця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу» (1978) і «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце славянскіх літаратур» (1983).

Крыніца: be.wikipedia.org

 

Навуменка Іван :: Выданьні

pdf
Навуменка Іван, Збор твораў. У 10 т. Т. 10.

Збор твораў. У 10 т. Т. 10.

П’еса, вершы, інтэрв’ю, анкеты, выступленні, водзывы на дысертацыі, некралогі, аўтабіяграфія, успаміны, дзённікавыя запісы, лісты

Навуменка Іван

У дзясяты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925–2006) увайшлі п’еса «Птушкі між маланак», вершы, інтэрв’ю, анкеты, выступленні, вод зывы на дысертацыі, некралогі, аўтабіяграфія, успаміны, дзённікавыя запісы, лісты. Болей »


pdf
Навуменка Іван, Збор твораў. У 10 т. Т. 9.

Збор твораў. У 10 т. Т. 9.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; Змітрок Бядуля; Максім Багдановіч; Ранні Кузьма Чорны (1923—1929): літаратуразнаўчыя працы

Навуменка Іван

У дзявяты том Збору твораў народнага пісьменніка Бе ларусі Івана Навуменкі (1925—2006) увайшлі літаратуразнаўчыя працы «Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч», «Змітрок Бядуля», «Мак- сім Багдановіч» і «Ранні Кузьма Чорны (1923—1929)». Болей »


pdf
Навуменка Іван, Збор твораў. У 10 т. Т. 8.

Збор твораў. У 10 т. Т. 8.

Янка Купала. Якуб Колас: Духоўны воблік героя: Літаратуразнаўчыя працы

Навуменка Іван

У восьмы том Збору твораў народнага пісьменніка Бе ларусі Івана Навуменкі (1925—2006) увайшлі літаратуразнаўчыя працы «Янка Купала» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя». Болей »


pdf
Навуменка Іван, Збор твораў. У 10 т. Т. 7.

Збор твораў. У 10 т. Т. 7.

Капитан Степь уходит в разведку: аповесць; Летуценнік; Асеннія мелодыі: раманы

Навуменка Іван

У сёмы том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925—2006) увайшла аповесць «Капитан Степь уходит в разведку», напісаная разам з Віктарам Ма­мантавым, а таксама раманы «Летуценнік» і «Асеннія ме­лодыі». Болей »


pdf
Навуменка Іван, Збор твораў. У 10 т. Т. 5.

Збор твораў. У 10 т. Т. 5.

Сасна пры дарозе; Вецер у соснах: Раманы

Навуменка Іван

У пяты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925—2006) увайшлі раманы «Сасна пры дарозе» і «Вецер у соснах», створаныя ім у 1962—1967 гг. Болей »


pdf
Навуменка Іван, Збор твораў. У 10 т. Т. 6.

Збор твораў. У 10 т. Т. 6.

орак трэці; Смутак белых начэй: раманы

Навуменка Іван

У шосты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925—2006) увайшлі раманы «Сорак трэці» і «Смутак белых начэй», напісаныя ім у 1970-я гг. Болей »


pdf
Навуменка Іван, Збор твораў. У 10 т. Т. 4.

Збор твораў. У 10 т. Т. 4.

Аповесці, 1991—2000

Навуменка Іван

У трэці том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925—2006) увайшлі аповесці, напісаныя ім у 1991—2000 гг. Болей »


pdf
Навуменка Іван, Збор твораў. У 10 т. Т. 3.

Збор твораў. У 10 т. Т. 3.

Аповесці, 1957—1996

Навуменка Іван

У трэці том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925—2006) увайшлі аповесці, напісаныя ім у 1957—1996 гг. Болей »


pdf
Навуменка Іван, Збор твораў. У 10 т. Т. 2.

Збор твораў. У 10 т. Т. 2.

Апавяданні, 1974—2006

Навуменка Іван

У другі том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925—2006) увайшлі апавяданні, напісаныя ім у 1974—2006 гг. Болей »


pdf
Навуменка Іван, Збор твораў. У 10 т. Т. 1.

Збор твораў. У 10 т. Т. 1.

Апавяданні і нарысы, 1946—1972

Навуменка Іван

У першы том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925—2006) увайшлі апавяданні і нарысы, напісаныя ў 1946—1972 гг. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя