Артур Клінаў нарадзіўся ў 1965 г. у Мінску.
Беларускі мастак-канцэптуал (жывапісец, перформер), пісьменнік і фатограф.
У 1987 годзе скончыў архітэктурны факультэт. Яго работы выстаўляліся ў Беларусі і за мяжой, у тым ліку ў Польшчы і Нямеччыне. З 1998 года — прэзідэнт Беларускай асацыяцыі сучаснага мастацтва. З 2001 г. — выдавец часопіса pARTisan. Аўтар фотаальбома пра Мінск, а таксама кнігі «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца», у якой асабістыя перажыванні аўтара пераплятаюцца з апісаннем гісторыі і архітэктуры горада. Назва адсылае да ўтапічнай працы Тамаза Кампанэлі (Горад Сонца).
У кожнай праграме Вы спаткаецеся са знакамітымі ды папулярнымі постацямі культурнага жыцця Беларусі. Яны распавядуць пра адметныя для іх рэчы: улюбёныя кнігі, музыку, фільмы. Адкрыюць перад намі свет сваіх захапленняў. Пакажуць, што іх натхняе і дадае творчых сілаў. Мы пазнаёмім Вас з самымі цікавымі падзеямі культурнага жыцця Беларусі. Падкажам, куды варта зазірнуць, і чаго ні ў якім разе нельга прапусціць. Глядзіце нас што другі паняд... Болей »