Грыбоўскі Юры

Юры Грыбоўскі - гісторык, доктар навук.

Нарадзіўся 6 сакавіка 1979 г. у вёсцы Забрэззе на Валожыншчыне. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2001), поўны курс Беларускага Калегіюму па спецыяльнасці «Найноўшая гісторыя» (2001). У 2001-2005 гг. працаваў на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела вайсковай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пасля навучаўся ў аспірантуры Гістарычнага Інстытута Варшаўскага ўніверсітэта. Ад 2008 г. працуе на Кафедры міжкультурных даследаванняў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. У 2005 г. абараніў кандытацкую працу прысвечаную ўдзелу беларусаў у Польскім войску. У 2012 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэме беларускага незалежніцкага руху.

Спецыялізуецца ў вайсковай, палітычнай і рэлігійнай гісторыі Беларусі і Польшчы ў 20 ст. Аўтар звыш 200 навуковых публікацыяў у Беларусі, Польшчы, Нямеччыне, ЗША, Латвіі, Балгарыі, Сербіі, Украіне і Расіі. Суаўтар манаграфіяў «Забытыя жаўнеры Польскага войска ў часы Другой сусветнай вайны» (2003) і «Беларусы ў бітве за Монтэ Касіна» (2004). Аўтар навуковых манаграфіяў «Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях у 1918 – 1945 гг.» (Санкт-Пецярбург 2006; Варшава 2007), «Пагоня паміж Белым Арлом, Свастыкай і Чырвонай Зоркай. Беларускі незалежніцкі рух у 1939 – 1956 гг.» (Варшава 2011) і «У службе Рэчы Паспалітай. Вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнання ў Польскім войску ў 1919 – 1949 гг.» (Варшава 2016). Сябра Беларускага гістарычнага таварыства.

За навукова-даследчыцкую дзейнасць неаднаразова быў адзначаны прэстыжнымі стыпендыямі і ўзнагародамі, у тым ліку медалём Рго Меmогіа (2005), узнагародай Klio (2007), узнагародай тыднёківа «Polityka» (2008), стыпендыяй Міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы (2012), Рэктара Варшаўскага ўніверсітэта (2016, 2020) і інш.

 

Грыбоўскі Юры :: Выданьні

pdf
Гістарычны Альманах, 07

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

07

* Заключнае слова ад аргкамітэту канфэрэнцыі * Навуковая хроніка * Прадмова рэдакцыі * Астрога Віктар, Беларуская гістарыяграфія найноўшага часу: праблемы перыядызацыі * Вабішчэвіч Аляксандар, З гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі 1920 – 30-х гадоў: пытанні перыядызацыі нацыянальна-вызвольнага руху * Галубовіч Віталь, Перыядызацыя як праблема гістарыяграфіі гісторыі Беларусі * Голубеў Валянцін, Эканам... Болей »


pdf
Беларускі Гістарычны Агляд, Том 7 Сшытак 1 (12)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 7 Сшытак 1 (12)

** Артыкулы * Вячаслаў Насевіч. Карэньшчына: тры стагоддзі з жыцця аднаго маёнтка * Бeрнгард K'яры. Лёс беларускіх габрэяў у «Генеральным камісарыяце Беларутэніі»* Спроба наблізіцца да незразумелага * Астрыд Зам. Беларускі нацыяналізм ці нацыяналізм Беларусі? ** Публікацыі * Генадзь Сагановіч. Інфлянцкія немцы ў Полацку ў сярэдзіне ХIII і пачатку ХIV ст. * Алена Філатава . Нацыянальнае пытанне і палітыка царскага ўрада ў Беларусі канца ... Болей »


video
Грыбоўскі Юры, Беларусы ў Латвіі падчас нямецкай акупацыі (1941-1945 г.)

Беларусы ў Латвіі падчас нямецкай акупацыі (1941-194...

Грыбоўскі Юры

Нацыянальна-культурная дзейнасьць латвійскіх беларусаў падчас нямецкай акупацыі была працягам гэтай актыўнасьці з міжваеннага часу. Палітычная і міжнародная кан’юнктура, якая стварылася ў рэгіёне ў гады вайны, спрыяла актывізацыі нацыянальнай актыўнасць беларусаў у Латвіі. Дзякуючы мясцоваму беларускаму актыву ў краіне адбывалася культурна-асьветная праца, працавала школьніцтва. Канец існаваньня гэтай нацыянальна-культурнай аўтаноміі па... Болей »


video
Грыбоўскі Юры, Працоўная сэзонная эміграцыя з Беларусі ў Латвію і Эстонію

Працоўная сэзонная эміграцыя з Беларусі ў Латвію і Э...

(1928-1939 гг.)

Грыбоўскі Юры

Дзякуючы дынамічнаму эканамічнаму разьвіцьцю Латвія і Эстонія ў міжваенны час былі краінамі, якія прываблівалі да сябе тысячы іншаземных гастарбайтараў. Найбуйнейшую групу складалі польскія грамадзяне – жыхары Віленшчыны й Наваградчыны. Агулам у пэрыяд ад 1928 да 1939 г. у сельскай гаспадарцы Латвіі і Эстоніі знайшло працу каля 100 тысячаў заходнебеларускіх сялянаў. Для многіх з іх знаходжаньне на эміграцыі стала жыцьцёвым шанцам на пал... Болей »


video
Грыбоўскі Юры, Беларусы ў Варшаве ў час нямецкай акупацыі

Беларусы ў Варшаве ў час нямецкай акупацыі

Грыбоўскі Юры

У гады нямецкай акупацыі ў польскай сталіцы назіралася актывізацыя беларускай дзейнасьці. Гэта было вынікам як адпаведнай палітычнай кан'юнктуры, так і захадаў беларускіх актывістаў. Нягледзячы на нешматлікасьць мясцовай беларускай грамады Варшава ператварылася ў значны асяродак беларускага нацыянальнага жыцьця. Варшаўскія беларусы праяўлялі актыўнасьць на грамадзкай, культурна-асьветнай і рэлігійнай ніве. У гэты час у горадзе існаваў Б... Болей »


video
Грыбоўскі Юры, Вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнаньня ў Польскім войску 1919-39 г.

Вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнаньня ...

Грыбоўскі Юры

Міжваеннае Польскае Войска было своесаблівым адлюстраваньнем стракатага нацыянальнага складу польскай дзяржавы. Другой па колькасьці рэлігійнай групай ва ўзброеных сілах былі праваслаўныя. Большасьць прадстаўнікоў гэтага веравызнаньня складалі беларусы і ўкраінцы. На патрэбы праваслаўных вайскоўцаў яшчэ ў 1919 годзе ў Польскім Войску было створана вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнаньня, якое дзейнічала на працягу ўсяго пэры... Болей »


video
Грыбоўскі Юры, Беларусы ў Польскіх Узброеных Сілах у Заходняй Эўропе, частка 2

Беларусы ў Польскіх Узброеных Сілах у Заходняй Эўроп...

Грыбоўскі Юры

У гады Другой сусьветнай вайны беларусы ваявалі на розных франтох і ў войсках розных краінаў. Некаторыя з іх па волі лёсу апынуліся ў шэрагах Польскіх Узброеных Сілаў на Захадзе (ПУСЗ). Гэта былі рэгулярныя вайсковыя фармаваньні, якія падпарадкоўваліся польскаму эміграцыйнаму ўраду і змагаліся ў Паўночнай Афрыцы, Італіі, Францыі, Галяндыі і г.д. Невыпадкова на вайсковых могілках параскіданых па ўсёй Заходняй Эўропе і на Блізкім Усходзе ... Болей »


video
Грыбоўскі Юры, Беларусы ў Польскіх Узброеных Сілах у Заходняй Эўропе, частка 1

Беларусы ў Польскіх Узброеных Сілах у Заходняй Эўроп...

Грыбоўскі Юры

У гады Другой сусьветнай вайны беларусы ваявалі на розных франтох і ў войсках розных краінаў. Некаторыя з іх па волі лёсу апынуліся ў шэрагах Польскіх Узброеных Сілаў на Захадзе (ПУСЗ). Гэта былі рэгулярныя вайсковыя фармаваньні, якія падпарадкоўваліся польскаму эміграцыйнаму ўраду і змагаліся ў Паўночнай Афрыцы, Італіі, Францыі, Галяндыі і г.д. Невыпадкова на вайсковых могілках параскіданых па ўсёй Заходняй Эўропе і на Блізкім Усходзе ... Болей »


video
Грыбоўскі Юры, Беларусы ва Ўсходняй Афрыцы ў гады Другой сусьветнай вайны

Беларусы ва Ўсходняй Афрыцы ў гады Другой сусьветнай...

Грыбоўскі Юры

У гады Другой сусьветнай вайны некалькі тысячаў беларусаў знайшлі прытулак у розных краінах сьвету. Ваенная завіруха закінула некаторых нават у найбольш экзатычныя і аддаленыя куткі сьвету. Частка выгнанцаў апынулася ў Брытанскай Усходняй Афрыцы (на тэрыторыі сучаснай Кеніі, Танзаніі і Ўганды). На чужыне адбывалася грамадзкае й рэлігійнае жыцьцё, а ролю правадыроў якога выконвалі сьвятары.<br /><br /><center><iframe width="560" height="... Болей »


Першая   Папярэдняя   [5-5]   Наступная   Апошняя