Лімарыус

Лімарыус


Выдавецтва “Лімарыус”

Прыватнае выдавецтва, яко мае сваю сядзібу ў Менску. Выдаўца беларускага біяграфічнага альманаху «Асоба і час». Меркавалася, што ён будзе выходзіць штогод. Аднак сёлета раней свет убачыў трэці — адмысловы — выпуск, прысвечаны сотым угодкам з дня нараджэння Ларысы Геніюш, а зусім нядаўна — другі, ардынарны выпуск.

Аўтары пішуць пра людзей, якія жылі і працавалі ў Беларусі ў даўні, новы і найнавейшы час. У альманаху ўдзяляецца таксама месца дзённікам, успамінам і ліставанню.

Калі першы выпуск альманаха адкрываўся прадмовай ад рэдакцыі, дык у другім выпуску ў якасці перадавога змешчаны артыкул архівісткі Вольгі Івановай «Асабістыя архівы беларускай нацыянальнай эліты ў канцы XVIII — пачатку XX стст.».

Летась выдавецтва «Лімарыус» учыніла замах. Яно замахнулася выдаць шэраг кніг у серыі «Галасы Радзімы». Першым у серыі выйшаў зборнік Алеся Салаўя, чарговым стаў двухтомнік Ларысы Геніюш.

Выдавецтва “Лімарыус”
e-mail: limarius@yandex.ru
тэл.: +375 29 679 33 36

Лімарыус :: Выданьні

pdf
Лаўрэш Леанід, «І зорнае неба над галавой…»

«І зорнае неба над галавой…»

нарысы з гiсторыi астраномii

Лаўрэш Леанід

У кнiзе разглядаецца гiсторыя навуковай астраномii. У першай частцы гэтай кнiгi сiстэмна выкладзена развiццё астраномii ў Вiленскiм унiверсiтэце i ў дадатках да першай часткi зроблена спроба паказаць працу Вiленскай абсерваторыi ў кантэксце тагачаснай навукi. У другой частцы расказваецца аб астраномах XIX–XX стст. — выхадцах з Беларусi i iх унёску ў развiццё гэтай дасканалай навукi. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца гісторы... Болей »


Сурмач Ганна, Беларусь бязь межаў

Беларусь бязь межаў

Сурмач Ганна

Гэтую кнігу немагчыма было б стварыць без сучасных сродкаў сувязі, без найноўшых тэхналогіяў. Ганна Сумрач, працуючы ў Беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», здолела апытаць сотнібеларусаў ды ўраджэнцаў Беларусі, якія жывуць сёння ў многіх краінах, амаль на ўсіх кантынентах (Антарктыда — пакуль выключэнне), частка гэтых інтэрвію друкуецца цяпер пад адной вокладкай. Людзі проста распавядаюць пра сваё жыццё… Розныя лёсы, розныя прычыны й ро... Болей »


Голубеў Валянцін, Гісторыя Беларусі - даты, падзеі, асобы

Гісторыя Беларусі - даты, падзеі, асобы

Голубеў Валянцін

Валянцін Фёдаравіч Голубеў (нар. 21 чэрвеня 1955, г. Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам у будаўнічым трэсце ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці, служыў у войску. У 1981 годзе закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праходзіў навук... Болей »


pdf
Някляеў Уладзімір, Знакі прыпынку

Знакі прыпынку

Някляеў Уладзімір

Цыкл “Знакі прыпынку” быў распачаты Уладзімірам Някляевым яшчэ ў 2004 годзе і доўгі час друкаваўся на старонках “Нашай Нівы”, а праз пяць год быў часткова сабраны пад вокладкай “Выбраных твораў” Някляева. Мне было вельмі шкада тых “Знакаў”, бо, раскіданыя па часе, яны губляліся ў гэтым самым часе. Таму я і прапанаваў Някляеву сабраць літаральна ўсе “знакі” і выдаць іх пад адной вокладкай. Праўда, Уладзімір Пракопавіч спачатку паставіўся... Болей »


Пра Кастуся

Пра Кастуся

Гістарычны комікс, створаны па матывах п’есы Уладзіміра Караткевіча “Кастусь Каліноўскі: смерць і неўміручасць”, выйшаў да гадавіны паўстання 1863—1864 гадоў

“Пра Кастуся” — так называецца кніга. Малюнкі і афармленне зробленыя маладым мастаком і музыкантам Уладзімірам Дрындрожыкам. Куратар гэтага ўнікальнага праекта — паэт, літаратуразнавец Анатоль Івашчанка. Як вядома, п’еса Караткевіча была напісаная да стагоддзя паўстання. Стваральнікі комікса лічаць, што “ніхто не раскрыў вобраз Кастуся Каліноўскага настолькі добра, як Караткевіч”. Падчас працы над выданнем яны карысталіся гістарычнымі с... Болей »


pdf
Кісялёў Генадзь, Смак беларушчыны

Смак беларушчыны

Кісялёў Генадзь

У выданне, якое з’явілася ў межах “Году Каліноўскага” пры ўдзеле кампаніі “1863”, увайшлі артыкулы двух зборнікаў Кісялёва — “Радаводнае дрэва”, што стаўся знакавай кнігай для шанавальнікаў беларускай мінуўшчыны, і ўласна “Смак Беларушчыны”, складзены аўтарам на пачатку 2000-х гадоў і нідзе дагэтуль не друкаваны. Прадмову напісаў Уладзімір Арлоў. Болей »


Кіпель Яўхім, Эпізоды, Выданне другое, дапрацаванае

Эпізоды

Кіпель Яўхім

Успаміны Яўхіма Кіпеля (1898—1969) “Эпізоды” адлюстроўваюць падзеі беларускага руху ад часоў першага абвяшчэння ССРБ да стварэння беларускіх асяродкаў у паваенных ЗША. Працаўнік беларусізацыі 1920-х, двойчы рэпрэсаваны, удзельнік беларускага жыцьця ў часе акупацыі і на эміграцыі, аўтар распавядае пра асобаў, з якімі яму давялося сустракацца і працаваць: У. Жылку, З. Жылуновіча, Я. Купалу, Я. Коласа і іншых. Гэтае другое выданне ўспамін... Болей »


Данілюк Барыс, Азіраючыся расой выетымі вачыма

Азіраючыся расой выетымі вачыма

Успаміны

Данілюк Барыс

Пабачыў свет новы том Беларускай мемуарнай бібліятэкі, які склалі ўспаміны вядомага дзеяча беларускай эміграцыі ў ЗША Барыса Данілюка (1923—2011). “Азіраючыся расой выетымі вачыма” аўтар пісаў у апошнія гады жыцця, адначасова складаючы “Здымкавы летапіс жыцця і дзейнасці беларускае эміграцыі ў ЗША і іншых заходніх краінах”. І першы, і другі творы, на жаль, засталіся няскончыныя. Найбольш падрабязны аповед ва ўспамінах датычыць даваеннаг... Болей »


Пшацлаўскі Восіп, Калейдаскоп успамінаў, Том 2

Калейдаскоп успамінаў

У двух тамах

Пшацлаўскі Восіп

Успамiны вядомага польскага журналiста Восiпа Пшацлаўскага (1799—1879), які нарадзіўся ў Слонiме, друкуюцца асобным выданнем упершыню. Сярод героеў гэтага сапраўды ўнiкальнага помнiка мемуарнай лiтаратуры – паэт Адам Мiцкевiч, мiтрапалiт Станiслаў Сестранцэвiч, мастакi Юзаф Аляшкевiч i Аляксандр Арлоўскi, палiтык князь Францiшак Друцкi-Любецкi ды iншыя вядомыя дзеячы. Выданне ў двух тамах, суправаджаецца грунтоўным навуковым каментарыем... Болей »


Пшацлаўскі Восіп, Калейдаскоп успамінаў, Том 1

Калейдаскоп успамінаў

У двух тамах

Пшацлаўскі Восіп

Успамiны вядомага польскага журналiста Восiпа Пшацлаўскага (1799—1879), які нарадзіўся ў Слонiме, друкуюцца асобным выданнем упершыню. Сярод героеў гэтага сапраўды ўнiкальнага помнiка мемуарнай лiтаратуры – паэт Адам Мiцкевiч, мiтрапалiт Станiслаў Сестранцэвiч, мастакi Юзаф Аляшкевiч i Аляксандр Арлоўскi, палiтык князь Францiшак Друцкi-Любецкi ды iншыя вядомыя дзеячы. Выданне ў двух тамах, суправаджаецца грунтоўным навуковым каментарыем... Болей »