Гіль Мікола

Гіль Мікола (сапр. Гілевіч Мікалай), нарадзіўся 15.06.1936 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Менскай студыі тэлебачання (1960-1961), літсупрацоўнікам, а потым загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1961-1972). Некаторы час загадваў аддзелам у рэдакцыі бюлетэня «Родная прырода» (1972), быў супрацоўнікам аддзела публіцыстыкі часопіса «Маладосць» (1972-1977). З 1977 г. - адказны сакратар, з 1982 г. - намеснік галоўнага рэдактара, з 1990 г. - галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1975 г.

Памёр Мікола Гіль 14 сакавіка 2022 у Мінску.

Як журналіст пачаў актыўна выступаць з 1957 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1962 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Выдаў кнігі апавяданняў, аповесцей «Ранішнія сны» (1973), «Таццянін чэрвень» (1978), «Пуд жыта» (1982), «Тэлеграма з Кавалевіч» (1984), нарысаў «Пасеянае- узыдзе» (1985), «Камандзіроўка ў Вішанькі» (1987), «Кім і Валерыя» (1988), казку-быль «На лясной вуліцы» (1975), зборнік апавяданняў для дзяцей «Самы галоўны чалавек» (1980) і аповесць у апавяданнях пра лётчыка-касманаўта СССР П.Клімука «Ёсць на зямлі крыніца» (1983).

У літаратурнай апрацоўцы М.Гіля выйшлі кнігі ўспамінаў Р.Мачульскага «Страницы бессмертия» (1972) і «Люди высокого долга» (1975), у літаратурным запісе - кніга П. Клімука «Зоры - побач» (1977).

Пераклаў на беларускую мову раман летувіскага пісьменніка В.Бубніса «Пад летнім небам» (1982), кнігі прозы вугорскага пісьменніка І.Эркеня «Сям'я Тотаў. Выстаўка ружаў» (з Л.Каўрус, 1985) і шведскага пісьменніка П.Лагерквіста «Кат. Карлік» (з Г.Шупенькам, 1986).

Крыніца: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X

 

Гіль Мікола :: Выданьні

pdf
Літаратурная Беларусь, 4 (116) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

4 (116) 2016

Паэт, празаік, выкладчык, перакладчык, філолаг, этнограф, палітык, грамадскі дзеяч — Ніл Сымонавіч Гілевіч, як і ўласціва чалавеку-эпосе, нацыянальнаму прароку, быў рознабакова адораным творцам. Пісьменнік прысвяціў, без перабольшання, усё сваё жыццё развіццю беларускай мовы, літаратуры, навукі, і, у пераходны для нашай краіны перыяд пачатку 1990-х гадоў — станаўленню беларускай дзяржаўнасці. Болей »


pdf
Полымя, 1 (1035) 2016

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

1 (1035) 2016

Іван Шамякін — народны пісьменнік Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, вядомы шырокаму колу чытачоў перш за ўсё як празаік. З цікавасцю чытаюцца яго апавяданні «У снежнай пустыні», «Спі, мой сыночак», «Хадакі», «Памылкі» і інш., аповесці «Ах, Міхаліна, Міхаліна», «Шлюбная ноч», «Гандлярка і паэт», «Сатанінскі тур», «Падзенне», «Бумеранг», «Абмен» і інш., а так... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 80

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

80

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 75

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

75

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары Болей »


pdf
Дзеяслоў, 70

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

70

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Маладосць, 7 (599) 2003

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

7 (599) 2003

“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 24

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

24

* "Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць... "Новыя выданьні на кніжных паліцах" * Абламейка Сяргей, Каменная песьня. Гарадская імпрэсія з вершам * Адамовіч Андрэй, Заўтрашні дзень * Бадак Алесь, Па той бок адлюстраваньня * Баляслаў Марка, Любоў паўстанцкая сьвятая * Быкаў Васіль, Бліндаж * Вярцінскі Анатоль, "Ой, сад, ты, мой сад...", альбо Колькі ж ворагаў у беларушчыны * Гілевіч Ніл, Між роспаччу і н... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 11

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

11

* Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * Барысевіч Юрась, Быць і выглядаць * Буцаці Дзіна, Стварэньне * Быкаў Васіль, Прыпавесьці * Васілеўскі Пётра, Конны помнік Ціміразеву * Вішнёў Зміцер, Салата для гурмана. Думкі пад маянэзам ветру * Гіль Мікола, Як я вучыўся катацца на веласіпедзе * Дракахруст Аляксандар, Што было - тое было * Дранько-Майсюк Леанід, Цацачная крама. Казка для вялікіх і малых ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 05

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

05

* Кнігапіс * Слова ад Дзеяслова / Нашыя аўтары * Арлоў Уладзімер, Букет залатых бясьсьмяротнікаў * Багданава Галіна, Дуэт * Барадулін Рыгор, Каб на зямлі жыцьцю цяплей было... * Быкаў Васіль, Апалягетыка інтэграцыі * Гібок-Гібоўскі Алесь, Ці далёка нам яшчэ да Беларусі? * Гіль Мікола, Быў у мяне Магнат * ГРЫШКЕВІЧ Сяргей, Перамагчы ў чалавеку страх * Дашчынскі Алесь, Полацк жывы літаратурай ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [3-3]   Наступная   Апошняя