Дайнека Леанід

Леанід Марцінавіч Дайнека нарадзіўся 28.1.1940, в. Змітраўка 2-я Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл., беларускі пісьменнік.

Скончыў Беларускі Дзяржаўны Універсітэт (1967). Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Віцебскай студыі тэлебачання, Беларускім тэлебачанні. У 1972-89 адказны сакратар часопіса "Маладосць". З 1989 у выдавецтве "Мастацкая літаратура". Друкуецца з 1961. Аўтар зборнікаў вершаў, у якіх услаўленне роднай зямлі і чалавека працы, роздум над гадамі вайны, маленства, жыццём вёскі ("Галасы", 1969, "Бераг чакання", 1972, "Мая вясна саракавая", 1979, "Вечнае імгненне", 1985), зборнік апавяданняў "Бацькава крыніца" (1976). Раманная дылогія "Людзі і маланкі" (1977) і "Запомнім сябе маладымі" (1979) раскрывае складаныя падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, барацьбы з акупантамі, станаўленння беларускай дзяржаўнасці ў 1917-19. Тэму горада асэнсоўвае ў рамане "Футбол на замініраванным полі" (1987). Барацьбу народа з крыжакамі ў 12 ст. паказаў у гістарычным рамане "Меч князя Вячкі" (1987, Літаратурная прэмія Саюза Пісьменнікаў Беларусі імя І. Мележа 1987). Славуты полацкі князь Усяслаў Чарадзей - герой гістарычнага рамана "След ваўкалака" (1988, разам з папярэднім раманам Дзяржаўная прэмія Беларусі імя К. Каліноўскага 1990). Ранні этап станаўлення старажытнай беларуска-літоўскай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага - адлюстраваў у гістарычным рамане "Жалезныя жалуды" (1990). Аўтар фантастычнага рамана "Чалавек з брыльянтавым сэрцам" (1992). Некаторыя вершы Дайнекі пакладзены на музыку.

Памёр Леанід Дайнека 21 жніўня 2019 году.

Крыніца: Сайт Леаніда Дайнекі

 

Дайнека Леанід :: Выданьні

pdf
Дайнека Леанід, Меч князя Вячкі

Меч князя Вячкі

Раман

Дайнека Леанід

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў-літоўцаў, латышоў, эстонцаў, для таго, каб процістаяць ворагам. Болей »


pdf
epub
Дайнека Леанід, Вечнае імгненне

Вечнае імгненне

Вершы

Дайнека Леанід

У новай кнізе паэт застаецца верным стрыжнявой тэме сваёй творчасці — любові да Радзімы, бацькоўскай зямлі, вернасці запаветам папярэдніх пакаленняў. Многія старонкі зборніка прысвечаны беларускай прыродзе. Чалавек і Прырода — вось дзве сілы, дзве вялікія вяршыні, якія не могуць існаваць паасобку, асабліва ў нашым бурным дынамічным жыцці. Болей »


pdf
epub
Дайнека Леанід, Футбол на замініраваным полі

Футбол на замініраваным полі

Раман

Дайнека Леанід

Героі новага рамана пісьменніка — нашы сучаснікі, якія жывуць у вялікім горадзе, працуюць, вучацца, гадуюць дзяцей змагаюцца за сваё каханне. У імклівым рытме сённяшняга жыцця ім цяжка спыніцца, азірнуцца, успомніць пра свае карані, што губляюцца ў далечы стагоддзяў. Але прыходзіць мінута роздуму, і яны задаюць сабе пытанне: што такое чалавечае шчасце, як дамагчыся, каб на роднай зямлі пакінуць свой адметны след? Болей »


pdf
epub
Дайнека Леанід, Запомнім сябе маладымі

Запомнім сябе маладымі

Раман

Дайнека Леанід

Над начной вёскай грымела навальніца. Моцны ўсходні вецер гнаў чорна-сінія хмары на Чмялі. Вось на паўнеба жыхнула маланка. Нібы нехта шырока ўзмахнуў цяжкой чырвонай сякерай. Галіністае вогненнае дрэва з грукатам і бляскам упала на зямлю, на хаты, на мокрыя саламяныя стрэхі. Зялёнае святло на колькі імгненняў затапіла вузкую, брудную чмялёўскую вуліцу, ярка ўспыхнула ў вялікіх і маленькіх лужынах, у шыбах сонных хат. Асвяцілася, дасюль... Болей »


pdf
Дайнека Леанід, Мая вясна саракавая

Мая вясна саракавая

Вершы

Дайнека Леанід

Лірычны герой новай кнігі вершаў Леаніда Дайнекі жыве складанымі праблемамі нашага часу. Любоў да сонечных сцяжынак маленства, жаданне штодзённа чытаць несмяротны летапіс прыроды спалучаюцца ў ягоным сэрцы з любоўю да імклівых рытмаў сучаснага горада, жыхаром якога ён стаў. Болей »


pdf
epub
Дайнека Леанід, Людзі і маланкі

Людзі і маланкі

Раман

Дайнека Леанід

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа. Болей »


pdf
Дайнека Леанід, Начныя тэлеграмы

Начныя тэлеграмы

Вершы і паэмы

Дайнека Леанід

У новым зборніку вершаў паэт працягвае распрацоўваць тэму ўзаемаадносін Чалавека і Прыроды — усяго таго, што завём мы роднай зямлёй. Любоў да Радзімы не абстрактнае паняцце — гаворыць паэт. Яна змацавана крывёй герояў, якія баранілі родны край у часіну ліхалецця, яна ў працы рабочага, хлебароба, які дзяліўся апошнім кавалкам хлеба з кожным, хто прыходзіў на яго палеткі з сумленнай душой. Болей »


pdf
Дайнека Леанід, Бераг чакання

Бераг чакання

вершы

Дайнека Леанід

«Бераг чакання» — другая паэтычная кніга Леаніда Дайнекі. У яе ўключаны вершы аб працоўных буднях нашага сучасніка, аб шчырай любві да Радзімы, да роднай зямлі. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 8-9 (180-181) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8-9 (180-181) 2021

Перад вамі апошні — у гэтым часе — папяровы выпуск «Літаратурнай Беларусі». У Беларусі, дзе ўжо не засталося аніводнага друкарскага варштата, каб старадаўнім скарынаўскім метадам распаўсюджваць беларускае слова — свабоднае, незалежнае. Дзе не засталося аніводнай легальнай магчымасці гэта рабіць… У падобнае немагчыма было паверыць 15 гадоў таму, калі ў ліпені 2007-га выйшаў першы нумар «Літаратуркі». Не хочацца верыць у гэта і цяпер…Вось... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 1 (101) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (101) 2015

Так, драбяза такая-сякая здаралася, не больш таго, можна сказаць, бытавая. З кім не бывае. Але, у асноўным, жыццё ішло ціха і спакойна. Як раптам у гэтым горадзе (ці краіне) аб’явіўся Гандляр. Хто ён і адкуль прыбыў, не ведаў ніхто. Адкрыў краму. Не які-небудзь супермаркет, а самую звычайную, штось накшталт нашых «Тысяча драбязы». Самае галоўнае ў яго гандлі было тое, што кожны знаходзіў у краме менавіта ўсё, што хацеў мець больш за ўсё... Болей »