Дашкевіч Алег

Рэжысёр дакументальных фільмаў, нарысаў, рэпартажаў. Нарадзіўся ў Менску.

У 1989 годзе скончыў Беларускі інстытут фізкультуры.

З 1990 года – інструктар-кансультант Галоўнай рэдакцыі спартовых праграмаў Беларускага тэлебачання.

З 1992 да 1998 года – рэпарцёр, шэф-рэдактар праграмы навінаў першай незалежнай тэлерадыёкампаніі ММ4.

З 1995 года – уласны карэспандэнт інфармацыйнай сеткі «Internews Network» у Беларусі.

У 1996 годзе закончыў школу тэлевізійнай журналістыкі «Internews Network» у Кіеве.

У 2005 годзе закончыў міжнародную школу прадзюсараў, International Co-production Workshop «Baltic Sea Forum» у Вільні.

Сябра Саюзу кінематаграфістаў Беларусі.

Захапленні: бокс, літаратура, жыццё.

 

Дашкевіч Алег :: Выданьні

video
Дашкевіч Алег, Выбар

Выбар

дакумэнтальны фільм

Дашкевіч Алег

Фільм зьняты напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у 2001-м, паказвае настроі ў калектывах дзяржаўных прадпрыемстваў у Менску і ў правінцыі. Сьціплы побыт працаўнікоў і заклікі Лукашэнкі аб абмежаваным спажываньні мяса кантрастуюць з раскошаю ўлады. Ці маюць беларусы выбар? -- Маюць, -- сьцьвярджае аўтар фільму, паказваючы вызваленьне ад савецкага ўціску і правядзеньне рынкавых рэфомаў у Польшчы й Летуве. – Для Польшчы “Салідарнасьць” гэта ў... Болей »


Першая   Папярэдняя   [5-5]   Наступная   Апошняя