Юрэвіч Лявон

Лявон Юрэвіч нарадзіўся 30 чэрвеня 1965 г. у Менску. Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1990), вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту літаратуры Акадэміі навук Беларусі (1990—1993). З 1993 г. жыве ў ЗША. Працуе ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы. Мае навуковыя ступені магістра філялёгіі і магістра бібліятэчнай справы. Сябра Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку, а так сама рэдакцыйнай калегіі часопісу «Запісы БІНІМ» і кніжнай сэрыі «Беларуская Мэмуарная Бібліятэка». Радны БНР.

Л. Юрэвіч дасьледуе беларускую культуру й літаратуру на эміграцыі.

Саўкладальнік бібліяграфіі «Францішак Скарына: жыцьцё і дзейнасць» (Менск, 1995), падрыхтаваў да выдання кнігі: Барыс Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужыне» (Лёндан ( Канада); Нью-Ёрк, 1996; Менск, 2006), «Эквівалент: Зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы» (Менск, 2005), «Каханы горад: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы» (Менск, 2006), а таксама зборы працаў Уладзімера Дудзіцкага «Напярэймы жаданьням» (Нью-Ёрк, 1994) і «Творы» (Менск, 2010), Міколы Цэлеша «Хмары над Бацькаўшчынай» (Нью-Ёрк, 1995), Лявона Крывічаніна «Беларусізацыя пад №» (Нью-Ёрк, 1998); Юркі Віцьбіча «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі» (Нью-Ёрк, 1996; Смаленск, 2007) і «Лшоно Габоо Бійрушалайм: даваенная проза» (Менск, 2011), Антона Адамовіча «Творы» (Нью-Ёрк, 2003). Браў удзел у працы над выданьнямі: Мікола Панькоў «Хроніка беларускага жыцьця на чужыне 1945-1984» (Мінск, 2001), Зора і Вітаўт Кіпелі «Belarusian Publications in the West: bibliography» (New York, 2004); «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе: асобныя выданьні. Бібліяграфія» (Нью-Ёрк, 2003); «Belarusian publishing in the West: a bibliography» (New York-Warsaw, 2006).

Аўтар кніг: «Архіўная кніга» (Нью-Ёрк, 1997); «Жыцьцё пад агнём: Партрэт беларускага ваеначальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі» (Менск, 1999), «Камэнтары: Літаратуразнаўчыя артыкулы» (Менск, 1999), «Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі» (Нью-Ёрк, 1999), «Вырваныя бачыны: Да гісторыі Саюзу Беларускай моладзі» (Менск, 2001), «Літаратурны рух на эміграцыі» (Менск, 2002), «Мэмуары на эміграцыі» (Менск, 2005), «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947—2000)» (Менск, 2006), «Шматгалосы эпісталярыюм» (Менск, 2012), суаўтар кнігі «Вяртання маўклівая споведзь» (Менск, 1994).

Аўтар артыкулаў у амэрыканскіх энцыкляпэдыях.

 

Юрэвіч Лявон :: Publikacje

pdf
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, Рада БНР (1947–1970)

Рада БНР (1947–1970)

Падзеі. Дакументы. Асобы

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (22-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана 110-м угодкам з дня нараджэння першага Прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903–1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. У гістарычным нарысе зроблена спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гіс... Więcej »


pdf
Юрэвіч Лявон, Жанры

Жанры

Юрэвіч Лявон

Кніга архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча «Жанры» (21-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца своеасаблівым працягам яго папарэдніх даследаванняў, прысвечаных эміграцыйнай літаратуры. У новым выданні сабраныя тэксты (як друкаваныя раней у розных перыёдыках, гэтак і непублікаваныя), якія раскрываюць асаблівасці некаторых літаратурных жанраў. Тут прадстаўлены травелогі, біяграфіі, пераклады, гумарыстычна-сатырычныя творы, літаратурная ... Więcej »


pdf
Юрэвіч Лявон, Шматгалосы эпісталярыум

Шматгалосы эпісталярыум

гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні

Юрэвіч Лявон

Кніга беларускага эміграцыйнага даследчыка Лявона Юрэвіча «Шматгалосы эпісталярыум» (20-я кніга серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца зборам матэрыялаў, прысвечаных эпісталярнай спадчыне паваеннай эміграцыі. Аўтар робіць спробу асэнсавання спецыфікі эпісталярыяў як гістарычнай крыніцы. Шматлікія і разнастайныя лісты беларусаў з розных краінаў, знойдзеныя, апрацаваныя і змешчаныя ў кнізе, дазваляюць прадставіць не толькі адметнасці... Więcej »


Юрэвіч Лявон, Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага

Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага

Гісторыя газэтаў "Бацькаўшчына" й "Беларус" (1947—2000)

Юрэвіч Лявон

Lawon Jurewicz, Kronikarski Wszechświat Człowieka Świadomego Monografia „Kronikarski Wszechświat Człowieka Świadomego”, ósma pozycja w serii Biblioteka „Baćkauszczyny” i pierwsza wydana wspólnie z Białoruskim Instytutem Nauki i Sztuki w USA. Oparta na archiwalnych dokumentach księga ukazuje historię gazet „Baćkauszczyna” i „Biełarus” od 1947 do 2000 roku. Oprócz historii autor śledzi losy członków kolegium redakcyjnego, przedstawi... Więcej »»


pdf
Юрэвіч Лявон, Мэмуары на эміграцыі

Мэмуары на эміграцыі

Крыніцазнаўчае дасьледаваньне

Юрэвіч Лявон

Дасьледаваньне зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх працаў Л.Юрэвіча, а найперш "Беларускай мэмуарыстыкі на эміграцыі", што пабачыла сьвет у 1999 г. у Нью-Ёрку. У кнізе ўпершыню ўводзіцца ў навукова-дасьледчы зварот агромністае нявыкарыстанае багацьце беларускіх эміграцыйных мэмуараў, якое можа стаць і стымулам, і асноваю новых грунтоўных дасьледаваньняў. Поўнымі тэкстамі ў гэтым томе друкуюцца два аўтары — Уладзімер Дудзіцкі й Вольг... Więcej »


pdf
Юрэвіч Лявон, Літаратурны рух на эміграцыі

Літаратурны рух на эміграцыі

Юрэвіч Лявон

Lawon Jurewicz, Ruch literacki na emigracji Powszechnie wiadomo, że kultura białoruska (szczególnie na wygnaniu) najpierw znajdowała swoje odbicie, swój wyraz w słowie pisanym, drukowanym- czytanym. Niezależnie od tego, gdzie człowiek żyje- w ojczyźnie czy na obczyźnie, ma potrzeby duchowe, pragnienie wyrażania swych myśli, uczuć, przeżyć. Książka Jurewicza „R... Więcej »»


pdf
Юрэвіч Лявон, Вырваныя бачыны

Вырваныя бачыны

Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі

Юрэвіч Лявон

Lawon Jurewicz, Wyrwane z notatnika Z historii Związku Młodzieży Białoruskiej Działacze białoruscy, którzy nawiązali współpracę z Niemcami po czerwcu 1941 roku, dzielili się na dwie, co najmniej, kategorie: jedni (mniejszość) szczerze wierzyli, że Niemcy pomogą Białorusinom w zdobyciu niepodległości; drudzy (większość) bardzo szybko przekonali się, że deklaracje niemieckie mają charakter propagandowy i dlatego chcieli jak najskute... Więcej »»


pdf
Юрэвіч Лявон, Жыцьцё пад агнём

Жыцьцё пад агнём

Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі

Юрэвіч Лявон

Lawon Jurewicz, Życie pod ostrzałem Książka poświęcona jest Borysowi Rahuli, jednemu z wybitnych białoruskich wojskowych, dowódcy Eskadronu Nowogródzkiego w czasie drugiej wojny światowej. Książka mówi też o czasach, w których żył i walczył Borys Rahula. Autor opracowania, badacz emigracji białoruskiej, Lawon Jurewicz stara się ukazać bez przejaskrawiania tragizm człowieka, który znalazł się w określonej sytuacji. Niemiecka niewola, ce... Więcej »»


pdf
Юрэвіч Лявон, Камэнтары

Камэнтары

Літаратуразнаўчыя артыкулы

Юрэвіч Лявон

У сваім разьвіцьці гістарычныя жанры жывяцца матар’яламі зь міталёгіі, гістарычных кронікаў, летапісаў, мэмуараў, навуковых досьледаў. Пакуль грамадзкія па­трэбы задавальняюцца выключна паэтычнымі жанрамі — паданьні, легенды застаюцца дастатковаю крыніцай тэмаў, калізій, характараў. Празаічныя жанры патрабуюць больш канкрэтнага гістарычнага матар’ялу, чым паэтыч­ныя. І хаця міталёгія па-ранейшаму застаецца істотнай крыніцай для малых пр... Więcej »


pdf
Юрэвіч Лявон, Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі

Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі

Юрэвіч Лявон

Lawon Jurewicz, Białoruska memuarystyka na emigracji Istnienie literatury pamiętnikarskiej jest świadectwem bogactwa i trwałości związków kulturalnych między pokoleniami. Różnorodność dziedzictwa pamiętnikarskiego Białorusi wynika także z włączenia do niego twórczości autorów znajdujących się na emigracji. Żałować trzeba, że na emigracji znaleźli się najwartościowsi i najzdolniejsi Białorusini. W ojczyźnie nie było dla nich miejsca.... Więcej »»