Кудасава Наста, паэтка.
Наста Кудасава, паэтка. Нарадзілася 25 мая 1984 г.у г. Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ і магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”.
Вершы пачала пісаць у школьныя гады. У перыядычных выданнях друкуецца з 1999 г. (“Наша Ніва”, “Новы час”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Верасень” і інш). Аўтарка кніг паэзіі “Лісце маіх рук” (2006), “Рыбы” (2013), “Маё невымаўля” (2016).
Атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра "Кніга году-2016" за зборнік “Маё невымаўля”, прэмію "Празрысты Эол" (2018) у намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года». Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц у 2018 г., лаўрэатка першага фэста Уладзіміра Караткевіча (2019). Удзельніца Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні, а таксама розных міжнародных паэтычных фестываляў – “Вершы на асфальце”, “Кіеўскія лаўры”, “Meridian Lutsk” і інш. Творы перакладаліся на рускую, украінскую, балгарскую, англійскую і іншыя мовы.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Наста Кудасава – паэтка, перакладчыца. У перыядычных выданнях друкуецца з 1999. Аўтар кніг паэзіі «Лісце маіх рук», «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016). Уладальніца заахвочвальная прэміі часопіса «Дзеяслоў» у 2003 годзе (намінацыя «Дэбют») і прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра «Кніга году — 2016». Атрымлівала стыпендыю імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц у 2018 годзе. У 2019 стала лаўрэаткай першага фэста Уладзіміра Каратке... Болей »