Глушакоў Уладзімір

Уладзімір Глушакоў нарадзіўся 07.04.1952 г. у гарадскім пасёлку Давыд-Гарадок Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 у Давыд-Гарадку (1969) паступіў у Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум Пухавіцкага раёна. За паўгода да заканчэння (у траўні 1971) прызваны ў Савецкую Армію. Дэмабілізаваўшыся, працаваў слесарам-зборшчыкам на галоўным канвееры Менскага трактарнага завода (1973-1976), свідравальшчыкам, электракаршчыкам на маторным заводзе (1976-1979). Вучыўся завочна на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1982 г. скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. Працаваў рэдактарам аддзела прозы часопіса «Неман» (1979-1988). Сябра СП СССР з 1986 г.

З першымі публікацыямі ў рэспубліканскім друку выступіў у 1974 г. Працуе ў жанры прозы і публіцыстыкі. Піша на расейскай і беларускай мовах. Аўтар аповесцей «Семена» (1981), «Капли» (Масква, 1984), дакументальнай аповесці «Тёплые листья тополей» (1984), раманаў «Цветение калины» (1987), «На круги своя» (1990), шэрагу нарысаў, апублікаваных у перыядычным друку.

Крыніца: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X

 

Глушакоў Уладзімір :: Publikacje

Глушакоў Уладзімір, Развітанне на пачатку вясны

Развітанне на пачатку вясны

Сямейная хроніка

Глушакоў Уладзімір

Старажытнае мястэчка Давыд-Гарадок ведалі даўно не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, бо гэта адзін з прызнаных цэнтраў кветкаводства. Жывуць у гэтым маляўнічым кутку прыпяцкага Палесся простыя і мудрыя, з прадпрымальніцкай жылкай людзі — гарадчукі, якія працай на зямлі, гандлем насення кветак і гародніны стварылі свой уласны дабрабыт. Аднак грошы, ды немалыя, прыводзяць і да злачынства. Пра ўсё гэта — добрае і кепскае, светл... Więcej »


Беларусь (часопіс), 8 (620) 1990

Беларусь (часопіс)

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

8 (620) 1990

Новы Запавет. Айзенштат Галіна, "Усе гавораць - я сэрца раскінуў..." Арлова Ірына, Як патраціць мільён? Арлоў Уладзімер, Безназоўнае Астроўскі Генадзь, Восень Баравікова Раіса, Усё павінна рабіцца своечасова Барадулін Рыгор, Вершы. Брандыс Аліцыя, Праграма вялікай тэрапіі Васько Уладзімір, Вершы. Гарадніцкі Яўген, "Не дай Божа сэрцам знікнуць і душой апасці..." Глушакоў Уладзімір, Улада ... Więcej »


pdf
Маладосць, 09 (439) 1989

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

09 (439) 1989

* Аксак Валянціна, Вершы * Арэхва Мікалай, Калеснік Уладзімір, Макаль Пятрусь, Бічэль-Загнетава Данута, Белакоз Алесь, 1939 — 1989. Праз 50 гадоў: успамін * Гальпяровіч Навум, Вершы * Глушакоў Уладзімір, Арандатары і гаспадары * Дзялец Міхась, Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася * Дранько-Мансюк Леанід, Вершы * Ермаловіч Мікола, Старажытная Беларусь. Гістарычныя нарысы. Заканчэнне * Капусцін Аляксандр, Хата з ясенем пад вокнам... Więcej »


Полымя, 3(719)1989

Полымя

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс орган Саюза пісьменнікаў БССР

3(719)1989

* Аколава Валянціна, Вяртанне ў заўтра. Паэма * Аксак Валянціна, Шукаю свята. Вершы * Барсток Марына, Балючая споведзь * Бібікаў Уладзімір, Ля ўзроставай мяжы * Бугаёў Дзмітрый, Пара глядзець праўдзе ў вочы * Бур'ян Барыс, «...Прытулак стомленай душы» * Васілевіч Алена, Поплеч з намі * Вульгарыс Эхінопсіс, Шарая чакалядка. Пародыя * Гераіменка Уладзімір, Мініяцюры * Глушакоў Уладзімір, Гарынс... Więcej »


pdf
Маладосць, 01(431)1989

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

01(431)1989

* Алешына Алена, Вершы * Бяляцкі Алесь, Да гісторыі адной палемікі * Валасевіч Ігар, Данілаўскі завулак * Валасевіч Ігар, Персанальная справа * Валасевіч Ігар, Сцяпан Лаўрэнцьевіч * Глушакоў Уладзімір, Старая сядзіба * Грахоўскі Сяргей, Вершы * Далідовіч Генрых, Свой дом * Крапак Барыс, Тупік з шэрай лесвіцай * Кусянкоў Мікола, Вершы * Мятліцкі Мікола, Вершы * Мяцеліца Генадзь, Верш... Więcej »