Уладзімір Гніламёдаў нарадзіўся 26.12.1937 г. у вёсцы Кругель Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1959 г.). Пасля службы ў войску працаваў завучам Тамашоўскага дзіцячага дома, настаўнікам Камароўскай сярэдняй школы Берасцейскага раёна. У 1965 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР і быў залічаны навуковым супрацоўнікам гэтага ж інстытута. У 1969-1976 гг. працаваў у апараце ЦК КП Беларусі інструктарам, затым загадчыкам сектара мастацкай літаратуры. З 1976 г. — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, з 1977 г. адначасова загадчык аддзела тэорыі літаратуры. З1998 г. дырэктар, з 2006 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. З 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры Я. Коласа. У СП СССР з 1972 г.
У друку выступае як крытык і літаратуразнавец з 1962. Аўтар 300 артыкулаў, 11 манаграфій і больш чым 20 кнігаў.
Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2009 г.) і шматлікімі медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (1996 г.) і прэміі НАН Беларусі (2006 г.)
Раман «Валошкі на мяжы» прысвечаны жыццю Заходняй Беларусі ў міжваеннае дваццацігодцзе ва ўмовах польскага санацыйнага рэжыму. Тэма не новая, калі ўспомніць творы М. Танка, П. Пестрака, Я. Брыля, А. Бутэвіча і іншых, але аўтар «Валошак на мяжы» знаходзіць новыя падыходы, меру праўдзівасці і рэалізму ў паказе сваіх герояў, іх жыцця, імкненняў, ахопе псіхалогіі (і біялогіі!) чалавека і тых абставінаў, у якіх ён знаходзіцца. Раман выразна ... Болей »
У гэтым рамане з вядомага празаічнага цыкла Уладзіміра Гніламёдава расказваецца пра вяртанне на радзіму ў 1922 годзе бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія апынуліся ў Расіі яшчэ ў час Першай сусветнай вайны. Пасля сямі гадоў выгнання галоўнага героя твора Лявона Кужаля і яго аднавяскоўцаў чакалі не толькі зарослыя хмызняком родныя котлішчы, беднасць і нястача, але і іншая дзяржава — адноўленая Польшча. Тут, у ваколіцах Белавежскай пушчы, б... Болей »
У. Гніламёдаў — вядомы беларускі крытык і літаратуразнаўца, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, акадэмік. Яго пяру належыць шэраг крытычных і мастацкіх твораў. У дадзеным рамане гаворка ідзе пра бежанцаў 1915 года, сярод якіх апынуліся Лявон Кужаль і яго землякі — ураджэнцы Брэстчыны — галоўныя героі рамана. З набліжэннем руска-нямецкага фронту яны вымуша... Болей »
Раман беларускага пісьменніка У. Гніламёдава прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком – як новы Уліс – ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў. Аўтар даў рады стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перада... Болей »
У кнізе па-новаму асвятляецца творчая спадчына Янкі Купалы — ад першых вершаў і паэм да апошніх выступленняў. Пераасэнсоўваюцца такія буйныя яго творы, як «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Магіла льва», «Над ракой Арэсай», «Безназоўнае», «Тутэйшыя» і інш. Аўгар імкнецца пераадолець ідэалагічныя штампы, скажэнні, недагаворанасць, якія да гэтага часу перашкаджаюць зразумець сапраўднага Купалу. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »
У кнізе разглядаюцца лраблемы гістарычнага развіцця беларускай паэзіі ад Францыска Скарыны да нашых дзён. Галоўная ўвага звяртаецца на творчасць класікаў В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, а таксама шырока прадстаўлена мастацка-стылявая панарама XX стагоддзя. Шмат увагі ўдзяляецца творчасці паэтаў старэйшага пакалення — М. Танку, П. Панчанку, А. Куляшову, А. Пысіну, У. Караткевічу і многім іншым... Болей »
Васіль Зуёнак — адзін з самых самабытных і таленавітых сучасных паэтаў, хто бярэцца за пяро не толькі дзеля таго, каб выказаць радасць і замілаванне жыццём, а перш-панерш каб адказаць на спрадвечныя пытанні: як жыць, што любіць, у што верыць? У кнізе аналізуецца жыццёвы і творчы шлях паэта, раскрываюцца глыбіня і своеасаблівасць мастацка-філасофскіх поглядаў, гуманізм, вера ў духоўныя каштоўпасці чалавека. Болей »
Аўтар даследуе духоўныя грані творчасці класікаў беларускай літаратуры: Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага і іх традыцыі ў творчасці сучасных пісьменнікаў: М. Танка, П. Панчанкі, А. Русецкага, А. Вялюгіна і інш. У кнігу ўключаны і матэрыялы мемуарнага характару: успаміны пра Еўдакію Лось, Петруся Броўку, Піліпа Пестрака. Болей »
Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка БССР Івана Паўлавіча Мележа, аналізуе найбольш значныя творы, раскрывае своеасаблівасць яго таленту, вытокі творчасці. Болей »
У кнізе расказваецца аб творчасці Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і іншых. Гэта майстры розных творчых індывідуальнасцей. Сёння яны разам са сваімі старэйшымі таварышамі нясуць «галоўную службу» ў літаратуры, пішуць таленавіта і цікава. Ідэйна-мастацкая праблематыка іх творчасці, звернутай да сучасніка, выключна багатая і разнастайная. Аб гэтым і вядзе гаворку аўтар. Болей »