![]() |
![]() |
Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч (26.11.1930, г. Орша Віцебскай вобл. - 25.7.1984), бел. пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ун-т (1954), Вышэйшыя літ. (1960) і сцэнарныя (1962) курсы ў Маскве. Настаўнічаў у в. Лесавічы Тарашчанскага р-на Кіеўскай вобл. (1954 - 1956), у Оршы (1956 - 1958). Дэбютаваў вершамі ў 1951. Найбольшую прыхільнасць выяўляў да гіст. тэматыкі, плённа развіваў адраджэнцкія ідэі. Істотна ўзбагаціў бел. л-ру ў тэматычных і жанрава-стылявых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філас. зместам. Як паэт раскрыўся арыгінальна і непаўторна зб-камі "Матчына душа" (1958), "Вячэрнія ветразі" (1960), "Мая Іліяда" (1969), "Быў. Ёсць. Буду" (1986). Паэзіі ўласцівы пранікнёны лірызм, эпічнасць, рытміка-інтанацыйная разнастайнасць, філасафічнасць, драматызм і жыццесцвярджальнае гучанне ("Машэка", "Паўлюк Багрым", "Трызненне мужыцкага Брэйгеля", "Беларуская песня", "Быў. Ёсць. Буду" і інш.). У прозе ўзняў шырокія пласты нац. гісторыі, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам Бацькаўшчыны. Лірыка-рамант. талент Караткевіча-празаіка раскрыўся ўжо ў першым зборніку апавяданняў "Блакіт і золата дня" (1961).
У першым томе збору твораў знакамітага беларускага пісьменніка сабраныя вершы, паэмы Уладзіміра Караткевіча, пісьменніка, якога мы звыклі лічыць выключна празаікам. Тымчасам ягоная паэтычная спадчына вельмі багатая, і вельмі лірычная. Тут і гісторыя, і каханне і шмат гумару. Болей »
Гэта кніга паэзіі Уладзіміра Караткевіча (1930-1984), якую ён сам падрыхтаваў да друку. Аўтар пабачыць яе не змог, але ўдзячны чытач зноў сустрэнецца з выдатным майстрам, адным з самых дасведчаных пісьменнікаў нашага часу, таленавітым Паэтам. Болей »
“Чорны замак Альшанскі” адзін з апошніх раманаў беларускага клясыка гістарычнай літаратуры. Уладзімер Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу. Раман “Чорны замак Альшанскі” быў таксама пакладзены і ў сцэнар да адна... Болей »
Раман «бацькі» беларускай гістарычнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, спрабуе паказаць сучаснае жыцьцё праз прызму гістарычных падзеяў. Тэма паўстаньня 1863-1864 гадоў відавочна не адпускала беларускага пісьменьніка, але ён паспрабаваў апісаць ня толькі гісторыю, але і лёсы, што напаткалі нашчадкаў. Праўнук беларуса Усяслава Грынкевіча, удзельніка паўстання 1863 года, сустрэў Ірыну Гораву, праўнучку рускага афіцэра Юрыя Горава і пака... Болей »
Кніга першая гістарычнага рамана «Каласы пад сярпом тваім» раскрывае перад чытачом маленства і юнацтва будучых герояў паўстання 1863—1864 гг., малюе іх душэўныя парывы і мары, свет іхняга кахання і сяброўства. Болей »
Другі том складае гісторыка-псіхалагічны раман-прытча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Гэта гістарычныя старонкі пра тыя далёкія, змрочныя часы, калі наш народ знаходзіўся пад прыгнётам царквы і феадалаў. Твор поўны горкай іроніі, неверагодных прыгод, гратэскава-гумарыстычных, трагічных, вясёлых і іншых сітуацый. Болей »
Першы том вядомага беларускага пісьменніка Ул. Караткевіча складаюць лепшыя апавяданні на сучасныя тэмы, аповесці "Лісце каштанаў" і "Чазенія". Аповесць "Лісце каштанаў" - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Другой Сусветнай вайны; "Чазенія" - паэтычны расказ аб нязведаных абшарах, аб дзіўных выпадках, аб сіле дружбы, кахання, вернасці. Болей »
Кніга “З вякоў мінулых” Уладзіміра Караткевіча змяшчае надрукаваныя раней – часам досыць даўно – гістарычныя творы пісьменніка. Гэта старонкі гісторыі беларускага народа, дзеянні нашых продкаў, іх мужнасць у барацьбе супраць прыгнятальнікаў, іх вера ў святую свабоду, іх высокароднасць і духоўная прыгажосць. Край і людзі – вось фон, на якім адбываецца жхеянне гэтых вострасюжэтных твораў. Болей »
Гэта кніга пра Беларусь — своеасаблівае эсэ-даследаванне. Размова ў ёй ідзе пра прыроду рэспублікі, фаўну і флору, фальклор і этнаграфію, пра сівую мінуўшчыну і сённяшні дзень. Гэта кніга пра любоў да Айчыны. Болей »
Новую кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» Болей »