Мілінкевіч Аляксандр

Алякса́ндр Уладзі́міравіч Мілінке́віч (25 ліпеня 1947, Гродна) — беларускі палітык і навуковец.

Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педінстытута. Працаваў настаўнікам (Гродна). Пасля сканчэння аспірантуры Інстытута фізікі АН БССР у 1972 годзе, працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1976—1978 гадах працаваў інжынерам і старшым выкладчыкам Гродзенскага педінстытута. Стажыраваўся ва ўніверсітэце Манпелье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім універсітэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучання ў Еўрапейскім цэнтры даследавання праблем бяспекі ў Гарміш-Партэнкірхене (ФРГ, 2000). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1976). У 1980—1984 гадах загадваў кафедрай Сеціфскага ўніверсітэта (Алжыр), быў дацэнтам Гродзенскага ўніверсітэта (1978—1980, 1984—2000).

Заснавальнік і кіраўнік грамадскай арганізацыі «Ратуша». Кіраўнік праграм «Фонду спрыяння лакальнаму развіццю». У 1996—1997 гадах прэзідэнт баскетбольнага клуба «Гродна-93».

Кандыдатура Мілінкевіча разглядаецца на пасаду рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту.

Намеснік старшыні гарвыканкаму Гродна (1990—1996) па пытаннях адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных зносін і аховы гістарычнай спадчыны.

У выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2001 годзе быў кіраўніком прадвыбарчага штаба Сямёна Домаша.

У 1996—2003 гадах Старшыня гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання «Ратуша», ліквідаванага ўладамі.

У 1999—2005 гадах Старшыня Беларускай Асацыяцыі Рэсурсных Цэнтраў.

У 2003—2005 гадах Старшыня гродзенскага «Таварыства Беларускай Школы».

У кастрычніку 2005 года на Кангрэсе Дэмакратычных Сілаў абраны «адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл». Удзельнічаў у выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2006 годзе.

26 кастрычніка 2006 года ўзнагароджаны Еўрапарламентам прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

У 2005—2007 Старшыня Рады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.

У 2012 годзе не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата на парламенцкіх выбарах.

З 2006 году ўзначальвае Рух «За Свабоду», у 2008 Рух быў зарэгістраваны беларускімі ўладамі ў якасці правабарончага грамадска-асветніцкага аб'яднання.

Заяўляў пра свой магчымы ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года, хаця раней казаў пра тое, што на выбары павінны пайсці малады палітык.

Кандыдацкая дысертацыя па тэме «Механізм генерацыі звышмагутных лазерных імпульсаў» (1976). Аўтар 65 навуковых прац і манаграфій па квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы, гісторыі, культуры, адукацыі, архітэктуры Беларусі.

Краязнавец. Напрыканцы 1980-х знайшоў пахаванне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Воўчыне, за што ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад польскаю культурай», напісаў пра гэта ўспаміны. Арганізаваў рэстаўрацыю старажытнага вежавага гадзінніка на Фарным касцёле ў Гродне.

Крыніца: www.be.wikipedia.org

 

Мілінкевіч Аляксандр :: Выданьні

Мілінкевіч Аляксандр, Воўчынская гісторыя

Воўчынская гісторыя

Мілінкевіч Аляксандр

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі - сын беларускай зямлі, неад'емны сімвал дзяржаўнасці Беларусі. Гэта наш суверэн. Сярод тых, хто яго выбіраў, былі і беларуска-ліцвінскія паслы Сойма. Наш край быў для яго радзімай, тут ён правёў дзіцячыя гады і юнацтва, крыніцай духоўнасці і палітычнай падтрымкі, месцам, дзе ён страціў манаршыя паўнамоцтвы і быў пахаваны. Таму каралеўская крыпта ў воўчынскім касцёле Святой Троіцы застанецца святым месцам на ... Болей »


pdf
Maszkiewicz Mariusz, red., Białoruś — w stronę zjednoczonej Europy

Białoruś — w stronę zjednoczonej Europy

Maszkiewicz Mariusz, red.

Гэта зборнік аналітычных артыкулаў пад агульнай рэдакцыяй вядомага польскага дыпламата, былога амбасадара Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча, які напісаў уводзіны да кнігі, пазначыўшы, што збор артыкулаў мае мэтай паглыбіць разуменне сітуацыі у Беларусі, а таксама паспрыяць інтэлектуальным і арганізацыйным высілкам беларускіх і заходнееўрапейскіх экспертаў на шляху да адзінай Еўропы. У кнізе, выдадзенай на ангельскай і польскай мовах,... Болей »


pdf
Maszkiewicz Mariusz, red., Belarus – towards a United Europe

Belarus – towards a United Europe

Maszkiewicz Mariusz, red.

Гэта зборнік аналітычных артыкулаў пад агульнай рэдакцыяй вядомага польскага дыпламата, былога амбасадара Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча, які напісаў уводзіны да кнігі, пазначыўшы, што збор артыкулаў мае мэтай паглыбіць разуменне сітуацыі у Беларусі, а таксама паспрыяць інтэлектуальным і арганізацыйным высілкам беларускіх і заходнееўрапейскіх экспертаў на шляху да адзінай Еўропы. У кнізе, выдадзенай на ангельскай і польскай мовах,... Болей »