Куляшоў Аркадзь

Куляшоў Аркадзь (06.02.1914-04.02.1978), нарадзіўся ў вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Вучыўся ў Саматэвіцкай сямігодцы, у 1928 г. паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. У 1930 г. пераехаў у Менск, дзе працягваў вучобу на літаратурным факультэце Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута (1931-1933). Быў членам БелАПП. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», на Беларускім радыё (1934-1936), літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР (1936-1937). У 1941-1943 гг. - на фронце ў армейскай газеце «Знамя Советов», потым у Беларускім штабе партызанскага руху. У 1945-1946 гг. - рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1958-1967 гг. - начальнік сцэнарнага аддзела, галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». У 1961 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVІ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947-1978). Член СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Народны паэт Беларусі (1968), заслужаны работнік культуры Ўкраіны (1973).

Першы верш надрукаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай газеце «Наш працаўнік». У рэспубліканскім друку першыя вершы з'явіліся ў 1927 г. у часопісе «Чырвоны сейбіт». Выйшлі кнігі паэзіі «Росквіт зямлі» (1930), «Па песню, па сонца!..», «Медзі дождж» (абедзве - 1932), паэмы «Аманал» (1933), «Гарбун» (1935), зборнікі «Мы жывём на граніцы» (1938), «У зялёнай дуброве» (1940), «Добры чалавек» (1941), паэмы «Баранаў Васіль» (1941), «Сцяг брыгады» (1943), «Прыгоды цымбал» (1945), зборнікі «На сотай вярсце» (1945), «Вершы» (1947), «Паэмы» (1947), паэмы «Простыя людзі» (1949), «Новае рэчышча» (1951), «Граніца» (1954), «Грозная пушча» (1956), зборнікі «Новая кніга» (1964), «Сасна і бяроза» (1970), паэма «Далёка да акіяна» (1972), кнігі паэзіі «Мая Бесядзь» (1973), «Хуткасць» (1976), «Крылы» (1984), «Профілі» (1987), «Маналог» (1989) і інш. Выдадзены Зборы твораў у 2-х (1957), 4-х (1966-1967), 5-і (1974-1977) тамах.

Сааўтар сцэнарыяў фільмаў «Чырвонае лісце» (з А.Кучарам, пастаўлены ў 1958), «Першыя выпрабаванні» (паводле трылогіі Якуба Коласа «На ростанях», з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1960-1961) і «Запомнім гэты дзень» (з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1967).

У яго перакладзе выйшлі паэма А.Пушкіна «Цыганы» (1937) і раман у вершах «Яўгеній Анегін» (1949), паэма А.Парніса «Сказанне пра Белаяніса» (1959), «Выбраная паэзія» М.Лермантава (1969), паэма «Энеіда» І.Катлярэўскага (1969), «Спеў аб Гаяваце» Г.Лангфела (1969), зборнік вершаў К.Куліева «Кніга зямлі» (1974), «Выбранае» С.Ясеніна (з Р.Барадуліным, 1976), асобныя творы Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, А.Твардоўскага, М.Ісакоўскага, А.Пракоф'ева, М.Рыльскага, А.Малышкі, М.Нагнібеды, Р.Гамзатава і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за паэму «Сцяг брыгады», Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Новае рэчышча», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970) за пераклады вершаў і паэм М.Лермантава, «Энеіды» І.Катлярэўскага і «Спеву аб Гаяваце» Г.Лангфела, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968).

Крыніца: Аркадзь Куляшоў. Дарогі. Менск, Мастацкая літаратура, 2003.

 

Куляшоў Аркадзь :: Выданьні

pdf
Куляшоў Аркадзь, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Куляшоў Аркадзь

Паэзія Аркадзя Куляшова (1914-1978) гэта вечная захопленасць жыццём і творчас гарэнне, яркасць пачуццяў, нястомнае напружанне душы і думкі, пазyаyyе сябе і людзей. У кнігу ўвайшло найлепшае з творчай спадчыны паэта, паэмы «Цунамі», «Варшаўскі шлях». Болей »


pdf
Куляшоў Аркадзь, Яцкоў Мікола, Птушка залатая

Птушка залатая

песні

Куляшоў Аркадзь, Яцкоў Мікола

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. ў в. Самацэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Першы верш апублікаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай ґазеце «Наш працаўнік». Вучыўся ў Мсціслаўскім педтэхнікуме, на літаратурным факультэце Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута. Болей »


pdf
Куляшоў Аркадзь, Паміж наступным i былым

Паміж наступным i былым

Вершы, паэмы

Куляшоў Аркадзь

У гэтай кнізе народнага наэта Беларусі Аркадзя Куляшова (1914—1978) чытач знойдзе лепшае з творчай спадчыны выдатнага пісьменніка, які ўзбагаціў нашу літаратуру рамантычна адухоўленай, высокаметафарычнай, напоўненай багаццем філасофскіх вобразна-асацыятыўных сувязей i адначасова ў найвышэйшых сваіх праявах глыбока інтымнай, прапушчанай праз жывое трапяткое сэрца паэзіяй. Болей »


pdf
epub
Куляшоў Аркадзь, Маналог

Маналог

Вершы, паэмы

Куляшоў Аркадзь

«Куляшоўская паэзія з вялікай мастацкай сілай і пераконлівасцю даводзіць нам, што духоўнае станаўленне і існаванне чалавека ў свеце немагчыма без неспакою, пошуку, драматычнага пераадолення жыццёвых перашкод, пачуцця вялікай адказнасці за, сябе і за свой час, без плённай стваральнай дзёйнасці» (Варлен Бечык) Болей »


pdf
Куляшоў Аркадзь, Збор твораў у пяці тамах, 5

Збор твораў у пяці тамах

Вершы і паэмы розных гадоў. Крытычныя нататкі

Куляшоў Аркадзь

Пяты том Збору твораў Аркадзя Куляшова складаюць вершы і паэмы розных гадоў, а таксама крытычныя нататкі. Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў (1914—1978), беларускі паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Саматэвічы Касцюковіцкага раёна. Першы верш надрукаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай газеце "Наш працаўнік". У рэспубліканскім друку першыя вершы з’явіліся ў 1927 г. Выйшлі кнігі паэзіі: "Росквіт зямлі", "Па песню па сонца!..", "Медзі дождж",... Болей »


pdf
epub
Куляшоў Аркадзь, Хуткасць

Хуткасць

Кніга паэзіі

Куляшоў Аркадзь

«Хуткасць» — новая кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу і спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня і незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам і даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных і акрыленых радках. Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам і зычлівым дарадцам. Болей »


pdf
Куляшоў Аркадзь, Збор твораў у пяці тамах

Збор твораў у пяці тамах

вершы

Куляшоў Аркадзь

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў належыць да тых выдатных і сапраўдных мастакоў слова, чыя творчасць і лёс шматлучна і неадрыўна звязаны з лёсам свайго народа і сваёй Радзімы. Шматлікія чытачы добра ведаюць і творчасць паэта і пройдзены ім праз гады і дзесяцігоддзі вялікі шлях. На гэтым шляху ўсё галоўнае ў грамадскім развіцці і цудоўным жыцці Савецкай краіны станавілася зместам і пафасам творчасці Аркадзя Куляшова і выяўлялася з вялікай п... Болей »


pdf
Куляшоў Аркадзь, Мая Бесядзь

Мая Бесядзь

Лірыка

Куляшоў Аркадзь

Кніга выбранай лірыкі народнага паэта БССР Аркадзя Куляшова “Мая Бесядзь”, якая ў серыі “Бібліятэчка беларускай паэзіі”, - яркая творчая біяграфія аўтара з яго светапоглядам, глыбокім асэнсаваннем жыцця, высокім паэтычным майстэрствам. Болей »


pdf
Куляшоў Аркадзь, Далёка да акіяна

Далёка да акіяна

Паэма

Куляшоў Аркадзь

«Далёка да акіяна» — новая паэма народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Героі паэмы — сучаснікі паэта, жыццёвы і творчы шлях якога прыпадае на гады ломкі царскай машыны прыгнёту і сцвярджэння сацыялістычнага ладу на беларускай зямлі. Болей »


pdf
Куляшоў Аркадзь, Сцяг брыгады

Сцяг брыгады

Куляшоў Аркадзь

Гераічнаму подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны прысвяціў сваю паэму народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя