![]() |
![]() |
Серж Мінскевіч
Нарадзіўся 12 лютага 1969 у Мінску.
Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1995). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Літаратурны кансультант газеты «Пераходны ўзрост». Працуе ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры). Кандыдат філалагічных навук.
Займаўся бардаўскай песняй, выдаў альбом «Жах-хі-хі / Шля-хі-хі» (1997).
Аўтар кніг «Праз галеРэю» (паэзія, 1995), «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002), «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006) і «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса» (2015), «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» (вершы, проза, крытычныя артыкулы, успаміны пра літаратурныя і мастацкія рухі канца ХХ — пач. ХХІ стагоддзя, 2008), «Сад замкнёных гор» (фантастычны раман, фантастычная аповесць і апавяданні, 2011), «Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы» (празаічная казка, 2012), у «Маладосці» друкаваліся фантастычныя аповесці і апавяданні, а таксама фэнтазі «Усмешка жалобнай каралевы, альбо таямніца магнітнага замка», якое потым выйшла асобнай кнігай (2013).
Пераклаў «Крымскія Санеты» Адама Міцкевіча (2004). Перакладаў з польскай Славацкага, Івашкевіча, Галчынскага, Мрожэка, Маслоўскую, з англійскай Шэкспіра, Шэлі, Лангфэла, Уайльда, дзіцячую англійскую паэзію з вершаў Матусі Гусі. Зрабіў поўны пераклад драматычнай паэмы А. Міцкевіча «Дзяды» (1999), пастаноўка якой была здзейснена ў Дзяржаўным тэатры лялек Рэспублікі Беларусь (2012), Тэатры «Ч» (2013) і Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы.
Серж Мінскевіч памёр у Мінску 8 чэрвеня 2022 г.
Перадусім нацыянальную літаратуру забаронена выкладаць у поўным аб’ёме ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах (так, у 1996 годзе з праграмаў былі выкінутыя ўсе пісьменнікі-эмігранты), а стварэнне свабоднага камерцыйнага кніжнага рынку ў краіне сур’ёзна абмежавана (узгадаем суд над кнігаром Логвінавым). Болей »
У Саюзе пісьменнікаў адбылося абмеркаванне рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Выклікана яно было, напэўна, тым, што ў друку паявіліся, разам са станоўчымі, і рэзка адмоўныя водгукі на новы твор таленавітага пісьменніка. У прыватнасці, крытык Якаў Герцовіч угледзеў страшныя ідэйныя заганы ў рамане. На абмеркаванні, у ліку іншых, у абарону і падтрымку «Каласоў» выступіў і я. Па заканчэнні гаворкі, ужо на вуліцы, мой калега па к... Болей »
За невялікім, амаль квадратным, акенцам колішняй бацькоўскай хаткі — глыбокая восень. Ужо даўно няма шматпакутных ні бацькі, ні маці, а восень, як ёй належыць, прыходзіць спраўна, штогод, у свой вызначаны час. Надараецца, праўда, рэдка, восень сухая, з сонечнымі лагоднымі днямі, але найчасцей вось такая як сёлета, з надакучлівымі дажджамі, мокрым снегам, бясконцымі, пранізлівымі да касцей, вятрамі... Гляджу ў акенца з хаты і спрабую раз... Болей »
«Маладосць» віншуе з днём свайго нараджэння ўсіх: заснавальнікаў і членаў рэдакцыйных калегій розных гадоў, супрацоўнікаў рэдакцый розных пакаленняў, паэтаў і празаікаў, крытыкаў і публіцыстаў, «эпізадычных» чытачоў і пастаянных падпісчыкаў, знаўцаў беларускай мовы і прыхільнікаў беларускай літаратуры, кожнага, хто хоць адзін раз, але друкаваўся на старонках выдання. Пажаданні? «Хто не выпіша “Маладосці”, атрымае ад нас у косці», як пра... Болей »
Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над лі... Болей »
Не хачу разважаць пра тое, якім павінен быць імідж беларускага пісьменніка, сам пісьменнік або беларуская літаратура ўвогуле. Няхай проста будзе — па-сапраўднаму яскрава і змястоўна, каб увесь свет гаварыў пра яго, а не пра чарговае тварэнне Джоан Роўлінг. Свежыя думкі з адценнем нацыянальнага беларускага інтэлекту (а ён дакладна некалі быў!), заліхвацкі сюжэт і ўменне ставіць цвёрдыя кропкі над «і»… Было б выдатна бачыць гэта ўсё не то... Болей »
Правесці лагічную сувязь паміж лютым і каханнем у сённяшніх рэаліях зможа нават першакласнік. Апошні зімовы месяц адметны лавінай сусветнай рамантыкі. Кветкі ахапкамі выносяцца з крам, рукі стамляюцца падпісваць «валянцінкі», фантазія закіпае ад ідэі зрабіць мегападарунак для каханага (праўда, у святочнай мітусні чарговы кубак з сэрцайкамі купляецца неяк сам сабой). Дзень усіх закаханых — 24 гадзіны, адведзеныя на прызнанні. Лічы, апошн... Болей »
За мiнулыя 20 гадоў вонкавы бок жыцця змянiўся кардынальна. Мы забылiся на дэфiцыт рэчаў, атрымалi магчымасць дакрануцца да сусветнага досведу ў сферы культуры, навукi, найноўшых техналогiй, сталi вальнейшымi ў сваiх жаданнях i праяўленнях. Але цi азначае гэта, што новая форма iстотна змянiла ўнутраны змест? Савецкага Саюза 20 гадоў як няма, а «савок» жывейшы за ўсiх жывых. Я маю на ўвазе, што добрае, светлае i прыемнае з таго, што адзн... Болей »
Якаў Арыстархавіч развязаў мяшэчак, дастаў сухар і стаў грызці. Запіў вадою, што стаяла ў кутку, у вядры з прычэпленай да яго жалезнай конаўкай. Запіўшы, прылёг на нары, акрыўшыся світкай. Доўга не мог заснуць. Засынаючы, аднак, успомніў пра вятрак, пра які ўвесь час думаў, але так і не паставіў у Альбэрціне. Пашкадаваў, што без яго ніхто не паставіць. Амброжый не здолее купіць, гэта трэба ехаць у пушчу, шукаць у нейкай пушчанскай вёсцы... Болей »
«Я купец, са мной мой вянец...», або Прафесія для цярплівых і камунікабельных Убачыць зоркапад!.. Бубнаў Віктар, Вышыня Вітчанка Ягор, Валожынскія мы... Грышчук Наста, Анёлы вучацца лятаць Гуштын Дар'я, Як пачаць размаўляць па-беларуску Длугаш Ян, Грунвальская бітва Дуброўскі-Сарочанкаў Алесь, Паміж радкоў "Новай зямлі" - "Новае неба" Мазго Уладзімір, "У школе ў мяне была мянушка Паэт" Макарэ... Болей »