Мудроў Вінцэсь

Мудроў Вінцэсь (11.09.1953, Полацак), беларускі літаратар і журналіст, актыўны ўдзельнік руху самвыдату ў 1970-1980-я, крытык камуністычнай нацыянальнай папітыкі, цярпеў ад перасьледаў з боку КГБ.

Дзяцінства і юнацтва М., сын савецкага афіцэра (расейца па нацыянальнасьці), правёў на радзіме маці ў Беларусі. У старэйшых клясах сярэдняй школы № 2 Наваполацку ён ужо быў вядомы ў моладзевым асяродку як чалавек, што крытычна ставіўся да савецкае рэчаіснасьці і адчуваў у сувязі з гэтым ціск з боку адміністрацыі, непасрэднай прычынай для якога паслужыла вывешваньне на школьнай дошцы аб'яваў праграмаў передачаў «Голаса Амэрыкі», «Радыё Саабода» і іншых заходніх радыёстанцыяў. .

У пэрыяд вучобы ў Наваполацкім політэхнічным інстытуце стаў ініцыятарам выданьня рукапіснага літаратурна-мастацкага часопісу «Блакітны ліхтар». Разам з групай аднадумцаў (Валеры Шлыкаў, Анатоль Рыбікаў, Андрэй Грабаў і інш.) выпусьціў у 1971-1974 15 нумароў часопіса. Нумар, цалкам падрыхтаваны М., зьмяшчаў ягоныя меркаваньні па праблеме беларускай мовы і яе пэрспэктываў ва ўмовах СССР. Поруч з чыста літаратурнымі матэрыяламі ў часопісе пастаянна зьмяшчаліся публіцыстычныя творы, дзе крытыкавалася праводзімая ў Беларусі палітыка русіфікацыі. У адным са сваіх вершаў М. параўнаў беларусаў са зьніклым народам этрускаў. .

Часопіс паступова павялічыў лік аўтараў і акрамя Полацку і Наваполацку дастаткова шырока чытаўся і меў рэзананс у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце і іншых менскіх вышэйшых установах. У 1974 на сьлед часопісу выйшаў КГБ. У вачох гэтае інстытуцыі ўяўляла грамадзкую небясьпеку ўжо сама беларуская мова моладзевага альманаху, які выходзіў у «інтэрнацыянальным сацыялістычным горадзе», у якасьці якога Наваполацак паказваўся афіцыйнай прапагандай. Усе нумары «Блакітнага ліхтара» былі канфіскаваныя. З М. і інш. выдаўцамі былі праведзеныя «прафіляктычныя гутаркі», у выніку чаго выпуск часопіса прыпыніўся. .

У 1976 М. скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут. Па прычыне палітычнай ненадзейнасьці яму было адмоўлена ў прыёме на працу на Наваполацкі завод «Вымяральнік», які належаў да ліку «абаронных» прадпрыемстваў. .

У другой палове 1970-1980-х М. актыўна займаўся капіяваньнем і распаўсюджваньнем забароненай у СССР літаратуры, у прыватнасьці, твораў М.Булгакава «Ракавыя яйкі» і «Сабачае сэрца». Асаблівае месца ў гэтай дзейнасьці займала нелегальнае распаўсюджваньне недаступных беларускаму чытачу навуковых і публіцыстычных матэрыялаў нацыянальнага характару: «Расейска-крыўскага (беларускага) слоўніка» В.Ластоўскага, беларускага часопіса «Крывіч»; антыкамуністычных вершаў і паэмаў вязьня ГУЛАГу паэткі Ларысы Геніюш. М. наведваў Л.Геніюш у яе доме ў Зэльве Гарадзенскай вобл.; у 1983 удзельнічаў у пахаваньні паэткі, якое адбылося пад татальным кантролем КГБ. .

Працаваў на прадпрыемствах Наваполацку, а пасьля Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі РСФСР. Пастаянна адчуваў увагу КГБ. У 1986 супрацоўнікі КГБ падчас чарговай «прафіляктычнай гутракі» пагражалі выслаць М. зь Ямала-Нянецкай акругі за антысавецкую дзейнасьць. .

У канцы 1980-х М. вярнуўся ў Беларусь і цяпер жыве ў Наваполацку. Ён займае актыўную грамадзкую пазыцыю: з 1990 - сябра Беларускага Народнага Фронту, удзельнічае ў акцыях дэмакратычнай апазыцыі. З 1995 - карэспандэнт «Радыё Свабода» па Полацкім рэгіёне. Вядомы таксама як аўтар некалькіх кнігаў мастацкае прозы і перакладчык з альбанскае і расейскае моваў. Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру. (Уладзімір Арлоў) .

Крыніца: Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік.

 

Мудроў Вінцэсь :: Publications

pdf
ARCHE, 03(37)2005

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

03(37)2005

У гэтым нумары: аналітыка Віталя Сіліцкага "Сьцеражыся народу" (навеяна падзеямі "цюльпанавай" рэвалюцыі ў Кіргізстане), а таксама рэцэнзія "Страшная будучыня Захаду" на новыя кнігі па геапалітыцы. Алясксандра Батура піша пра "Тэорыю і практыку імпэрскага адраджэньня". Сярод гістарычных публікацый — дасьледаваньне «Мы» ці «яны»? Беларусы і імперская Расія ў 1863–1914 гг. Тэадора Ўікса і рэцэнзія Андрэя Катлярчука "Нашы забойцы і правед... More »


pdf
ARCHE, 02(36)2005

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

02(36)2005

У гэтым нумары: Віталь Сіліцкі пра вынікі Памаранчавай рэвалюцыі ва Ўкраіне "Выбары палітычнагавыбару", Пётра Рудкоўскі пра ірацыянальнае ў палітычным "Чатыры кулі для прэзыдэнта. Каханьне і сьмерць у беларускай палітыцы", Андрэас Капэлер пра "двухсэнсоўнасці русіфікацыі". Таксама ў нумары — гутарка з Алегам Латышонкам "Цяпер мне падабаецца толькі опэра", раман Уільяма Фолкнэра "Гоман і ятра" ў перакладзе Яна Максімюка, і іншае. More »


pdf
Дзеяслоў, 11

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

11

* Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * Барысевіч Юрась, Быць і выглядаць * Буцаці Дзіна, Стварэньне * Быкаў Васіль, Прыпавесьці * Васілеўскі Пётра, Конны помнік Ціміразеву * Вішнёў Зміцер, Салата для гурмана. Думкі пад маянэзам ветру * Гіль Мікола, Як я вучыўся катацца на веласіпедзе * Дракахруст Аляксандар, Што было - тое было * Дранько-Майсюк Леанід, Цацачная крама. Казка для вялікіх і малых ... More »


pdf
Дзеяслоў, 06

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

06

* Адамчык Вячаслаў, Адзін месяц 2000-га году * Алексіевіч Сьвятлана, Радыёактыўны агонь, альбо Чаму досьвед Чарнобылю ставіць пад сумнеў нашае бачаньне сьвету. Гутарка з Полем Вірыльа * Астравец Сяргей, Garten. Два эсэ пра Горадню * Бадак Алесь, Ра * Брыль Янка, Ляцела Зязюля... Сёлетнія запісы * Бутэвіч Анатоль, На пачатку было слова. І слова было - Беларусь * Васілеўскі Пётра, Чалавек эпохі нашага Адраджэ... More »


pdf
Дзеяслоў, 02

Дзеяслоў

02

* Аўтары нумару * Слова ад Дзеяслова * АНДРУХОВІЧ ЮРЫ, "...Трэба дастуквацца да людзей, трэба актыўней іх заахвочваць...". Інтэрвію * Астравец Сяргей, Каўтун. Неверагоднае апавяданьне * Базылёва Вольга, Сьляпое сонца * Барадулін Рыгор, Бога і маму ў душы нашу. Вершы * Васючэнка Пятро, Бэзавая аблачынка ІІ * Вярцінскі Анатоль, Тром грацыям * Галубовіч Леанід, Недавершаная Беларусь * Геніюш Лар... More »


pdf
Правінцыя, 3-4

Правінцыя

białoruskie pismo literacko-artystyczne

3-4

* Правінцыйная сталіца * Рэцэнзіі, агляды * Абламейка Сяргей, Канстатацыі * Андрасюк Міхась, Пан Носік * Аркуш Алесь, ... * Аркуш Алесь, Полацкія запісы * Астравец Сяргей, Югаслаўскі варыянт * Бонды Эган, Дзявочы дзёньнік * Бурса Анджэй, ... * Ваячак Рафал, ... * Глёбус Адам, Далакопнік * Гумянюк Юры, Нататнік экстрэмала * Дабравольская Анжаліна, ... * Дашына Ярына, ... ... More »


pdf
ARCHE, 02(16)2001

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

02(16)2001

У гэтым нумары: Сяргей Дубавец "Ня трэба двух, каб пачаць", Уладзімер Роўда "Вытокі нацыяналізму", Сяргій Якельчык "Нацыяналізм украінцаў, беларусаў і славакаў". Таксама ў нумары публікуюцца: лібрэта оперы Наталлі Арсенневай "Лясное возера" і фрагменты "Маніфеста" Унабомбера. Сярод аўтараў нумара — Алесь Сімакоў, Юрась Бушлякоў, Вінцэсь Мудроў, Андрэй Катлярчук, Кастусь Травень, Аляксей Бацюкоў і інш. More »


pdf
ARCHE, 01(15)2001

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

01(15)2001

У гэтым нумары: крытычны артыкул Юрася Лаўрыка "Найбольшае інтэлектуальнае ашуканства" (аглядаеецца выданне Алена Яскевіч. Абранне вечнасці: універсалізм традыцыі і гістарызм сучаснасці. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999), аналітычныя артыкулы Валера Булгакава "Ідэалёгія лукашэнкаўскага рэжыму" і Збігнева Бжазіньскага "Жыцьцё з новай Эўропай", проза Юрыя Андруховіча (Час і месца, альбо Мая апошняя тэрыторыя) і інш. More »


pdf
Калосьсе, 9/2001

Калосьсе

Літаратурна-мастацкі альманах

9/2001

Райнэр Марыя Рыльке ЛЕБЕДЗ * Генадзь Айгі ВЕРШЫ * Вінцэсь Мудроў ЦІТАВЕЦ * Андрэй Хадановіч вершы * Iгар Сідарук ЯК ЧОРТ ПРАГНУЎ СІРОЧАГА ХЛЕБА ПАД’ЕСЬЦІ * Людка Сільнова МАНДРАГОРАВЫ КОРАНЬ * Пятро Васючэнка Хведар Набілкін — беларускі касінер * Вера Ліпская Поўнач коціцца ў пакой * Iван Фурсевіч МІШКА-АБУШОК * Гала Гара вершы * Альгерд Бахарэвіч Гюнтэр Вальдхоф і яго крэдыторы * Алесь Аркуш — Сяргей Дубавец СКАЖА ТОЙ, ХТО НАРОДЗІЦЦА..... More »


pdf
Правінцыя, 1-2

Правінцыя

białoruskie pismo literacko-artystyczne

1-2

* Андрасюк Міхась, Найлепшы кандыдат * Аркуш Алесь, Вершы * Аркуш Алесь, Дзесяць гадоў без Галоўліту. Полацкія запісы * Астравец Сяргей, Бізун і пернік. Стары Новы год. * Астраўцоў Сяргей, Мы, беларусы... * Брусэвіч Анатоль, Вершы * Ваўранюк Мікола, Чартапалох на мяжы * Вашко Лявон, 7-45 * Гала Гара, Вершы * Грабал Багуміл, Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных * Гумянюк Юр... More »


First   Previous   [13-14]   Next   Last