Мацкевіч Уладзімір

Мацкевіч Уладзімір нарадзіўся ў 1956 годзе ў Сібіры ў сям'і рэпрэсаваных беларусаў. Уся сям’я вярнулася ў Беларусь у кастрычніку 1966 года і пасялілася ў Гродне. Вучыўся ў Леніградскім універсітэце і быў вучнем Георгія Шчадравіцкага, удзельнікам Маскоўскага метадалагічнага гуртка.

У Беларусь вярнуўся ў 1994 годзе, заснаваў Агенцтва гуманітарных тэхналогій і аб'явіў праграму Культурнай палітыкі па пераўтварэнні Беларусі ў сучасную дэмакратычную краіну. Дэвіз і сутнасць гэтай праграмы – Думаць Беларусь!

У 1994—1997 гадах быў распрацоўшчыкам, аўтарам і вядучым трох цыклавых перадач на беларускім тэлебачанні: «Гэта мы не праходзілі», «Выбар». З 2012 года — вядучы праграмы «Размова дня» тэлеканала «Белсат».

Быў ініцыятарам і ўдзельнікам «Менскага філязофскага кола» — творчага аб’яднання мінскіх гуманітарыяў, якое дзейнічала ў др. пал. 1990-х — пач. 2000-х гадоў. Удзельнічаў у працы над складаннем «Новейшего философского словаря» и «Всемирной энциклопедии».

У 2010 годзе заснаваў Лятучы ўніверсітэт. Чытае лекцыі, вядзе курсы і семінары.

З’яўляецца аўтарам кніг і вялікай колькасці публіцыстычных артыкулаў і каля 50 навуковых прац па пытаннях палітыкі, культуры і трансфармацыі адукацыі.

Жыве ў Мінску.

 

Мацкевіч Уладзімір :: Выданьні

pdf
Палітычная сфера, 21 (2) 2013

Палітычная сфера

Беларускі навуковы часопіс

21 (2) 2013

Іван Новік. Апалагетыка, пошукі саюзнікаў і барацьба за артадоксію ў 1920-я гады. Роля беларускіх савецкіх філосафаў у паўставанні канону савецкага марксізму # О диссертации Али Осам Абед Али. Решение Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь от 13.05.2013 (уводны каментар Андрэя Казакевіча) # Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі. Апытанне – Алег Манаеў, Сяргей Дубавец, Андрэй Лаўрухін, Алесь Краўцэвіч, Мікалай Лявонаў, Зміцер Май... Болей »


pdf
Адукатар, 1 (22) 2012

Адукатар

Часопіс нефармальнай адукацыі

1 (22) 2012

Наш часопіс ужо неаднойчы звяртаўся да разгляду розных аспектаў такой з’явы, як грамадзянская адукацыя1. Падставай прысвяціць ёй чарговы нумар стаў праект «Грамадзянін.BY», арганізатарам якога выступіла Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы. У межах праекта адбыўся шэраг канферэнцый і круглых сталоў, пад час якіх эксперты, прадстаўнікі адукацыйных арганізацый і іншых структур абмяркоўвалі сучасны стан развіцця грамадзянскай адукацыі ў ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [3-3]   Наступная   Апошняя