![]() |
![]() |
Гарадніцкі Яўген Андрэевіч - літаратуразнавец, літаратурны крытык, паэт. Нарадзіўся 29 ліпеня 1951 года ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтар звыш ста навуковых публікацый, у тым ліку манаграфій “Думка і вобраз: Праблема інтэлектуалізму ў сучаснай беларускай лірыцы” (1986), “Сучасная паэзія і фальклор” (1988; у сааўтарстве з Т. К. Чабан), “Мастацкі свет беларускай літаратуры ХХ стагоддзя” (2005), “Паэтыка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: Суб’ектна-аб’ектныя адносіны” (2010), раздзелаў у калектыўных манаграфіях і зборніках. Выступае з артыкуламі і рэцэнзіямі ў перыядычным друку. Адзін з аўтараў-укладальнікаў біябібліяграфічнага слоўніка “Беларускія пісьменнікі” ў 6 тамах (1992 – 1995). Прымаў удзел у стварэнні персанальных энцыклапедый “Янка Купала” (1986), “Максім Багдановіч” (2011). Асноўныя напрамкі даследаванняў: філасофская і эстэтычная праблематыка літаратуры, тэарэтычная паэтыка, метадалогія літаратуразнаўчага аналізу.
Леанід Левін: «Дабро і зло плывуць у адной лодцы». Гутарка Зіновія Прыгодзіча БАРАВІКОВА Раіса, Радасці і пакуты чужога сэрца. Апавяданне БАРАНОЎСКІ Алесь, ***Не веру я ў прыручанасць душы… ***Калі навокал ні душы… ***Адзіхацяць рамонкі лугавыя… ***Мы п’ём свой лёс, нібыта з гладыша… ***Дзічыны пах і — звонкае «дзінь- дзінь»… ***Не выкупіць нам ні хвіліны ў лёсу… ***Ты ратуеш мяне і катуеш… ***Ад хіжых слоў нікуды не падзецца…... Болей »
У невялікі спартыўны лятак, прыкладна на дванаццаць месцаў, па прыступках паднімаюцца некалькі парашутыстаў: маладыя хлопцы і дзяўчаты. Але сярод іх – сталага веку жанчына. Бачна: яна зусім старая. Два аператары здымаюць яе на камеру. Яшчэ адзін уціскваецца за ёй у дзверы. Урэшце лятак вырульвае на паласу, набірае хуткасць і ўзнімаецца ў паветра. У кабіне першы і другі пілоты перадкідваюцца рэдкімі, кароткімі фразамі па-ангельску. (Юры ... Болей »
Лістапад. Каляндар памятных дат Лісты Васіля Быкава да Уладзіміра Караткевіча Уладзімір КАРАТКЕВІЧ: «Любую справу рабіць хвацка» Якуб Колас — дзецям. Школьныя далягляды БЫКАЎ Аляксандр, Галінка бэзу. Жамчужнае вяселле. Нарач. Дзве з’явы. Матылёк. Асенняя рапсодыя. Вершы ГАРАДНІЦКІ Яўген, Ut pictura poesis. (Паэтыка і эстэтыка Уладзіміра Караткевіча) ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Валошкі на мяжы. Раман. Працяг ... Болей »
Гэта, відаць, з маленства, з тых самых школьных гадоў, адзін з самых хвалюючых тыдняў, — апошні тыдзень жніўня… Пасля некалькіх месяцаў вакацый — наперадзе школа! Сустрэча з сябрамі і самы лепшы букет — любімаму Настаўніку… Як ні дзіўна, але тое трапяткое і ўзнёслае хваляванне не сцёр час. Відаць, у мяне былі вельмі добрыя Настаўнікі, і ўжо праз даволі вялікую прасторавую адлегласць у маёй памяці для кожнага з іх жыве свая ўдзячнасць. Болей »
Міжволі згадаўся гэты крылаты радок класіка пасля першай жа вясновай вандроўкі па Міншчыне. Нават ранішнія прымаразкі не развейвалі светлага настрою: усмешлівыя твары людзей, што, нарэшце, дачакаліся вясны, жоўтыя галоўкі нарцысаў ледзь не ў кожным гародчыку, чысціня, упарадкаванасць — насустрач лету, спадзеву на добрую ўрадлівасць ва ўсім. Гэта дзесьці бушуюць ураганы, неўтаймоўныя паводкі, а наша зямля, як і неба над намі, да нас, бел... Болей »
ЗАХАВАЛЬНІК КЛЮЧЫКА АД ТАЯМНІЦЫ. Мікола Аўрамчык. Вершы КАЛЯНДАР «МАЛАДОСЦІ». Студзень Баравікова Раіса, Што надышоўшы год рыхтуе? Безмацерных Кацярына, Як шпалеры. Апавяданне Гарадніцкі Яўген, Метамарфозы Віктара Шніпа ДЗЯЛЕНДЗІК Анатоль, Эскулап і фея. Аповесць ДЛУГАШ Ян, Грунвальдская бітва. З гісторыі Польшчы КАВАЛЕЎСКІ Арцём, Мы — раптам. Вершы КАРЛЮКЕВІЧ Алесь, Думны настаўнік Купалы КЛ... Болей »
* Змест часопіса «Маладосць» за 2007 год * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Снежань * БАРАВІКОВА Р., «Што год наступны нам рыхтуе...» * БЕЛЬСКАЯ Ірына, «Над зоркамі ёсць вышыня...» * ВЕРЦІХОЎСКАЯ Марыя, Адкрыты ўрок, або Знесеныя ветрам * ГАПЕЕЎ Валерый, Ведзьміна тоня * ГАРАДНІЦКІ Яўген, Шлях вучонага і пісьменніка * ГАРЭЛІКАВА Таццяна, Хутка яснела неба. * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі. * З... Болей »
Новы Запавет. Айзенштат Галіна, "Усе гавораць - я сэрца раскінуў..." Арлова Ірына, Як патраціць мільён? Арлоў Уладзімер, Безназоўнае Астроўскі Генадзь, Восень Баравікова Раіса, Усё павінна рабіцца своечасова Барадулін Рыгор, Вершы. Брандыс Аліцыя, Праграма вялікай тэрапіі Васько Уладзімір, Вершы. Гарадніцкі Яўген, "Не дай Божа сэрцам знікнуць і душой апасці..." Глушакоў Уладзімір, Улада ... Болей »