![]() |
![]() |
Таццяна Мушынская - пісьменніца, журналістка, тэатральны крытык. Піша на беларускай і рускай мовах. Лаўрэат прэміі рэспубліканскіх часопісаў "Беларусь", "Маладосць". Аўтар 20 выдадзеных кніг (паэзія, проза, творы для дзяцей, тэатральная крытыка). У 1997 г. па стыпендыі Інстытута польскай культуры ў Парыжы стажыравалася ў Польшчы (у Варшаве і Кракаве) як балетны крытык і лібрэтыст. Уладальнік дыплома "За пашырэнне ведаў пра тэатр Беларусі" Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах UNESCO (2008). Лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі ў намінацыі “лепшы журналіст (музычны крытык)” (2013). Двойчы з’яўлялася сябрам журы Нацыянальнай тэатральнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
Нарадзілася ў Мінску, 26 чэрвеня 1958 г. Скончыла СШ № 93 г. Мінска ў 1975-м з залатым медалём. У той жа год паступіла на факультэт журналістыкі БДУ. У школьныя і студэнцкія гады займалася ў музычнай школе, Школе юных філосафаў пры Інстытуце філасофіі Акадэміі навук, народнай студыі класічнага танца Палаца культуры прафсаюзаў (мастацкі кіраўнік – нар. арт. Беларусі, балерына А.Нікалаева). Друкавацца пачала ў 1975-м. У 1976-м "ЛіМ" надрукаваў маю першую балетную рэцэнзію. У студэнцкія гады супрацоўнічала з газетамі “Знамя юности”, “Чырвоная змена”, часопісам “Маладосць”. Пасля БДУ працавала ў штотыднёвіку “ЛіМ” рэдактарам аддзела выяўленчага мастацтва, пазней рэдактарам і загадчыкам аддзела культуры. З 1991-га па 2022-ы з’яўлялася рэдактарам аддзела музыкі часопіса “Мастацтва”.
Як журналістка і тэатральны крытык друкавалася ў часопісах “Мастацтва”, “Маладосць”, “Полымя”, “Нёман”, “Беларусь”, “Беларуская думка”, “Роднае слова” (“Беларуская мова і літаратура ў школе”), “Тэатральная Беларусь”; у штотыднёвіках “ЛіМ” і “Культура”. Выступала ў замежных выданнях – польскіх (“Borussia”), украінскіх (літаратурна-мастацкі зборнік “Гроно”), рускіх (часопіс “Балет”, “Литературная газета”, газета “Культура”, Масква). Выдала шэраг кніг, прысвечаных айчыннаму балету. Гэта манаграфія “Гармония дуэта”, прысвечаная творчасці нар. артыстаў Беларусі Л. Бржазоўскай і Ю.Траяна. Зборнік “Гаркавы смак ісціны” -- творчыя партрэты 10 салістаў нацыянальнага балета. Убачылі свет і два выданні альбома "Валянцін Елізар’еў” (тэксты па-беларуску, руску і англійску).
Нкусаўцы, каму было загадана забраць Якава Арыстархавіча, прыехалі з Камянца ноччу (найбольшую актыўнасць гэтая ўстанова праяўляла ўначы) на грузавой машыне, «палутарцы». Іх было двое: малодшы лейтэнант Ступін і вадзіцель старшы сяржант Гарачка. Спыніліся ў Прусцы. «Палутарку» паставілі каля царквы, непадалёк ад Васілёвай хаты. Перашкодзіла ім рака. У машыне застаўся Гарачка, а Ступін пайшоў у Альбэрцін пяшком. Сказаў, што пойдзе адзін,... Болей »
Калі азіраюся назад і згадваю дзяцінства, складваецца ўражанне, што музыка вакол і побач са мной была заўжды. Любіла спяваць мама, Тамара Фёдараўна, хоць заўсёдныя клопаты прафесійныя, настаўніцка-школьныя, і побытава-хатнія, магчыма, не надта таму спрыялі. Мамін голас не вельмі моцны, але чысты і вельмі шчыры. А сама манера выканання адлюстроўвае далікатнасць унутранага свету. Нячаста, але спяваў бацька, Міхась Іосіфавіч, найперш народ... Болей »
Некалькі гадоў таму ў часопісе «Полымя» пад назвай «Вецер з Чорнага яра» друкавалася першая частка маёй аповесці «Чорны вецер». У ёй расказвалася пра падзеі, якія разыграліся ў далёкім 1937 годзе, калі адзін з герояў твора знаходзіць залатыя манеты і з боем забірае іх у людзей, якіх улады маюцца выслаць у Сібір… І хоць кажуць, што ўчынкі бацькоў на дзецях не адбіваюцца, тым не менш, ужо нашым часам, у сям’і нашчадка, што атрымаў у спадч... Болей »
Змест часопіса за 2011 год БЕЧКАВІЧ Мація, Ты ж не малы ўжо. Песня зняволенага. Размова з Гойям. На магіле айца Юсціна. Японія, Ява, Мальёрка, Мадагаскар. Вершы. Пераклад з сербскай Івана Чароты ГОЛУБ Юрка, З кнігі «Аберуч». Вершы ДРАЗДОВА Зінаіда, Чалавек у маральна-духоўным кантэксце ЗЭКАЎ Анатоль, Янкава калыска. ***З гэтым нельга не згадзіцца… ***Памерла маці, і ўжо тата… ***Мінулага не выракайся… ***Як шмат зраб... Болей »
Новы Запавет. Апакаліпсіс Барадулін Рыгор, Мёртвая зямля - мёртвая нацыя Вольны Анатоль, Вершы. Дарожны Сяргей, Вершы. Жылінскі Мікола, Скарга аршанскіх рамізнікаў Званарова Лола, Слоў і думак сейбіт Каржанеўская Галіна, Вершы. Кішык Юрый, Панарама старажытнага горада Кляшчук Анатоль, Рахунак памяці Лакавец Юрый, І я азірнуўся... Лейка Кандрат, Апавяданні, вершы Лозка Алесь, Гульні ... Болей »
«МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ» – навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1983 г. ў Мінску. Друкуе матэрыялы па пытаннях тэорыі і гісторыі беларускага мастацтва, эстэтыкі, мастацкай спадчыны, асвятляе развіццё сучаснага прафесійнага, народнага і самадзейнага мастацтва, творчасць дзеячаў мастацтваў дзяржавы. Пад рубрыкамі «Народнае мастацтва», «Традыцыі і сучаснасць», «З народнай спадчыны», «Нататкі з экспедыцый» змяшчае артыкулы пра нар... Болей »