Гартны Цішка

Цішка Гартны сапр.: Зміцер (Змітро) Хведаравіч Жылуновіч (23 кастрычніка 1887, м. Капыль, Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці — 11 красавіка 1937, Магілёў, псіхлячэбніца) — беларускі пісьменнік, паэт і перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Акадэмік АН БССР (1928).

Паходзіць з сялян. У 1905 годзе скончыў двухкласную школу ў Капылі. Працаваў рамеснікам-гарбаром у Капылі, Літве, Украіне.

Друкавацца пачаў з 1908 — верш «Бяздольны» ў газеце «Наша ніва». Выступаў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, даследчык гісторыі беларускай літаратуры, крытык.

У 1912 газета «Правда» змяшчае некалькі вершаў і нарыс, прысвечаны працаўнікам. Першая кніга «Pieśni» (Песні) выйшла ў 1913.

Цішка Гартны — пачынальнік рабочай тэматыкі ў беларускай паэзіі і прозе. У рамане «Сокі цаліны» (нап. 1914—1929) паказаў шляхі фарміравання характару рэвалюцыйнага змагара, узняў некранутыя пласты народнага жыцця, разгарнуў шырокія малюнкі заводскіх будняў, стварыў яскравыя вобразы сялян-местачкоўцаў. У зборніках апавяданняў «Трэскі на хвалях» (1924) і «Прысады» (1927) адлюстравана разбуджаная рэвалюцыяй беларуская вёска. У творах Цішкі Гартнага заўважаўся паварот ад аднабаковай рамантызацыі і лірыка-эмацыянальнага ўспрыняцця грамадзянскай вайны да рэалістычнага паказу канкрэтнага чалавека і яго псіхалогіі. У рамане «Перагуды» (1935) паказаў вёску ў перыяд калектывізацыі. У зборніку «Узгоркі і нізіны» (1928) — даследаванні творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Чарота, А. Гурло.

Ц. Гартны пераклаў на беларускую мову першую кнігу рамана А. Фадзеева «Апошні з удэге» (Мн. 1932), пачаў перакладаць «Мёртвыя душы (руск.)бел.» М. Гогаля.

Крыніца: be.wikipedia.org

 

Гартны Цішка :: Выданьні

Гартны Цішка, Лайдак

Лайдак

Апавяданне

Гартны Цішка

Ц. Гартны сваёй дзейнасцю, скіраванай на адраджэнне Беларусі, не ўпісваўся ў таталітарную сістэму, якая з пачатку 1930-х гадоў распачала так званыя «партыйныя чысткі». Матэрыялы чысткі Ц. Гартнага публікаваліся ў «Звяздзе». Ён быў выключаны з партыі «за свядомае правядзенне нацыянал-апартуністычнай і нацыянал-дэмакратычнай лініі» і пасланы на завод на «перавыхаванне» ў рабочым асяроддзі. 15 лістапада 1936 года ён быў арыштаваны органамі... Болей »


pdf
Гартны Цішка, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Гартны Цішка

Кнігу Цішкі Гартнага (Зміцера Хведаравіча Жылуновіча; 1887–1937) склалі найлепшыя яго вершы розных гадоў, дзве квадры рамана «Сокі цаліны», апавяданні. У дадатку змешчаны кароткая аўтабіяграфія, згадкі пра бацьку дачкі Галіны Жылуновіч, урывак з успамінаў Льва Клейнбарта. Гэта шасцідзясяты том вялікага кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »


Гартны Цішка, Завяўшая краса

Завяўшая краса

Апавяданні

Гартны Цішка

Цішка Гартны (Зміцср Хведаравіч Жылуновіч, 1887—1937) вядомы бсларускі пісьменнік, паэт, літаратуразнаўца. У кнігу «Завяўшая краса» ўвайшлі апавяданні, якія вызначаюцца паэтычнай фактурай, эмацыянальнай танальнасцю, своеасаблівай сінтаксічнай будовай. Болей »


Гартны Цішка, Сокі цаліны

Сокі цаліны

Раман

Гартны Цішка

«Сокі цаліны» — першы беларускі раман — складаецца з чатырох квадраў-кніг: «Бацькава воля», «На перагібе», «Крыжавыя дарогі» і «Чырвоныя зарніцы». Першыя дзве квадры расказваюць пра местачковы побыт, разгортваюць шырокі малюнак заводскіх будняў у дваццатыя гады. Болей »


Гартны Цішка, Сокі цаліны

Сокі цаліны

Раман

Гартны Цішка

Трэцяя і чацвёртая квадры-кнігі рамана «Сокі цаліны» — «Крыжавыя дарогі», «Чырвоныя зарніцы» — закранаюць многія праблемы грамадскага палітычнага жыцця, калі «багатая сокамі цаліна агромнай краіны расціла маладыя пасынкі» — стойкіх і мужных барацьбітоў за новы грамадскі лад. Болей »


Гартны Цішка, Збор твораў. У 4 т., Т. 3

Збор твораў. У 4 т.

Сокі цаліны: Раман (квадры трэцяя і чацвёртая)

Гартны Цішка

У рамане «Сокі цаліны» (квадры трэцяя і чацвёртая), які склаў трэці том, аўтар паказаў фарміраванне характару рэвалюцыйных змагароў, правінцыяльны побыт і заводскія будні. Болей »


Гартны Цішка, Збор твораў. У 4 т., Т. 2

Збор твораў. У 4 т.

Сокі цаліны: Раман (квадры першая і другая)

Гартны Цішка

У гісторыю беларускай літаратуры Цішка Гартны ўвайшоў як паэт, празаік, драматург, публіцыст і крытык. Найбольш арыгінальны ён як празаік. У рамане «Сокі цаліны» (квадры першая і другая), які склаў другі том, аўтар паказаў фарміраванне характару рэвалюцыйных змагароў, правінцыяльны побыт і заводскія будні. Болей »


Гартны Цішка, Збор твораў. У 4 т., Т. 1

Збор твораў. У 4 т.

Вершы, 1909—1935. Апавяданні 1909—1927

Гартны Цішка

Цішка Гартны — адзін з арганізатараў БССР, яе новай літаратуры. Гэта найбольш поўнае навуковае выданне яго твораў. У першы том увайшлі вершы з паэтычных зборнікаў: «Песні», «Песні працы і змагання», «Урачыстасць», лепшыя апавяданні з кнігі «Трэскі на хвалях». У творчасці Цішкі Гартнага адлюстраваны нялёгкія і супярэчлівыя шляхі станаўлення грамадскай свядомасці беларускага пралетарыя — учарашняга селяніна. Болей »


Гартны Цішка, Насустрач сонцу

Насустрач сонцу

Выбраныя апавяданні

Гартны Цішка

Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) — шырока вядомы беларускі пісьменнік. Гэту кнігу складаюць яго лепшыя апавяданні, творы пра нялёгкі працэс станаўлення характару новага чалавека, пра класавую барацьбу ў беларускай вёсцы ў першыя гады Савецкай улады, а таксама творы пра рабочых. Болей »


Гартны Цішка, Цішка Гартны

Цішка Гартны

Гартны Цішка

У зборніку найболmi поўна прадстаўлена паэзія Цішкі Гартнага, gралетарскага пісьменніка, віднага грамадскага дзеяча. Подых неспакойнага часу гадоў станаўлення Савецкай улады, рамантыка творчых будняў і суровых выпрабаванняў адчуваюцца ў кожным радку паэта. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя