Крывуць Віталь

Нарадзіўся 6 студзеня 1973 г. У 1994 г. пасля службы ў войску паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. У 1999 г. скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны (дыплом з адзнакай). Працаваў настаўнікам гісторыі Ляснянскай СШ. Вучыўся ў аспірантуры БДПУ імя Максіма Танка ў 2001 – 2004 гг. У 2005 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Молодежные организации на территории Западной Беларуси (1929 – 1939 гг.)”. У 2005 – 2006 гг. працаваў на кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі БДПУ імя М. Танка. З верасня 2006 г. працую ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, чытаю лекцыі па дысцыплінах “Гісторыя Беларусі” і “Паліталогія”. Зараз з’яўляюся дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін БарДУ.

Сфера навуковых інтарэсаў – гісторыя Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, маладзёжны рух і маладзёжная палітыка польскіх улад на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1920 – 1930-х гг.

 

Крывуць Віталь :: Выданьні

pdf
Крывуць Віталь, Барацьба за маладое пакаленне Заходняй Беларусі і праўрадавы маладзёжны рух (1926—1939 гг.)

Барацьба за маладое пакаленне Заходняй Беларусі і пр...

манаграфія

Крывуць Віталь

Навуковая праца прысвечана праблеме маладзёжнай палітыкі польскіх улад на тэрыторыі заходнебеларускага рэгіёна ў міжваенны перыяд і месцу праўрадавых аб’яднанняў моладзі ў яе ажыццяўленні. Раскрываюцца ідэалогія праўрадавага маладзёжнага руху і яго канкурэнтаў, а таксама асноўныя накірункі дзейнасці кіруючых колаў 2-й Рэчы Паспалітай і падначаленых ім маладзёжных арганізацый сярод маладога пакалення Заходняй Беларусі. Разлічана на вучон... Болей »


pdf
Крывуць Віталь, Пад шыльдай «дзяржаўнага выхавання»: рэалізацыя ўрадавых выхаваўчых канцэпцый на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1926 – 1939 гг.)

Пад шыльдай «дзяржаўнага выхавання»: рэалізацыя ўрад...

манаграфія

Крывуць Віталь

Манаграфія прысвечана пытанням фарміравання і ажыццяўлення афіцыйнай выхаваўчай палітыкі на тэрыторыі заходнебеларускага рэгіёну ў міжваенны перыяд. Раскрываюцца асноўныя накірункі выхаваўчай дзейнасці кіруючых колаў 2-й РП у маладзёжным асяроддзі. Разлічана на вучоных, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »


pdf
Кривуть Виталий, Молодежная политика польских властей  на территории Западной Беларуси

Молодежная политика польских властей на территории ...

1926-1939

Кривуть Виталий

Книга посвящена проблемам становления и развития правительственной молодежной политики польских властей на территории Западной Беларуси. Раскрываются основные направления деятельности правящих кругов межвоенного польского государства в молодежной среде Западной Беларуси в 1926 – 1939 гг. Предназначено для учёных, преподавателей, студентов и всех, кто интересуется историей Беларуси. Болей »


pdf
Кривуть Виталий, Молодёжные организации на территории Западной Беларуси 1929-1939 гг.

Молодёжные организации на территории Западной Белару...

Кривуть Виталий

Книга посвящена развитию идеологии и деятельности молодёжных организаций, действовавших на территории Западной Беларуси в 30-е годы XX века. Предназначена для учёных, преподавателей, студентов и всех, кто интересуется историей Беларуси. Болей »


Скеп’ян А. А., Даніловіч В. В., Доўнар А. Б. - уклад., Людзі і ўлада Навагрудчыны: гісторыя ўзаемадзеяння

Людзі і ўлада Навагрудчыны: гісторыя ўзаемадзеяння

(да 500-годдзя надання Навагрудку прывілея на магдэбургскае права)

Скеп’ян А. А., Даніловіч В. В., Доўнар А. Б. - уклад.

Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця Навагрудскай зямлі і самога горада Навагрудка, змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на міжнароднай навуковай канферэнцыі. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Навагрудчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі. Болей »