Дзядзенка Зміцер

Зміцер Дзядзенка

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Оршы. У 1979-1983 гадах разам з сям'ёй пражываў у Манголіі.

У 1994-м закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, пасля чаго працаваў у розных СМІ.

Друкаваўся ў часопісах "Маладосць", "Спадчына", "Паміж", "Першацвет", "Полымя", "Arche", "Верасень". Лаўрэат літаратурнай прэміі "Празрысты ЭОЛ" (2019). Удзельнік бардаўскіх фэстаў "Аршанская бітва" і "Бардаўская восень".

Аўтар кніг:

"Аршанская шляхта" (1996)
"Беларусь: ні Эўропа, ні Расея" (2006)
"Наша страва" (2008, у суаўтарстве)
"Гісторыі ў прыцемках" (2015)
"Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя" (2017, электроннае выданне)
"Ордэн Прамяністых" (2020, электроннае выданне)

 

Дзядзенка Зміцер :: Выданьні

epub
Дзядзенка Зміцер, Стод для бацькаўшчыны

Стод для бацькаўшчыны

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

З артыкула ў газеце "Сакрэтныя абследаванні": "На думку навукоўцаў, знойдзены ў Дрысе стод з'яўляецца ня проста старажытным паганскім божышчам. Не выключана, што гэта ключ для ўваходу ў іншыя часава-прасторавыя вымярэнні". (фрагмент) Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, За нашу і вашу чарку і шкварку

За нашу і вашу чарку і шкварку

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Вялікі гетман літоўскі каторы дзень піў, не пакідаючы пакоі ў аршанскім замку. У князя Канстанціна Іванавіча быў кепскі настрой. Кепскі, як жнівеньскае надвор'е, што не змянялася ўжо колькі дзён: ліў бясконцы дождж. Вялікі гетман піў, шукаючы ў моцных напоях адзінага ратунку ад свайго неймаверна паганага настрою. Ён піў салодкую італьянскую раманею, кіслы вугорскі такай, крамбамбулю, згатаваную ўласным кухарам, гаркаватае піва з сутарэн... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, „Што ж ты дрыстануў, спадарок”

„Што ж ты дрыстануў, спадарок?”

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Гога расплюшчыў вочы і пацягнуўся. Яркія сонечныя промні прабіваліся нават праз шчыльныя фіранкі, паказваючы, што ўжо даўно пачаўся дзень. Аднак нахабнае сонца Гогу не бянтэжыла: калі прачнуўся, тады і раніца. А зранку ён спяшацца не любіў, нават калі ранак пачынаўся пасля дванаццатай гадзіны. Прыняўшы душ, ён павольна, шоргаючы тапкамі, зайшоў на кухню і ўключыў апошні альбом Свідрыгайлы Докшыцкага — гэта быў ягоны ўлюбёны спявак (фраг... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Мінус

Мінус

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

— І з таго часу ўсё, усё пайшло не так і не туды! — Што пайшло не так? Куды — не туды? — зняможана спытаўся Бучацкі. Ён ужо стаміўся ад напорыстага госця, але той нібыта і не заўважаў, што гаспадар кабінета глядзіць на яго жаласлівым позіркам пабітага сабакі. Госць шпаркімі крокамі хадзіў па кабінеце з кута ў кут, няспынна жэстыкулюючы: яго рукі круціліся, як на шарнірах — яны патэтычна падымаліся ўгору, пагражаючы нябёсам; потым разлят... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Чыстка кармы найноўшымі тэхналогіямі

Чыстка кармы найноўшымі тэхналогіямі

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Аркадзь Барысавіч стаяў перад пад’ездам блякла-жоўтага дома. Бронзавая шыльда на доме паведамляла, што будынак перад ягонымі вачыма лічыцца помнікам архітэктуры канца дзевятнаццатага стагоддзя і ахоўваецца дзяржавай. Калі меркаваць па вонкавым выглядзе будынка, то насамрэч дзяржаву не вельмі клапаціў стан помніка. Прынамсі, помнікі другой паловы дваццатага на суседніх вуліцах выглядалі значна больш дагледжанымі і ахайнымі. (фрагмент) Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Хто баіцца цмока

Хто баіцца цмока

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Рыцар з палёгкай уздыхнуў: апошнія пару гадзін ягоны меч прасякаў дарогу ў густым непралазным кустоўі. Зрэшты, яму гэтая пара гадзін падалася ледзь не парай стагоддзяў — ісці праз гэтыя паўночныя джунглі было вельмі нялёгка. Але цяпер нязручнасці дарогі засталіся ззаду, ён выйшаў на ўскраек лесу. Перад ім разлеглася шырокае зялёнае поле, якое парасло травой — роўненькай, быццам дасведчаны цырульнік акуратна стрыг яе пад машынку. Рыцар ч... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Каралеўскае паляванне

Каралеўскае паляванне

Казкі пра цмокаў і прынцэс для дзетак ад шасці да дзевяноста шасці гадкоў

Дзядзенка Зміцер

Казкі любяць людзі ўсе — ад малых да старых. І не толькі чытаць, але і жыць у іх. Адны бясконца будуюць замкі на пяску, другія да старасці шукаюць сваіх прынцаў і прынцэс, трэція ўсё жыццё змагаюцца з цмокамі... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, К-версія

К-версія

Апавяданні

Дзядзенка Зміцер

Сустрэча з незвычайным — вось што яднае герояў зборніка "К-версія". Незвычайнае можа быць у самых розных праявах: нячыстая сіла (як у альтэрнатыўнай гісторыі "За нашу і вашу чарку і шкварку"), містыка ("Чыстка кармы найноўшымі тэхналогіямі", "Першая фотсэсія "Арыйца"), гістарычная загадка ("Люстэрка Напалеона") або проста нечаканы ракурс класікі беларускай літаратуры ("К-версія"). Болей »


pdf
Дзядзенка Зміцер, Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя

Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя

крымінал у рытмах нэпа

Дзядзенка Зміцер

Травеньскім вечарам 1926 года на аршанскай вуліцы знаходзяць зарэзаную прастытутку Рыўку Гольдберг. Праз некалькі дзён гіне савецкая актывістка Валянціна Мачуга... Ці аб'ядноўвае штосьці гэтыя два забойствы? Расследаванне злачынстваў адбываецца на фоне нэпманскіх загулаў і маладнякоўскіх вершаў, палавой свабоды 1920-х, дзейнасці таемных агентаў АДПУ і левай апазіцыі ў камуністычнай партыі. Болей »


pdf
Дзядзенка Зміцер, Гісторыі ў прыцемках

Гісторыі ў прыцемках

Дзядзенка Зміцер

Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар” з гістарычнымі паралелямі. Станоўчых герояў у “Вуаерысце” практычна няма, затое ёсць эротыка, спецслужбы і пошукі золата. Болей »