Край Усходу? Край Захаду? Наш КРАЙ! Край BY!
Вандраваць, не выходзячы з дому? Апынуцца ў самым віры вялікай еўрапейскай гісторыі, не адрываючыся ад утульнай канапы? Гэта магчыма!
“Край.by” – новы мультымедыйны праект культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
“Край.by” – гэта вандроўкі ў невядомае і таямнічае, выключнае і выбітнае, недасяжнае і роднае.
Ад 5 снежня кожную сераду наведнікаў парталу www.budzma.org чакае серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра мясціны краіны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Кожная новая серыя – новае месца, таямніцы, гісторыі, інтрыгі і яскравыя факты, якія захоплена збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.
Запрашаем вас у цудоўныя вандроўкі не толькі ў адлегласці, але і ў часе. Самыя абазнаныя і абаяльныя экскурсаводы “Край.by” не толькі любяць Беларусь з яе таямніцамі, але і дзеляцца гэтымі таямніцамі з гледачом. Цікава? Тады паехалі!
KrajBY trejler from Budzma Razam on Vimeo.“Край|BY” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб... Болей »
Прачынайся, уставай, рушым! Што значыць не хочаш? Нас чакае ўсё Вялікае Княства. Паглядзі на гэтыя шматлікія харугвы, паглядзі, колькі людзей сабралася! Усе толькі і чакаюць нас. Адсюль не разгледзіш, хто — ці то Лугвен, ці то ягоны ўнук (такія яны падобныя) — заснаваў манастыр, у які мы клічам вас. За ўсю гісторыю збіраліся тут і з Вялікага княства Літоўскага, і з суседніх дзяржаваў людзі розныя: і добрыя, і не дужа. Усякае здаралася —... Болей »
Праект «Край.BY» — як амерыканскія горкі: то на ўсход, то на захад, то ўніз, то ўверх. А потым, як праімчыш і аддыхаешся, хочацца аднаго — абавязкова паўтарыць гэты заезд ізноў! Гэтым разам на інтэлектуальным атракцыёне мы дазнаемся пра першы феерверк у гісторыі Беларусі, убачым месца, дзе працяглы час кватараваў расійскі цар Пётр І, і прагуляемся вулачкамі адзінага горада Усходняй Беларусі, дзе хоць і на кароткі час, але перамагло паўс... Болей »
Чым жыла і як бавіла час залатая моладзь Беларусі ХІ стагоддзя? Вось уявіце: ваш бацька — старажытнарускі князь, маці — англійская прынцэса. Чым заняцца, як сябе рэалізаваць у жыцці? Матывацыя, сацыяльныя арэлі — гэта ўсё тэорыя, ты ж княжы сын, у цябе ўсё ёсць. Толькі і застаецца, што вайной куды схадзіць ці там незалежнасць якога княства ліквідаваць, Полацкага, напрыклад.Ну а там ужо нашчадкі разбяруцца, харошы ты быў ці злы, дзетак п... Болей »
Чаму бальшавіцкая традыцыя пераймяноўваць гарады ў гонар партыйных лідараў, што нарадзіліся непадалёк, можа даць збой? Можа, справа ў моцнай энергетыцы некаторых мястэчак Беларусі, што ідзе з глыбіні стагоддзяў?! Так-так, увасабленне ўраджайнасці і пазнання свету, яблык і гронка вінаграду, якія даюць жыццё… Нешта знаёмае, праўда?.. Менавіта тут нашыя продкі пакланяліся калісьці багіні Жыве, у валадарства якой мы сёння і адправімся… Не б... Болей »
Тут нараджаюцца прэзідэнты, а паэты і перакладчыкі хочуць, каб іх тут пахавалі. Тут зарадзілася беларуская металургія і знайшлі свой спачын ідэйны натхняльнік вялікалітоўскай Рэфармацыі Сымон Будны і паэтка нашаніўскай пары Канстанцыя Буйло. Тут нават за саветамі гучалі набажэнствы на роднай мове, а ў наш час тут аднавілі і асвяцілі засыпаную ў суворы час крынічку ды пасадзілі вакол яе 111 вішнёвых дрэўцаў. Ух, і хораша ж тут будзе ўвес... Болей »
Сёння трохі страшылак, дарагія землякі. Той самы канец лютага, калі хочацца пачуць страшную і поўную таямніц гісторыю, каб у самы напружаны момант заплюшчыць вочы, а расплюшчыўшы, пабачыць: ужо вясна, то бок усё добра. Таму сёння запрашаем усіх паслухаць разам з намі сапраўдную гісторыю пра таямнічыя скарбы, якія доўгімі начамі бернардынцы спрабавалі дастаць з незвычайнай дамавіны. Хадзем, хадзем, ужо хутка вы пачуеце жудасны трэск, уба... Болей »
Вандраваць, не выходзячы з дому? Апынуцца ў самым віры вялікай еўрапейскай гісторыі, не адрываючыся ад утульнай канапы? Гэта магчыма! “Край.by” – новы мультымедыйны праект культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. У відэа-інтэрв’ю для сайта “Будзьма беларусамі!” вядоўца праграмы Край. BY Павал Харланчук расказвае пра час і пра сябе. Шчырыя адказы атрыманыя не толькі на пытанні кшталту – што найбольш складанае для яго ў праекце, альб... Болей »
Месца нашай сённяшняй вандроўкі вядомае не толькі брэндавымі каўбасамі, малочнымі прадуктамі, чыстымі вуліцамі, бульварамі ды чарговым прэм’ерам. Якраз тут дзіўным чынам пераплятаюцца лёсы Адама Міцкевіча, Аляксандра Пушкіна і Янкі Купалы, панскія палацы яшчэ памятаюць эпоху класіцызму, а на вуліцы можна сустрэць дзіўныя экіпажы! Ды што дзівіцца, хіба можа быць іначай у мястэчку, гаспадары якога вучыліся ў Оксфардзе і Сарбоне? Ці можа з... Болей »
Дарагі дапытлівы беларус! Разам у віртуальных вандроўках мы ўжо наведалі нямала цікавых месцаў, але сёння праект Kрай.BY запрашае цябе ў самую сапраўдную казку. Так-так, менавіта тут стала магчымым спалучэнне готыкі і праваслаўя, менавіта тут можна даведацца, што такое Машыкулі (ты ўжо гугліш, напэўна), і, безумоўна, паглядзець на ўнікальны артэфакт з самой гары Афон. Як табе такое? Ну хіба не казка – апынуцца ў месцы, дзе жылі-працавал... Болей »