![]() |
![]() |
Казько Віктар, нарадзіўся 23.04.1940 г. у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага.
Выхоўваўся ў вільчанскім і хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля заканчэння васьмі класаў (1956) паехаў у Кузбас, дзе паступіў вучыцца ў горнапрамысловую навучальню. Скончыў Кемераўскі індустрыяльны горны тэхнікум (1962). Працаваў на шахце, у геолагаразведцы праходчыкам (Кемераўская вобласць). З 1962 г. на журналісцкай рабоце - загадчык аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня» (Кемераўская вобласць), карэспандэнт абласнога радыё, літсупрацоўнік абласной газеты «Комсомолец Кузбасса». У 1970 г. скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве. З 1971 г. жыве ў Менску. Быў літсупрацоўнікам газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973-1976 гг. - літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Неман». У 1986-1988 гг. - сакратар праўлення СП БССР. У 1986 г. у складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце ХL сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1973 г.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Друкуецца з 1962 г.
Першыя апавяданні ў друку Беларусі апублікаваў у 1971 г. Спачатку пісаў на расейскай, затым на беларускай мове. Выдаў аповесці «Високосный год» (1974), «Здравствуй и прощай» (Масква, 1976), «Две повести» (1977), «Суд у Слабадзе» (аповесць і апавяданні, 1978), раманы «Неруш» (1983), «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1987).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977) за кнігу «Здравствуй и прощай», Дзяржаўнай прэміі БССР за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей (1982) - за аповесць «Суд у Слабадзе».
Я па-зладзейску доўга і пакутліва падкрадваўся да гэтага белага ліста паперы. Стрымлівала і не пускала боязь абкрасці самога сябе – памяць. Ужо мінуў амаль год, як я атрымаў кніжку «Вільча, Случ, Радзіма» Сяргея Кулакевіча, журналіста жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе», былога жыхара вёскі Вільча. Неяк улетку ён абазваўся сам, пазваніў мне. А сёння, напрыканцы восені, а я ўсё марнуюся і заціскаюся на водгук. Маўклівасць – прыкме... Болей »
Азіраючыся на сябе колішняга, мушу сцвердзіць: у нашым жыцці не бывае нічога выпадковага, нечакана стыхійнага. Усё загадзя ў ім прадпісана і наканавана. Кожнае нашае жаданне, мара, думка і слова не застаюцца на гэтым свеце не пачутымі. І калі ёсць энергія волі, мыслення, бласлаўленне ці жаданне лёсу – здзяйсняюцца, бо нашае напаўненне, змест і сэнс жыцця залежаць не толькі ад нас. Часовасць і хуткаплыннасць нашага зямнога быцця некаму ... Болей »
А можна і наадварот, з галавы на пуп і з пупа на галаву. Атрымліваецца аднолькава – у прасторы, але не ў часе. Тое ж самае, што шклом па камені ці каменем па шкле. Але ўсё ж нешта замінае гэтай відавочнай бясспрэчнасці. Ёсць у ёй нешта прымружана-мудрагелістае, хітрае. Накшталт: колькі будзе двойчы два? А колькі вам трэба? Ці не ўвогуле такое ж гнуткае ўсё нашае жыццё і нашая прыстасаванасць да яго: «чего желаете, барин, кровать расстел... Болей »
Такім чынам, здзейснілася. Я еду. Амаль прыехаў. Я паляўнічы за часам і сваім жыццём. Толькі нешта не атрымліваецца з маім паляваннем. Ці то час надта ўжо спрытных, ці то жыццё маё няўдалае. А мо і зусім наадварот – час і маё ўласнае жыццё так спрытна палююць за мной, і я не паспяваю ачомацца ад іх парнага палявання. Мне яшчэ самому трэба вызначыцца, хто я ў сваім жыцці і часе. Ці не звычайная мяшанка гэта з мінулага, сённяшняга, а мо і... Болей »
Світанкі былі асмужана сцішаныя, але зацята жорсткія. Так паранена-крывава глядзела сонца з прыземленых даляглядаў на не ацепленыя яшчэ халодныя людскія котлішчы. І міжволі пасля ночы першы позірк быў на зямлю, сабе пад ногі. А ці няма шэрані, снегава-лядовых слядоў на траве. Пакуль не было. Зямля сачыла нязбытым яшчэ летам, назапашаным на ўсю восень цяплом. А ўсё роўна міжволі даводзілася пацепвацца, скаланацца. Не ад холаду – ад прадч... Болей »
Семдзесят шэсць кіламетраў крывавага быцця і небыцця. І нічога не зробіш. Я сам абраў гэтую дарогу. З пахмелля не прыдумаць. Толькі я быў цвярозы. За рулём усё ж. У машыне я ды жонка. Мо таму так морачна і пралёг мой шлях, падкінуў горшую з дарог. Толькі ўзнёсся я ці не на сёмае неба ад хуткасці руху, як адразу і абзямлячыўся. Колішняя дарога майго сірочага беспрытульнага дзяцінства задушліва прыпала да мяне быльняковай спеласцю прадвос... Болей »
Што вырабляе са мной дарога, пайменаваная такімі знакавымі прозвішчамі. Як бяжыць насустрач і наўздагон ім памяць. Я раскашую сярод іх абранасці стагоддзямі, векавой вызначанасці. Ці не менавіта таму з першага свайго кроку па зямлі зачапіўся і назаўсёды палюбіў казку. І жыву ў ёй з першага пробліску асэнсаванага свядомасцю святла і цемры – сваёй існасці. (фрагмент) Болей »
У новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа Віктара Казько ўвайшлі аповесці “Час збіраць косці”, “Прахожы”, “І нікога, хто ўбачыць мой страх”. Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесц... Болей »
Жыццё закончылася. На самым разгоне. Здаецца, толькі-толькі ўвабраўся ў сілу, як у дзяцінстве, сніў прыгожыя каляровыя сны... Вось такі, напрыклад, сон. Нібыта едзе ён, падымаецца ўгару... А гара крутая, крутая. Але конік добры. Скура на ім аж рыжа ільсніцца. У сне бачны не ўвесь, а толькі частка. Крыжы, сцёгны — магутныя, такія, што ім можна верыць. I ён верыць коніку, хоць ляжаць на возе вельмі слізка, вось-вось, здаецца, можна ссуну... Болей »
У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія р... Болей »