Анатоль Казловіч – беларускі пісьменнік, публіцыст, журналіст, сцэнарыст, педагог.
Нарадзіўся 16 верасня 1946 года ў вёсцы Горск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям”і.
Пасля заканчэння Малецкай сярэдняй школы працаваў памочнікам экскаватаршчыка на меліярацыі Палесся (1964), карэспандэнтам Бярозаўскай раённай газеты “Маяк камунізму” (1965).
Вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1969 годзе. Адначасова з вучобай працаваў спецыяльным карэспандэнтам рэспубліканскай “Сельскай газеты” (цяпер “Беларуская ніва”).
На ваеннай кафедры ўніверсітэта атрымаў і вайсковую адукацыю. У званні лейтэнанта быў на два гады прызваны ў армію, служыў у Слуцку.
Пасля войска вярнуўся ў “Сельскую газету”, дзе працаваў два гады (1971-1973). Затым тры гады загадваў аддзелам нарыса і публіцыстыкі часопіса “Нёман” (1974-1977).
У 1977-2001 гг. – уласны карэспандэнт “Литературнай газеты” (Масква) па Беларусі. Друкаваўся таксама ў часопісах “Дружба народов”, “Наш современник”, “Вокруг света”.
Працу ў “ЛГ” сумяшчаў з рэдактарскай і педагагічнай дзейнасцю. У 1994-1995 гг. быў першым намеснікам галоўнага рэдактара “Народнай газеты”. Арганізаваў і рэдагаваў фермерскую газету “Новая зямля” (1993-1994), беларускую праваабарончую газету “Круг” (1996). У 2000-2003 гг. – першы намеснік галоўнага рэдактара газеты “Народная воля”.
З 2000 па 2007 гг. у прыватным інстытуце Парламентарызму і прадпрымальніцтва (Мінск) выкладаў журналісцкія дысцыпліны. У 2006-2007 гг. – дацэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс).
Старэйшым школьнікам пісаў вершы – на беларускай, рускай, палескай мовах. Як паэт выступаў у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, газеце “ЛіМ”, калектыўных зборніках. Пад час навучання ва ўніверсітэце ад паэзіі адышоў, у далейшым аддаваў перавагу мастацка-дакументальнай прозе (эсе, нарыс, аповесць, раман). Выдаў у Мінску, Маскве, Смаленску паўтара дзесятка кніг. Аўтар літаратурных сцэнарыяў дакументальных фільмаў.
Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (Беларускі ПЭН-цэнтр) і літаратурнай прэміі прафсаюзаў Беларусі.
Анатоль Казловіч памёр 14 кастрычніка 2011 году.
Першая з кніг-хронікаў Анатоля Казловіча – гэта не мэмуары, не ўспаміны і ня дзёньнікі, гэта праца публіцыста, які фіксаваў тое, што яго ўразіла як чалавека, як прафэсіянала. У чатырох кнігах «Белорусы между небом и землей» аўтар сабраў вялізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным пэрыядзе разьвіцьця Беларусі на мяжы ХХ-XXI стагодзьдзяў, калі краіна ў пакутах выбіралася на незалежны шлях. Першая кніга хронікаў «Белорусы между не... Болей »
Другая з кніг-хронікаў Анатоля Казловіча – прадстаўляе журналісцкую фіксацыю тых парадоксаў, якія адбываліся і адбываюцца па сёньня ў Беларусі. Аўтар публіцысцкім пяром выказвае тое, што мы бачым наштодзень. У чатырох кнігах «Белорусы между небом и землей» аўтар сабраў вялізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным пэрыядзе разьвіцьця Беларусі на мяжы ХХ-XXI стагодзьдзяў, калі краіна ў пакутах выбіралася на незалежны шлях. У геро... Болей »
Трэцяя з кніг-хронікаў Анатоля Казловіча – прадстаўляе праз лёсы асобы тыя падзеі, што наклалі свае адбіткі на гісторыю і лёсы ўсёй Беларусі. У чатырох кнігах «Белорусы между небом и землей» аўтар сабраў вялізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным пэрыядзе разьвіцьця Беларусі на мяжы ХХ-XXI стагодзьдзяў, калі краіна ў пакутах выбіралася на незалежны шлях. У трэцяй частцы публікуюцца аўтарскія артыкулы ды эсэ прысьвечаныя мінул... Болей »
Чацьвёртая з кніг-хронікаў Анатоля Казловіча – прыцягвае сваёй шчырасьцю і асабістасьцю перажываньняў аўтара. У чатырох кнігах «Белорусы между небом и землей» аўтар сабраў вялізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным пэрыядзе разьвіцьця Беларусі на мяжы ХХ-XXI стагодзьдзяў, калі краіна ў пакутах выбіралася на незалежны шлях. Знакамітае эсэ трасянка распавядае пра боль і горыч аўтара ад знішчэньня беларускай мовы. Зялёны хлопчык... Болей »
Кніга «Восход и заход публициста» створаная на падставе лекцыяў, прачытаных аўтарам у Эўрапейскім Гуманітарным Унівэрсітэце. На думку аўтара аўтар выданьня за апошнія гады ў Беларусі вырасла цэлае пакаленьне журналістаў, якія ня ведаюць знакамітых журналісцкіх тэкстаў папярэднікаў. Таму аўтар паставіў за мэту распрацаваць унікальную навучальную праграму для журналістаў з аналізам журналісцкай спадчыны выбітных публіцыстаў Беларусі, Рас... Болей »