Дранько-Майсюк Леанід

Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку, што на Гарыні, скончыў давыд-гарадоцкую сярэднюю школу № 2 (1974).

Рабіў на “Хабішчах” – так называўся мясцовы завод слясарна-мантажнага інструменту (1974 – 1976).

Паступіў на завочнае аддзяленне маскоўскага Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага (1975); быў прызваны на службу ў армію (1976).

Адслужыўшы, перавёўся ў Літаратурным інстытуце на вочнае навучанне (1978).

Па вучобе з Масквы пераехаў у Менск на працу ў выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1982).

Са жніўня 2002 года – на вольнай працы.

Аўтар васямнаццаці выдадзеных кніг.

 

Дранько-Майсюк Леанід :: Выданьні

pdf
Дранько-Майсюк Леанід, Кніга для спадарыні Эл

Кніга для спадарыні Эл

проза, вершы, п’еса

Дранько-Майсюк Леанід

Багацце спадарыні Эл бадай штороўнае багаццю ка­ралевы Боны і характартакі ж… Аўтарупэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтакжа патрэбны, які рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хтоператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці… Болей »


pdf
Дранько-Майсюк Леанід, Анёлак і я

Анёлак і я

Апавяданне

Дранько-Майсюк Леанід

Надрукаванае ў 24 нумары часопіса “Дзеяслоў” (5, 2006) і перадрукаванае 10 кастрычніка 2007 года ў газеце “Народная Воля” (№№ 161 – 162), апавяданне “Анёлак і я” – поўнае музыкі, філасофіі, паэзіі і таямніцы. Яно пра гламурную N – мастацкае ўвасабленне сучаснай дзелавой жанчыны, а таксама ж пра хлопчыка, які чакае маці, і пра мужчыну, якога пакінула каханне, і пра Беларусь, як пра сустрэчу новай зямлі з раскіданым гняздом... Леанід Дран... Болей »


pdf
Дранько-Майсюк Леанід, Цацачная крама

Цацачная крама

Кніжка для вялікіх і малых

Дранько-Майсюк Леанід

Цацачная крама – першае, што прыходзіць на думку, чытаючы загаловак кнігі, што кніга гэтая або для дзяцей, або пра дзяцей. Насамрэч кніга зуім не для і не пра маленькіх. Кніга для дарослых, бо тэмы, закранутыя ў ёй, - філасофскія, складаныя і не зусім зразумелыя для дзіцячага розуму. Хаця чытаць яе можна ўсёй сям’ёй. Кожны ў вершах Леаніда Дранько-Майсюка знойдзе нешта для сябе, проастае і зразумелае. У кнізе, быццам у сапраўднай цацачн... Болей »


epub
Дранько-Майсюк Леанід, Хлопчык і яго бацькі

Хлопчык і яго бацькі

Апавяданьне

Дранько-Майсюк Леанід

Сонца яшчэ ня ўстала, а Бацька, не пасьнедаўшы, ужо курыць. Хлопчыку (як ні хаваецца ён, як ні затульваецца ў коўдру) робіцца млосна – даймае дым. Маці тады незадаволена ўздыхае: — Ну, годзе табе ўжо пэхкаць! Дыхаць жа няма чым, і фіранкі ўсе парудзелі... — Фіранкі парудзелі, кажаш... Я ўжо кідаю, хіба ня бачыш? Недакуранае ляціць у парог. Бацька хоча вады, два разы шкрабае ў парожнім вядры. — Зноў няма! – з прыкрасьцю бразгае квартаю. ... Болей »


epub
Дранько-Майсюк Леанід, Нярвовы раман

Нярвовы раман

Дранько-Майсюк Леанід

Наладзіўшы ад цябе неабходныя ўцёкі, я апынуўся ў Дубліне; мог апынуцца ў Берліне, Варшаве, Баранавічах (дзе заўгодна!), аднак жа лёс выпадкова прывёў мяне ў сталіцу Ірландыі, і свой нядоўгі ірландскі побыт я ўзбагаціў яшчэ кароткім шпацырам па Лісабоне і Парыжы. Гэта былі ўцёкі дзеля супакаеньня, бо наш нярвовы раман, у якім верхаводзіла ты, займеў ужо далёкі ад спакою кухонны зьмест. (фрагмент) Болей »


epub
Дранько-Майсюк Леанід, Пенсіянер

Пенсіянер

Апавяданьне

Дранько-Майсюк Леанід

У кнігарні. Пенсіянер марудна гартаў вялікую тоўстую кнігу, зьмест і назва якой абяцалі расказаць усё пра ўзброеныя сілы гітлераўскай Нямеччыны. Тэхніка, абмундзіроўка, усялякае вайсковае начыньне, зброя, баявыя ўзнагароды, нагрудныя і нарукаўныя нашыўкі, пятліцы на каўнярах, фатаграфічныя картачкі, пагоны... Картачкі і пагоны цікавілі найбольш... (фрагмент) Болей »


epub
Дранько-Майсюк Леанід, Калядныя апавяданьні

Калядныя апавяданьні

Дранько-Майсюк Леанід

Напярэдадні Калядаў другі намесьнік генеральнага дырэктара акцыянернага таварыства “Моц” Зьміцер Аляксандравіч Каморын прайграўся ў карты, прагуляў усе свае перадсьвяточныя грошы. Не падымаючыся з-за стала, у прайдзісьвета Кучкіна, забыўшыся, што той прайдзісьвет, Зьміцер Аляксандравіч пазычыў, каб адыграцца, трыста даляраў. Супакойваючы сваю нярвовую раздражнёнасьць каньяком і півам, у адзін момант прафукаў і гэтыя грошы... Каморын быў... Болей »


pdf
Дранько-Майсюк Леанід, Вершы. Каханне, Проза

Вершы. Каханне, Проза

Выбранае

Дранько-Майсюк Леанід

Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку, у 1982 годзе завяршыў вучобу ў Літаратурным інстытуце (Масква). Выдаў зборнік вершаў «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), « Проза радости» (1991, Масква, пераклад на рускую мову), «Места і свет» (2000), кніжку сатырычных апавяданняў «Пра тое, як я...» (1992), а таксама зборнікі вершаў і эсэ «Тут» (1990), «Акропаль» (1994), «Стомленасць Парыжам» (1995), «Гасп... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Дранько-Майсюк Леанід, Паэтаграфічны раман

Паэтаграфічны раман

Вершы, проза

Дранько-Майсюк Леанід

Паэтаграфічны раман – гэта кніга пра Паэта, пра канкрэтнага, не выдуманага, не ўяўнага. Кніга пра Ўладзіміра Няклаева. Тут шмат прыватнага, асабістага. Шмат такога, чаго ня ўбачыш пры першай, другой, а нават пры сотай сустрэчы з гэтым чалавекам. Тут разважанні і высновы. Тут шацунак і сяброўскія жарты. “Някляеў — не проста прозвішча, а знак, сімвал, калі хочаце, стыль паводзін. Ягоная паэзія — заўсёднае паляванне на спакой, а сам ён, мі... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Дранько-Майсюк Леанід, Гаспода

Гаспода

Выбранае

Дранько-Майсюк Леанід

Захаванне паэзіі — асноуная тэма, якая хвалюе Леаніда Дранько-Майсюка. Аутар упэунены: калі валадары свету адзіным фронтам выступяць супраць паэтау — паэзія не знікне. Яна знікне толькі тады, калі сатрэцца мяжа паміж ідэалам і рэчаіснасцю, калі ідэал небяспечна наблізіцца да жыцця — гата значыць, калі ён будзе знішчаны жыццем. Сутнасны вобраз паэзіі і наогул хараства — імгненны. Калі ж на гэты вобраз паглядзець з біблейскай вышыні — то ... Болей »