Гібок-Гібкоўскі Алесь

Алесь Гібок-Гібкоўскі (Аляксандр Сямёнавіч Гібкоўскі) Паэт, эсэіст, перакладчык, бард.

Нарадзіўся 1 лютага 1952 года ў вёсцы Рупейкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька -- Гібок-Гібкоўскі Сямён Фёдаравіч, беларус, маці -- Анастасія Маркаўна, украінка.

Вучыўся ў Рупейскай, Ясенавіцкай і Ізабелінскай школах. У 1967 годзе паступіў ў Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум, які закончыў ў 1971 годзе. Служыў тэрміновую воінскую службу ў Савецкай Арміі з 1971 па 1973. З 1974 па 1990 працаваў інжынерам, канструктарам ў шэрагу мінскіх канструктарскіх бюро. У 1989 годзе паступіў на вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які скончыў з адзнакай у 1995 годзе.

З 1990 года працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры у СШ № 160 горада Мінска. У красавіку 1993 годзе быў запрошаны на працу рэдактарам аддзела літаратуры беларускага часопіса "Роднае слова". З кастрычніка 1996 года -- рэдактар грамадска-палітычнага аддзела часопіса "Беларусь". З 1997 года па 1999 год адначасова працаваў у штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", дзе стаў лаурэатам прэміі гэтага штотыднёвіка за 1997 году за лепшую публіцыстычную публікацыю года.

Першыя творы (вершы, крытычныя артык.) былі апублікаваныя ў газеце "Чырвоная змена" ў 1991 годзе. Друкаваўся ў у штотыднёвіку "ЛіМ", газетах "Народная воля", "Свабода", "Настаўніцкая газета", "Звязда", "Советская Белоруссия", "Рэспубліка", "Народная газета", часопісах "Роднае слова", "Беларусь", "Нёман", "Маладосць", "Horizons. Горизонты" і іншых выданнях.

За лепшую журналісткую працу 1999 года у Рэспубліцы Беларусь атрымаў званне лаурэата прэміі "Залатое пяро" БСЖ, а ў 2001 годзе за цыкл філасофска-публіцыстычных матэрыялаў "Анатомія жыцця" ў часопісе "Беларусь" стаў лаурэатам прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне журналістыкі.

Пасля закрыцця у 2004 года часопіса "Беларусь" з лютага 2005 года працаваў у часопісе "HORIZONS/ГОРИЗОНТЫ". Пасля закрыцця гэтага часопіса у канцы 2007 года супрацоўнічае з вядучымі выданнямі Беларусі.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кнігі вершаў "Насамрэч" (2007), пераклаў на беларускую мову кнігу Дж. Радыры "Прыгоды Чыпаліны" (2010).

 

Гібок-Гібкоўскі Алесь :: Выданьні

pdf
Дзеяслоў, 60

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

60

Паколькі Яраслаў і Якун збеглі, то без іхняга заступніцтва Мсціслаў загадаў забітых пакінутых варагаў пакласці ў адной вялікай магіле, паранены х пад лячыц ь і па іхнім жаданн і ад пусц іць дамо ў. Канечне , за вы куп. А як яшчэ міласэрней з тымі, хто нёс яму смерць? Загінулых севяранаў па яго волі хавалі з асаблівай пашанотай (забітых гомійцаў жывыя павезлі дамо ў). Як лепшых сыно ў племені, як яго героя ў. Пача ў дбаць пра старых баць... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 56

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

56

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». Прыцемкі над гарой Тайшань. Сучасная кітайская паэзія Адамовіч Славамір, Кнут Гамсун – паэт і гаспадар. Пяць лістоў да Марыі Барадулін Рыгор, Карані цішыні... Вершы Барадулін Рыгор, Хай сумленне будзе чыстае і душа ясная. Нарада маладых пісьменнікаў у запісах студэнта II курса БДУ Рыгора Барадуліна Безмацерных Кацярына, «Простая і ня простая радасц ь быц ь актуа льны... Болей »


pdf
Наша Вера, 1 (59) 2012

Наша Вера

1 (59) 2012

Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне духоўнасці, хто хоча больш і глыбей ведаць пра хрысціянства ўвогуле і каталіцызм ў прыватнасці. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнцкай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя хрысціянства, гісторыя каталіцызму на Беларусі і ў свеце, хто хоча быць у курсе сучаснага рэлігійнага і духоўнага жыцця, яго найбольш зн... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 54

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

54

Проза Казько Віктар. Пра Моцю. Нізка апавяданняў Шчур Макс. Аўтсайдэр. Аповесць Федарэнка Андрэй. Сечка-15. Запісы Сазонаў Віктар. Залік па ЧэГэДэ. Апавяданне Усеня Алесь. Мой лістапад… Згадкі Паэзія Някляеў Уладзімір. Лісты да Волі. Вершы Сідарук Ігар. І ліст кляновы, як Хрыстос… Вершы Шах Соф’я Вецер. Вянок санетаў Дубянецкі Эдуард. Беларуская планіда. Вершы Аркуш Алесь. Свята развітання з мінулым. Вершы Конкурс Чэсла... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 31

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

31

* «Янкі, альбо астатні наезд на Літве» Размова пра кнігу Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Вытокі прыгажосьці. Нататкі пра чытаньне кніг * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лірычна-дакументальны расповед * Вішнёў Зміцер, Караваны слоў * Гібок-Гібкоўскі Алесь, Раман з рэвалюцыяй. Спроба кароткага экскурсу ў нядаўнюю гісторыю * Гізун Алесь, У чаканьні Калядаў * ЖУКОВІЧ... Болей »


Роднае слова, 5(113)1997

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

5(113)1997

* 'Ты — крыніца роднай мовы, Бацькаўшчына...": Вершы Міхаіла Ясеня * Баравікова Р., "Пакуль...". "Жадання тайнага здабытак...". "Два гады не было лістоў...". "Пад адхонам фіялкі цвілі..." * Барчук Ала, Пекач Алена, Скарбы Нясвіжа: Дыдактычны матэрыял * Вашко Паўліна, Неадэкватнасць успрымання смеху ў часе: Па творчасці Восіпа Арлоўскага * Верціхоўская Марыя, Цялкова Вольга, "Зрячий посох", або Спроба прачытаіць Ядвіг... Болей »


Роднае слова, 11(107)1996

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

11(107)1996

* Абабурка Мікола, "Гляджу я ў потнае акно вялікай будучыні...": Штрыхі творчасці Міхася Чарота * Барчук Ала, Пекач Алена, Непаўторныя лініі замкаў і храмаў: Дыдактычны матэрыял па архітэктуры * Баршчэўскі Лявон, Асветніцкі рэалізм: Раманы Даніэля Дэфо і Джонатана Свіфта * Ваданосава Фаіна, Жыццё на карысць бацькаўшчыне: Слова пра Уладзіміра Тэраўскага * Габрусь Тамара, Па кім званіў звон над Дняпром: Архітэктурная с... Болей »


mp3
audio
Жук Натальля, Гібок-Гібкоўскі Алесь, Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Алеся Гібок-Гібкоўскага

Жук Натальля, Гібок-Гібкоўскі Алесь

Алесь Гібок-Гібкоўскі (Аляксандр Сямёнавіч Гібкоўскі) Паэт, эсэіст, перакладчык, бард. Нарадзіўся 1 лютага 1952 года ў вёсцы Рупейкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька -- Гібок-Гібкоўскі Сямён Фёдаравіч, беларус, маці -- Анастасія Маркаўна, украінка. Вучыўся ў Рупейскай, Ясенавіцкай і Ізабелінскай школах. У 1967 годзе паступіў ў Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум, які закончыў ў 1971 годзе. Служыў тэрміновую воінскую службу ў ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя