Катлярчук Андрэй

Андрэй Катлярчук Нарадзіўся ў сям'і ваеннага і настаўніцы, ураджэнцаў Турава. З бацькамі жыў у Чачні, на Палессі ў Беларусі. Скончыў гістарычны факультэт Бранскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1990), аспірантуру Расійскай Акадэміі навук пры МАЭ РАН (Кунсткамера). Кандыдат гістарычных навук (1999). Праходзіў стажыроўку ва ўніверсітэце Упсалы (Швецыя). З 2000 жыве і працуе ў Швецыі. Абараніў доктарскую дысертацыю ў Стакгольмскім універсітэце (2006). Працаваў выкладчыкам інстытута гісторыі, гендарных даследаванняў і культуралогіі ўніверсітэта Паўднёвага Стакгольма — Содэртарна (Sodertorn University). Цяпер з'яўляецца выкладчыкам кафедры гісторыі Стакгольмскага ўніверсітета і старшым навуковым супрацоўнікам Школы гістарычных і сучасных даследаванняў ўніверсітэта Паўднёвага Стакгольма.

Кірункі навуковай дзейнасці — беларуска-расійскія, шведскія, венгерскія, украінскія сувязі, старабеларуская царкоўная гісторыя і літаратура.

Аўтар кніг «Праздничная культура в городах России и Белоруссии ХVII века» (СПб, 1999), «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў» (Мінск, 2002, 2007; пад апекай Шведскага інстытута), «In the shadows of Poland and Russia: the Grand Duchy of Lithuania and Sweden in the European crisis of the mid-17th century» (Содэртарн, 2006), «Making The Baltic Union — The 1655 Federation Of Kedainiai Between Sweden And The Grand Duchy Of Lithuania» (2008) і шматлікіх артыкулаў на беларускай, англійскай, рускай, шведскай, украінскай і інш. мовах, у т.л. «Францішак Скарына і кола харвацкіх гуманістаў» (Кантакты і дыялогі, 2000, № 4), «Родная мова ў гісторыі царквы» (Przegląd Prawoslawny, 2000, № 12), «Король Стефан Баторий в народной культуре белорусов» (Studia Russika, T. XVIII: Budapest, 2000).

Лаўрэат Прэміі імя Ф. Багушэвіча беларускага ПЭН-цэнтра за «лепшую гістарычную кнігу» (2002) Лаўрэат Прэміі Паўночна-Амерыканскай асацыяцыі беларускіх даследаванняў (North American Association for Belarusian Studies) імя Зоры Кіпель за публікацыі па беларусістыцы (2007)

Крыніца: be.wikipedia.org

 

Катлярчук Андрэй :: Выданьні

pdf
ARCHE, 01-02 (112-113) 2012

ARCHE

Беларусь эвангельская

01-02 (112-113) 2012

Немагчыма ўявіць вывучэньне гісторыі і аналіз сучаснасьці Беларусі без дасьледаваньня і асэнсаваньня пратэстанцкай спадчыны. Многія пытаньні гісторыі пратэстантызму ў Беларусі яшчэ чакаюць свайго дасьледчыка, але галоўнае палягае ў тым, каб пачаць гэтую справу. Спадзяемся, што гэты нумар часопісу «ARCHE» адкажа на некаторыя пытаньні і паспрыяе лепшаму веданьню нашай гісторыі і нашай сучаснасьці. (З прадмовы да нумара) Болей »


ARCHE, 11-12 (86-87) 2009

ARCHE

Айчынная гістарыяграфія: вайна мітаў ці вайна амбіцыяў?

11-12 (86-87) 2009

Нумар адчыняецца шэрагам палемічных артыкулаў, якія абмяркоўваць працы беларускага гісторыка Ігара Марзалюка. Асаблівую ўвагу сярод іх выклікае грунтоўная публікацыя Алега Ліцкевіча "Да пытаньня пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст." Таксама ў выпуску — артыкул Сяргея Запрудзкага "Некаторыя заўвагі аб вывучэньні "трасянкі", або Выклікі для беларускіх гуманітарных і сацыяльных навук". Асноўная паводле аб'ёму публікацыя нума... Болей »


ARCHE, 09(84)2009

ARCHE

09(84)2009

Гэты нумар троху правакацыйны зь беларускага пункту гледжаньня. У нумары літоўскія гісторыкі асьвятляюць этапы сумеснай беларуска-літоўскай гісторыі — пачынаючы ад узьнікненьня Вялікага Княства Літоўскага і канчаючы ўзаемадзеяньнем беларускага і літоўскага нацыянальных рухаў у пачатку XX с. Сярод аўтараў нумара — Артурас Дубоніс, Дарыюс Сталюнас, Эдмундас Гімжаўскас, Рымвідас Пятраўскас, Інге Лукшайце і інш. Болей »


pdf
ARCHE, 07-08(70-71)2008

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

07-08(70-71)2008

Нумар прысьвечаны пераважна гісторыі Беларусі да інкарпарацыі ў Расійскую імпэрыю у канцы XVIII ст. У нумары публікуюцца кнігі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)" і Ігнацыя Яцкоўскага "Аповесьць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды". Таксама ў нумары:... Болей »


pdf
ARCHE, 11(62)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

11(62)2007

Цэнтральная публікацыя нумару больш як на 300 старонак — "Кароткі нарыс беларускага пытаньня". Гэта пераклад працы, якая выйшла друкам у 1928 г. у Варшаве і была прызначаная для службовага карыстаньня агентаў польскіх спэцслужбаў. Кніга прэзэнтуе найбольш поўны збор дакумэнтаў, фактаў і матэрыялаў па гісторыі беларускага нацыянальнага руху таго пэрыяду. Таксама ў нумары: дасьледаваньне Элісы Бэмпард "Ідышысцкі экспэрымэнт у савецкім Мен... Болей »


Спадчына, 01 (155) 2006

Спадчына

Навуковае выданне

01 (155) 2006

* "Быў час, была эпоха". Падрыхтавала Аляксандра Гесь * З жыцьця і дзейнасьці кс. В. Гадлеўскага. Публікацыя Аляксандра Гесь, Уладзімер ляхоўскі * Бёр Крыстаф, Будучыня хрысьціянскай дэмакратыі ў Эўропе * Бохан Юрась, Драўляныя замкі Вялікага Княства Літоўскага ў XIV-XVI стст. * Вашкевіч Андрэй, Эвалюцыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў святле яе палітычных праграмаў (1917-1939). * Гліннік Вадзім, "...и бого... Болей »


pdf
ARCHE, 04(44)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

04(44)2006

У нумары — аналітыка аб прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году ("Пачатак рэвалюцыі духу" Віталя Сіліцкага, "Хто лепш засвоіў урокі Памаранчавай рэвалюцыі?" Эндру Уілсана, і інш.). Яшчэ ў нумары: крытычны артыкул Андрэя Катлярчука "Нацыянальнае канструяваньне Міцкевіча, або What Tomas Venclova did not say in Harvard" і бэстсэлер Патрыка Оўржадніка "Эўрапеана. Кароткі нарыс гісторыі дваццатага стагодзьдзя". Болей »


pdf
ARCHE, 01-02(41,42)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

01-02(41,42)2006

У нумары: крытычны артыкул Андрэя Казакевіча "«Druvis»: праект балцкае ідэнтычнасьці", дасьледаваньне Ёжэфа Бёрача і Магуа Саркар "Што такое Эўрапейскі Зьвяз?", агляд крыніцаў Анатоля Сідарэвіча "Антон Луцкевіч: ад краёвасьці да незалежніцтва (1916—1918)", п'еса "Каханак" нобэлеўскага ляўрэта Гаралда Пінтэра і інш. Болей »


Беларускі Гістарычны Агляд, Том 12 Сшыткі 1-2 (22-23)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 12 Сшыткі 1-2 (22-23)

** Артыкулы * Наталля Юсава. Легітымацыя паняцця „старажытнаруская народнасць" * Гянутэ Кіркене. Інтэграцыйныя працэсы ў Вялікім Княстве Літоўскім: царкоўная унія * Андрэй Катлярчук. Другая Паўночная вайна і апошняя шведская аперацыя ў ВКЛ: аблога Берасця 1657 г. і спрэчка за места . 36 Кірыл Качагараў. Вечны мір 1686 г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 61 Таццяна Валодзіна. Адам Кіркор і „краёвая" гістарыяграфія ў кантэксце трансфармацы... Болей »


pdf
ARCHE, 06(40)2005

ARCHE

06(40)2005

У гэтым нумары: аналіз прэзыдэнцкай кампаніі 2006 (Нярус Пракявічус "Перадвыбарныя памылкі апазыцыі", Эндру Ўілсан "Шанцы «адзінага» на выбарах-2006"). Друкуюцца рэзанансныя тэксты: "Карані і мэтады постсавецкай віртуальнасьці" Віталя Сіліцкага і “Арыенталізм”, альбо некалькі заўваг пра “казус Беларусь” Андрэя Казакевіча. Яшчэ ў нумары: дасьледаваньне Аляксандра Пашкевіча і Андрэй Чарнякевіча "Псіхалогія здрады: беларускі нацыянальны ... Болей »