Дзятко Дзмітрый

Нарадзіўся ў 1981 г. у горадзе Мінску. Закончыў факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (2003). Абараніў дысертацыю на атрыманне акадэмічнай ступені кандыдата філалагічных навук па тэме “Фарміраванне і склад беларускай матэматычнай тэрміналогіі” (2007). З 2009 г. загадвае кафедрай беларускага мовазнаўства БДПУ. Займаецца даследаваннем актуальных праблем гісторыі беларускай лінгвістыкі і сучаснай беларускай мовы. Аўтар звыш 150 апублікаваных прац па беларускай лексікаграфіі, тэрміналогіі, гісторыі нацыянальнага мовазнаўства. Сярод найбольш важных работ: манаграфія “Беларуская матэматычная тэрміналогія: станаўленне, структура, функцыянаванне” (2009), даведнік “Беларускае мовазнаўства: дысертацыі па беларускай мове, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь (1990 – 2011 гг.)” (2011, у суаўтарстве), вучэбныя дапаможнікі “Беларускі правапіс” (2011, 2012, у суаўтарстве), “Беларуская мова. Прафесійная лексіка для педагогаў” (2012, у суаўтарстве) і інш. З’яўляецца рэдактарам некалькіх навуковых зборнікаў: “Традыцыі духоўнай культуры ў сучасным свеце” (2008), “Нацыянальная мова і нацыянальная культура” (2009, 2010, 2011), а таксама шэрагу міжнародных навуковых форумаў.

Дзятко Дзмітрый :: Выданьні

pdf
Роднае слова, 8 (272) 2010

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

8 (272) 2010

"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай культурай. Педагогам адрасаваны цыклы артыкулаў пра ўвасабленне мастацкіх твораў беларускай літаратуры ў музыцы, выяўленчым, тэле- і кінам... Болей »

pdf
Роднае слова, 7 (271) 2010

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

7 (271) 2010

Роднае слова, 5 (269) 2010

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

5 (269) 2010

"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай культурай. Педагогам адрасаваны цыклы артыкулаў пра ўвасабленне мастацкіх твораў беларускай літаратуры ў музыцы, выяўленчым, тэле- і кінам... Болей »

Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя