Маракоў Леанід

Маракоў Леанід Уладзіміравіч — Моряков Леонид Владимирович (псеўданімы: Владимир Моряков, Анатоль Сінчукоўскі і інш.) — журналіст, пісьменнік, гісторык, энцыклапедыст, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, правамоцны сябра міжнароднага ПЭН-клуба. Даследуе рэпрэсіі савецкіх (расійскіх) уладаў супраць беларускага, польскага, габрэйскага народаў.

Маракоў — аўтар унікальнага энцыклапедычнага даведніка ў 10 тамах (15 кніг, 9 з якіх былі ўжо апублікаваны) “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі” у якім прыводзяцца біяграфіі больш за 6000 (шэсць тысяч) расстраляных або загінулых у сталінскіх канцлагерах (ГУЛАГ) дзеячаў беларускай культуры, большасць з якіх вы не знойдзеце ані ў воднай энцыклапедыі.

Маракоў — аўтар не менш унікальнага энцыклапедычнага даведніка ў 2 тамах “Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі. 1917—1967”. За незвычайную працаздольнасць даследчыкі называюць Маракова чалавекам-энцыклапедыяй.

Маракоў — аўтар шэрагу кніг прозы. Герояў яго аповедаў (“Непамяркоўныя”, “100 мініяцюр”, “Трое” і інш.) вылучае нянавісць да несправядлівасці, нястомная прага змагацца за волю, за лепшае жыццё. Змагацца да канца, змагацца любым коштам. Нават коштам уласнага жыцця.

Маракоў — аўтар манаграфіі пра свайго дзядзьку, вядомага беларускага паэта і перакладчыка 1920-х — 1930-х г. Валерыя Маракова (любімага вучня Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы), расстралянага карнымі органамі НКВД у крывавую для беларускага народа ноч з 28 на 29 кастрычніка 1937 г., калі сталінскія каты ў Мінскай унутранай турме НКВД знішчылі каля 100 дзеячаў беларускай культуры і літаратуры, эліту беларускай нацыі.

Пачынаючы з 1999 г. кнігі Маракова , нягледзячы на вельмі невялікія наклады (аўтар пакуль былі сродкі выдаваў кнігі за свае грошы), няспынна ўваходзяць у дзесятку лепшых кніг года Беларусі.

Крыніца: www.marakou.by

 

Маракоў Леанід :: Выданьні

epub
Маракоў Леанід, Усход - штука тонкая

Усход - штука тонкая

Ціхі аповед

Маракоў Леанід

У тыя далёкія васьмідзесятыя нядаўна забранага гісторыяй стагоддзя, калі седала Галоўнага Стырнавога яшчэ непадзельнай і бязьмежна ганарлівай краіны Саветаў першым пасьля заўчаснага скону вышэйшага партыйца заняў самы інтэлектуальны гэбіст за ўсю лубянкаўскую гісторыю, я дапяў, што час адпачыць ад мясьцінаў спазнаных. Дапяў, бо ўразумеў: хадзіць-дыхаць сьвежым паветрам па роднай зямлі цяпер небясьпечна. Памагатыя Галоўнага інтэлектуала ... Болей »


Маракоў Леанід, Непамяркоўныя

Непамяркоўныя

Апавяданні

Маракоў Леанід

Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе “Непамяркоўныя”, па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой гісторыяй, самім жыццём. Жыццём-палётам над безданню... Болей »


pdf
Маракоў Леанід, Непамяркоўныя, выд. 2-е

Непамяркоўныя

Апавяданні

Маракоў Леанід

Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе «Непамяркоўныя», па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой гісторыяй, самім жыццём. Жыццём-палётам над безданню... Болей »


Маракоў Леанід, Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917— 1964)

Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і св...

Маракоў Леанід

У эпцыклапедычным даведніку вядомага бсларускага даслсцчыка сталінскіх рэпрэсій Леаніда Маракова прыводзяцца біяграфіі або кароткія звссткі пра больш за 700 рэпрэсаваных каталіцкіх духоўных, кансэкраваных і свецкіх асобаў Беларусі Мра многіх расказваецца ўпершышо. Такеама V даведніку згадваецца каля 800 касцслаў і болын за 2000 святароў, якія ў іх служылі. Даведнік разлічаны на гісторыкаў. краязнаўцаў, зацікаўпсных чытачоў. Болей »


pdf
Маракоў Леанід, Рассказы, Авторизованный перевод с белорусского языка

Рассказы

Криминальные. О любви. Убитого контрабандиста

Маракоў Леанід

 Остросюжетные, с элементами детектива, криминала, фантастики, мистики и мелодрамы рассказы Леонида Морякова читаются на одном дыхании. Герои произведений писателя сражаются в абсолютно неравных условиях, бросаются в битву, даже когда шанс выиграть один из тысячи. Они уверены: лучше смерть в бою, чем рабское существование... Болей »


pdf
Маракоў Леанід, Непримиримые

Непримиримые

Рассказы о репрессированных и их потомках. Репрессированных, но не сломленных...

Маракоў Леанід

По разному складываются судьбы "непримиримых", героев Леонида Марякова, но всех их объединяет главное – ненависть к несправедливости, неутомимое желание сражаться за свободу, за лучшую жизнь. Сражаться до конца, сражаться любой ценой. Даже ценой собственной жизни. Болей »


pdf
Маракоў Леанід, Яны не ведалі

Яны не ведалі

Апавяданні

Маракоў Леанід

Сапраўднае сучаснае апавяданне — апавяданне XXI біякамп’ютарнага стагоддзя мусіць мець у сваёй аснове востра дынамічны, звышнапружаны, найзаймальны — не адарвацца! — сюжэт, з абсалютна нечаканым непрадбачным фіналам. Разам з тым апавяданне павінна быць добра выпісана, лёгка чытацца, як некаторыя кажуць — улёт! У меру дадзеных Богам здольнасцяў Леанід Маракоў стараецца выконваць гэты «кодэкс». Болей »


pdf
Маракоў Леанід, Ахвяры і карнікі

Ахвяры і карнікі

Маракоў Леанід

Кніга складаецца з трох частак. У першай падаюцца біяграфічныя даныя пісьменнікаў, дзеячаў культуры і грамадства, знішчаных сталінскімі органамі НКВД у сяго за адну ноч — 29–30 кастрычніка 1937 г. — самую чорную ноч у беларускай культурнай гісторыі. Апісваюцца лёсы іх сваякоў. Па крупінках, на працягу дзесяці гадоў аўтар збіраў звесткі пра пакутнікаў. Спачатку былі адшуканы імёны чатырнаццаці закатаваных, потым дваццаці двух, трыццаці ... Болей »


pdf
Маракоў Леанід, Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужы...

Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Абаленскі—Кушнер

Маракоў Леанід

У энцыклапедычным даведніку прыводзяцца біяграфіі або ка-роткія звесткі пра больш за 2000 рэпрэсаваных с вятароў і царкоўнаслужыцеляў. Пра большасць з пакутнікаў расказваецца ўпершы-ню. Даведнік разлічаны на гісторыка)', краязнаўцаў і зацікаўленых чытачоў. Болей »


pdf
Маракоў Леанід, Рэпрэсаваныя праваслауныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967

Рэпрэсаваныя праваслауныя свяшчэнна- і царкоўнаслужы...

Энцыклапедычны даведніку 2-х тамах. Лабяк—Яцкевіч.

Маракоў Леанід

У энцыклапедычным даведніку прыводзяцца біяграфіі або кароткія звесткі пра больш за 2000 рэпрэсаваных святароў і царкоў-наслужыцеляў Пра большасць з пакутнікаў расказваецца ўпершыню. Даведнік разлічаны на гісторыкаў, краязнаўцаў і зацікаўленых чытачоў. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя