Малахоўскі Рагнед

Малахоўскі Рагнед Юр’евіч нарадзіўся 5 верасня 1984 года ў пасёлку Сяймчан, Магаданскай вобласці (РФ) у сям’і мастака. У 1987 годзе разам з бацькамі і старэйшым братам вярнуўся на Радзіму ў Беларусь у Нарачанскі край (Мінская вобласць). Жыве ў в. Нарач.

Па нацыянальнасці – беларус. Веравызнанне – грэка-каталіцкае.

У 2002 годзе скончыў беларускамоўную Нарацкую СШ№2 (11 класаў).

У 2009 годзе скончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

Працаваў грузчыкам, вадзіцелям-экспедытарам, выхавацелям у інтэрнаце, ахоўнікам гандлёвага цэнтра, фасадчыкам на будоўлі…

З 14 год займаецца лёгкай атлетыкай.

З 2006 года піша электронную музыку (гучала ў эфіры некаторых FM-радыёстанцый).

3 2006 года займаецца фотамастацтвам (праводзіліся фотавыставы ў Мінску і Лодзі (Польшча), фотапрацы публікаваліся ў перыядычных выданнях).

З 2003 года рэгулярна выступае з літаратурнымі творамі ў рэспубліканскай перыёдыцы (часопісы “Полымя”, “Дзеяслоў”, “Маладосць”, газеты “ЛіМ”, “СБ” і інш.), калектыўных зборніках і анталогіях. Вершы перакладаліся на рускую, балгарскую і інш. мовы.

Аўтар паэтычнага зборніка “Беражніца” (Мн., “Мастацкая літаратура”, 2005г.).

З 2006 года член ГА”Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

У 2007 годзе ўзнагароджаны дыпломам Саюза пісьменнікаў Беларусі “за вялікі ўклад у развіццё культуры і літаратуры Беларусі”.

У цяперашні час падрыхтаваныя да выхаду паэтычныя зборнікі “Клічнікі дажджу” і “Памяць вады”, а таксама фотаальбомы з вершамі “Маё Нарочча” і “Ragned”.

 

Малахоўскі Рагнед :: Выданьні

pdf
Полымя, 11 (973) 2010

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

11 (973) 2010

Лістапад. Каляндар памятных дат Лісты Васіля Быкава да Уладзіміра Караткевіча Уладзімір КАРАТКЕВІЧ: «Любую справу рабіць хвацка» Якуб Колас — дзецям. Школьныя далягляды БЫКАЎ Аляксандр, Галінка бэзу. Жамчужнае вяселле. Нарач. Дзве з’явы. Матылёк. Асенняя рапсодыя. Вершы ГАРАДНІЦКІ Яўген, Ut pictura poesis. (Паэтыка і эстэтыка Уладзіміра Караткевіча) ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Валошкі на мяжы. Раман. Працяг ... Болей »


pdf
Маладосць, 9 (682) 2010

Маладосць

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

9 (682) 2010

У нашым часопісе неаднойчы друкаваліся «Дзённікі…» пісьменнікаў, у якіх чыталася штодзённае жыццё з усім тым, што адбывалася, вядома ж, з адпаведным каментарыем і сваім бачаннем жыцця, падзей, ды і творчага люду таксама. Асабіста я ніколі нічога не запісвала ў дзённік — што называецца, усё ў памяці, адкуль, калі нешта трэба, возьмеш і дастанеш! Вось і ў гэтым нумары вельмі карціць згадаць Навума Зіноўевіча Кісліка, і не толькі таму, што... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 40

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

40

* “Мой час наперадзе, яшчэ ён прыйдзе…” Гутарка Андрэя Масквіна з Нілам Гілевічам * Калевала. Карэла-фінскі эпас. Асобныя руны * На птушыных правах літоўскага паэта. Сучасная літоўская паэзія Уладас Бразюнас Антанас А. Ёнінас Альвідас Шляпікас Эўгеніюс Алішанка Вітаўтас Дэкшніс * Астравец Сяргей, Флот каўчэгаў. Аповед пра пакінуты рай * Барадулін Рыгор, На мове камянёў... * Быкаў Васіль, Прыклад далёкага сябра ... Болей »


pdf
Полымя, 12(938)2007

Полымя

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

12(938)2007

* Змест часопіса за 2007 год. * Метрыка літаратурная. * Часопіс «Полымя» — этапы творчага станаўлення. «Круглы стол» у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. * АР-СЯРГІ Вячаслаў, Расставанне. Унізе. «Юнона і Авось». Акварэль. Лабірынт. Боль. Антонімы зімы. Мядзведжае заляцанне. * АЎСЯННІКАВА Тамара, «Я пісала табе пісьмо...» * Бельскі Алесь, Неадлучная ад традыцыі. * ГАЛЬПЯРОВІЧ Навум, «Непазбежна высокае неба...... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 22

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

22

* Абламейка Сяргей, З габрэямі ў Карлавых Варах. Ці бывае посьпех сарамлівы? * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў * Брусевіч Анатоль, За небакраем... * БУДОВІЧ Таццяна, Мае залатыя крозы * Быкаў Васіль, Неяк трэба трымацца. Лісты Васіля Быкава да сястры Валянціны Уладзіміраўны * Гілевіч Ніл, Між роспаччу і надзеяй. Абрыс пройдзенага шляху ў сьвятле адной мары * Дубавец Сергей, Інтрыга С... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя