Мартысевіч Марыя

Марыя Матысевіч – паэтка, перакладчыца, публіцыстка, арганізатарка культурных праектаў. Нарадзілася ў 1982 г. у Мінску. Перакладае паэзію і прозу з англійскай, польскай, рускай, украінскай, чэшскай моваў. Каардынатарка шматлікіх культурных праектаў, арганізатарка літаратурных падзей. З 2017 года – рэдактарка незалежнай кніжнай серыі "Амерыканка". P 2019 года – сябра Рады Беларускага ПЭН-Цэнтра. Выдала шэраг перакладных кніг і чатыры ўласныя: “Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе” (2008), "Амбасада: вершы свае і чужыя" (2011), "Сарматыя" (2018), “Як пазбыцца Маматута” (2020). У 2019 атрымала за кнігу “Сарматыя” дзве літаратурныя прэміі. Жыве ў Мінску.

 

Мартысевіч Марыя :: Выданьні

pdf
ARCHE, 10(73)2008

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

10(73)2008

Нумар прысьвечаны польскаму паэту і драматургу Зьбігневу Гэрбэту. У выданьні публікуюцца творы Гэрбэрта і артыкулы, прысьвечаныя яго творчасьці. Сярод аўтараў нумара — Уладзімер Брытанішскі, Радаслаў Калета, Станіслаў Бараньчак, Марына Казлоўская, Марыя Вайцяшонак і інш. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 34

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

34

* «Думаю, што я нашмат больш нудны персанаж, чым Піпі» Гутарка Аляксандры Макавік з Дзьмітрыем Плаксам * «Сабака, котка, ластаўка» Гутарка Галіны Дубянецкай з Тацянай Сапач * Літаратурна-судовы працэс... Размова пра кнігу Ярыны Дашынай “Графіці на сэрцы” * Абламейка Сяргей, Абломкі * Аркуш Алесь, Жодзінскія аповеды * Арлоў Уладзімер, Аўтографы самому сабе * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лір... Болей »


pdf
ARCHE, 06(57)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

06(57)2007

У нумары: манаграфія чэскага сацыёляга Міраслава Гроха "У нацыянальных інтарэсах. Патрабаваньні й мэты эўрапейскіх нацыянальных рухаў ХІХ ст. у параўнаўчай пэрпэктыве", дасьледаваньне Алега Латышонка "Студэнты зь Вялікага Княства Літоўскага перад рэктарскім судам Кракаўскага ўнівэрсытэту ў 1469—1536 гг.", а таксама артыкулы, прысьвечаныя беларускаму нацыятварэньню і бягучым палітычным працэсам. Болей »


pdf
ARCHE, 05(56)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

05(56)2007

Цэнтральная публікацыя нумару — пераклад на беларускую мову раману нарвэскага пісьменьніка Тар’ея Вэсаса "Лядовы палац". Яшчэ ў выпуску: рэцэнзія Алеся Пашкевіча "Пратэстантызм і беларускі нацыяналізм у міжваеннай Польшчы", агляд Марыі Мартысевіч "Апісаньне ляндшафту сучаснай беларускай паэзіі. Картаграфічны этуд", і інш. Болей »


pdf
ARCHE, 03(23)2002

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

03(23)2002

Тэма нумару: Андрэй Хадановіч. У выданні публікуюцца вершы і пераклады Андрэя Хадановіча, агляды яго творчасці (Канстанцін Міхееў, Марыя Мартысевіч, Уладзімер Арлоў і інш.), гутарка Святланы Курс з Андрэем Хадановічам. Таксама ў нумары публікуюцца: рэцэнзія Уладзя Гарбацкага "Развагі аб гейскім пытаньні", "Малы Апакаліпсіс" Тадэвуша Канвіцкага (пер. А. Пяткевіча пры ўдзеле В. Булгакава), "Лісты Яна Станкевіча да Антона Адамовіча" і г.д. Болей »


video
Мартысевіч Марыя, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль, Кантэкст

Кантэкст

Марыя Мартысевіч. Пра сакрэты перакладчыкаў і кухню прэмій

Мартысевіч Марыя, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць з паэткай Марыяй Мартысевіч. Будзьце ў "Кантэксце"!<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed... Болей »


video
Мартысевіч Марыя, Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Мартысевіч Марыя

Марыя Мартысевіч – паэтка, перакладчыца, літаратурны крытык. Нядаўна выступіла як раманістка, аўтарка рамана для падлеткаў “Гарэзлівы пацалунак”. Уганараваная перакладніцкімі прэміямі: часопіса «ПрайдзіСвет» і фундацыі «Za Wolność Waszą i Naszą». Атрымала прэміі «Кніга году» і Паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай (2019) за кнігу «Сарматыя». Аўтарка кніг: «Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе», у якую ўвайшлі вершы і публіцыст... Болей »


audio
Мартысевіч Марыя, Вершы

Вершы

Мартысевіч Марыя

Марыя Мартысевіч нарадзілася ў 1982 годзе ў Мінску. У 2004 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсітэта, у 2005 – аддзяленне філасофіі/літаратуры Беларускага Калегіюма. Cтыпендыятка Homines Urbani (таварыства Villa Decius, Кракаў, 2007 г.) і International Writing Program (Універсітэт Аявы, ЗША). Як журналітска сцупрацоўнічае з газетай "Новы час" і мультымедыя часопісам 34mag.net. Перакладае паэзію і прозу з анг... Болей »


video
Мартысевіч Марыя, Арафатка-пярэварацень

Арафатка-пярэварацень

Мартысевіч Марыя

Марыя Мартысевіч – нарадзілася ў 1982 г. ў Менску. У 2004 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсітэта, у 2005 – аддзяленне філасофіі/літаратуры Беларускага Калегіюма. Cтыпендыятка Homines Urbani (таварыства Villa Decius, Кракаў, 2007 г.). Як журналітска сцупрацоўнічае з газетай “Новы час” і мультымедыя часопісам 34mag.net. Перакладае паэзію і прозу з англійскай, польскай, рускай, украінскай, чэшскай моваў. Як ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя