Лімарыус

Лімарыус


Выдавецтва “Лімарыус”

Прыватнае выдавецтва, яко мае сваю сядзібу ў Менску. Выдаўца беларускага біяграфічнага альманаху «Асоба і час». Меркавалася, што ён будзе выходзіць штогод. Аднак сёлета раней свет убачыў трэці — адмысловы — выпуск, прысвечаны сотым угодкам з дня нараджэння Ларысы Геніюш, а зусім нядаўна — другі, ардынарны выпуск.

Аўтары пішуць пра людзей, якія жылі і працавалі ў Беларусі ў даўні, новы і найнавейшы час. У альманаху ўдзяляецца таксама месца дзённікам, успамінам і ліставанню.

Калі першы выпуск альманаха адкрываўся прадмовай ад рэдакцыі, дык у другім выпуску ў якасці перадавога змешчаны артыкул архівісткі Вольгі Івановай «Асабістыя архівы беларускай нацыянальнай эліты ў канцы XVIII — пачатку XX стст.».

Летась выдавецтва «Лімарыус» учыніла замах. Яно замахнулася выдаць шэраг кніг у серыі «Галасы Радзімы». Першым у серыі выйшаў зборнік Алеся Салаўя, чарговым стаў двухтомнік Ларысы Геніюш.

Выдавецтва “Лімарыус”
e-mail: limarius@yandex.ru
тэл.: +375 29 679 33 36

Лімарыус :: Выданьні

Дудзіцкі Уладзімір, Творы

Творы

Творы

Дудзіцкі Уладзімір

Гэты збор твораў Уладзіміра Дудзіцкага (нар. 1911) з’яўляецца першым у Беларусі і найбольш поўным на сёння выданнем творчай спадчыны беларускага эміграцыйнага літаратара, народжанага ў в. Дудзіцы (ёсння Пухавіцкі р-н). Пакінуўшы ў 1944 г. радзіму аўтар прайшоў шлях праз Аўстрыю ў Венесуэлу, ЗША, Германію і зноў ЗША, дзе ягоны след згубіўся. Выданне гэтага збору твораў мусіла б стаць сапраўдным «вяртаннем» Уладзіміра Дудзіцкага ў Беларус... Болей »


…Пачуць, як лёсу валяцца муры

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

Памяці Генадзя Кісялёва

У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры». У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў. Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан, Мікола Хаўстовіч, Язэп Янушкевіч, Сяргей Запрудскі… Уклалі кнігу дачка вучонага Лія Кісялёва і даследчык літаратуры Аляксандр Фядута. Ёсць... Болей »


Лялевіч Янка, Трусаў Ігар, Чарнякевіч Андрэй, Ад Каложы да фартоў: гістарычная спадчына Гродна

Ад Каложы да фартоў: гістарычная спадчына Гродна

гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік

Лялевіч Янка, Трусаў Ігар, Чарнякевіч Андрэй

Гарадскія вуліцы — гэта найперш будынкі, якія гэтыя вуліцы і фармуюць. Таму ў нашым даведніку мы паспрабавалі згадаць усе больш-меньш цікавыя гістарычныя пабудовы Гродна Болей »


djvu
За вольнасць і веру

За вольнасць і веру

Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830-1831 гадоў

Выданне ўяўляе сабой першую ў Беларусі публікацыю ўспамінаў ашмянскага эмігранта 30-х гг. XIX ст. Ігнація Клюкоўскага, якія захоўваюцца ў Музеі Адама Міцкевіча ў Парыжы. Тэксты друкуюцца на польскай мове і ў перакладзе на сучасную беларускую мову. Разлічана на даследчыкаў гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй нашай Айчыны. Болей »


Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага княства Літоўскага

Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага княства Літоўск...

матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, Гродна, 23—25 красавіка 2004 г.

У зборнік увайшлі матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага княства Літоўскага», якая адбылася ў г. Гродна 23-25 красавіка 2004 г. і была прысвечана праблемам палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай і рэлігійнай гісторыі ВКЛ. Адрасуецца даследчыкам, выкладчыкам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і Усходняй Еўропы. Болей »


Фядута Аляксандр, Паэтычны аглядальнік

Паэтычны аглядальнік

партрэты і рэцэнзіі

Фядута Аляксандр

Вялікая паэзія творыцца ў часы пераменаў. Перамены сканчаюцца, і надыходзіць час прозы. Нібыта ціха ўсё ў Беларусі ў 2006 годзе, нішто не паказвае на рэвалюцыю. Нішто, апрача паэзіі. “Паэзія пакінула мяне”, — напісаў у канцы 90-х Адам Глёбус. Паэзія вярнулася да нас. Да Глёбуса, які напісаў: “Мы вызвалім цябе або загінем / Мы назаўсёды застанемся тут”. Да аўтара гэтай кнігі. Аляксандар Фядута, вядомы перадусім як яркі палітычны пісьмень... Болей »


pdf
Коўтун Валянціна, Свяча любові

Свяча любові

Выбраная паэзія

Коўтун Валянціна

У кнізе тры разьдзелы, кожны з якіх — знакавая веха ў творчасьці і лёсе паэтэсы. Першы разьдзел «Лірыка» склалі паэтычныя творы розных гадоў, другі — «Балады памяці». Пра трэці — «Перастварэнні» — варта сказаць асобна. Ён, у пэўным сэнсе, унікальны. Апроч перакладаў з украінскай мовы (найперш і найбольш з Ліны Кастэнкі), тут друкуюцца пераствораныя вершы Лесі Беларускі — дзяўчыны з Маладзечна Ларысы Марозавай, якая пісала свае вершы ў с... Болей »


pdf
Фядута Аляксандр - уклад., Асоба і час, 8

Асоба і час

беларускі біяграфічны альманах

8

У чарговым томе беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час» чытач знойдзе матэрыялы, якія апавядаюць пра Антонія Тызенгаўза, Яна Баршчэўскага, Уладзіміра Дубоўку, Міколу Равенскага ды іншых выдатных людзей, якія прынеслі гонар Беларусі. Асобныя раздзелы альманаха прысвечаныя 200-годдзю таварыства філаматаў, «Вялікаму тэрору» сталінскіх часоў і дзейнасці беларускай эміграцыі. Болей »


pdf
Трыгубовіч Валянціна, Фядута Аляксандр - уклад., Асоба і час, 7

Асоба і час

беларускі біяграфічны альманах

7

У сёмы выпуск беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час» увайшлі матэрыялы, прсывечаныя пісьменнікам Яну Баршчэўскаму, Францішку Багушэвічу і Юрыю Гуменюку, грамадскім і палітычным дзеячам Тэафіліі Сапезе, Францішку Малевічу, Аркадзю Смолічу. Упершыню друкуюцца захаваныя ў архівах вершы за і супраць Міхаіла Мураўёва-Віленскага. Асобны раздзел прысвечаны актыўнай дзяячцы нацыянальнага руху 1990-х гадоў Веры Чуйко. Болей »


pdf
Фядута Аляксандр, Лаўрэш Леанід - уклад., Асоба і час, 6

Асоба і час

беларускі біяграфічны альманах

6

У шостым выпуску беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час», як і ў папярэдніх, змешчаны цікавыя для аматараў айчыннай гісторыі і культуры матэрыялы. Сярод іх — дакументы з беларускіх, французскіх і расійскіх архіваў, датычныя ўдзельнікаў Барскай канфедэрацыі і паўстання 1863 года, а таксама пісьменнікаў XIX ст.; успаміны пра Сакрата Яновіча і Кіма Хадзеева; недрукаваныя лісты Зоські Верас, Піліпа Пестрака; карэспандэнцыя «Нашай ... Болей »