Чыгрын Сяргей

Сяргей Чыгрын

Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.

Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і калгаснікаў. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскага культасветвучылішча (1977) і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985). Працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна (1979-1980), настаўнікам Глоўсевіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна (1985-1988), карэспандэнтам раённай газеты “Слонімскі веснік” (1988-1992), намеснікам галоўнага рэдактара “Газеты Слонімскай” (1992-2014), цяпер працуе загадчыкам літаратурнай часткі ДУК “Слонімскі драматычны тэатр”.

Вершы друкаваліся ў газетах і часопісах “Бярозка”, “Вясёлка”, “Маладосць”, “Полымя”, “Роднае слова”, “Літаратура і мастацтва”, “Верасень”, “Наша слова”, “Ніва”, “Czasopis” і іншых, у альманахах і калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Далягляды”, “Галасы”, “Бацькаўшчына”, “Паланэз”, “Новы замак”, “Брама” і іншых.

Аўтар больш за 60 кніг паэзіі, літаратуразнаўчых і гісторыка-краязнаўчых кніг. З’яўляецца таксама аўтарам і выдаўцом шматлікіх беларускіх буклетаў, паштовак, плакатаў, праграмак, а таксама песень.

На беларускую мову пераклаў вершы французскіх паэтаў Поля Элюара, Луізы Мішэль, Эжэна Пацье, Поля Верлена, украінскіх паэтаў Рыгора Елішэвіча, Валерыя Бойчанкі, Любові Пшанічнай, турэцкага паэта Фазыла Хюсню Дагларджы, п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па іх п’есах пастаўлены на сцэне Слонімскага драматычнага тэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў п’есы “Белая Мышка”, “Зачараваная хатка”, “Падарункі Дзеда Мароза”, “Зайкаў скарб”, “Банкамат для пенсіянераў”.

Вершы Сяргея Чыгрына перакладаліся на рускую, польскую, украінскую і іншыя мовы.

Сяргей Чыгрын з’яўляецца пераможцам конкурсаў журналістаў “Польшча – прыязная суседка Беларусі” (III месца, 2004, 2005), літаратурнага конкурсу імя Ежы Гедройца (II месца, 2009), прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў (III месца, 2016), пераможцам конкурсу за лепшую публікацыю па тэматыцы Дня беларускага пісьменства ў рэспубліканскіх друкаваных СМІ (2019), пераможцам конкусу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017-2019 гады ў рамках Першага Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі (2020).

 

Чыгрын Сяргей :: Publications

pdf
Чыгрын Сяргей, Гістарычная мазаіка Слонімшчыны

Гістарычная мазаіка Слонімшчыны

Кніга 2

Чыгрын Сяргей

У кнізе адлюстравана гісторыя Слонімшчыны ў невялікіх тэкстах, розных фотаздымках і малюнках. Выданне арыгінальнае сваім дызайнам, паліграфічным аздабленнем і задумкай аўтара. Кнігу з цікавасцю пагартаюць і пачытаюць тыя, хто любіць і захапляецца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны. More »


pdf
Чыгрын Сяргей, Едуць гетманы ў Слонім

Едуць гетманы ў Слонім

Вершы

Чыгрын Сяргей

Кніжку склалі вершы Сяргея Чыгрына, прысвечаныя роднай Слонімшчыне і памяці яе знакамітых людзей. More »


pdf
Чыгрын Сяргей, Гістарычная мазаіка Слонімшчыны

Гістарычная мазаіка Слонімшчыны

Чыгрын Сяргей

Гэтае выданне ўяўляе сабой своеасаблівую гістарычную мазаіку Слонімшчыны, дзе арганічна пераплецены яе мінулае і сучаснае. Кнігу з цікавасцю прачытаюць усе тыя, хто любіць і захапляецца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны. More »


pdf
Чыгрын Сяргей, Літаратурная Слонімшчына

Літаратурная Слонімшчына

Артыкулы, згадкі, гутарка

Чыгрын Сяргей

Аўтар кнігі згадвае жыццёвыя шляхі і раскрывае творчыя стасункі тых майстроў прыгожага пісьменства, чый лёс быў звязаны са Слонімшчынай. Выданне найперш вызначаецца літаратурна-краязнаўчай накіраванасцю. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю і мастацкім словам More »


pdf
Чыгрын Сяргей, Слонімшчына

Слонімшчына

гістарычныя нататкі

Чыгрын Сяргей

Аўтар адпраўляе чытача ў падарожжа ў часе. Ён знаёміць з мінулым і сучасным Слоніма і яго ваколіцамі. Фотаздымкі і малюнкі дазваляюць праўдзіва паказаць тое, што было ўчора і шмат гадоў таму назад. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну Слонімшчыны, чакаюць новыя адкрыцці і сустрэчы. Для шырокага кола чытачоў. More »


pdf
Хільмановіч Уладзімір, Чыгрын Сяргей, Каляндар Слонімшчыны

Каляндар Слонімшчыны

Дні і гады, асобы і падзеі

Хільмановіч Уладзімір, Чыгрын Сяргей

Каляндар адлюстроўвае падзеі, якія адбыліся на Слонімшчыне ў мінулых стагоддзях, а таксама год, дзень, месяц нараджэння і смерці вялікіх і вядомых асобаў Слонімшчыны і тых, хто тут жыў, вучыўся і працаваў. More »


pdf
Чыгрын Сяргей, Жыву Бацькаўшчынай

Жыву Бацькаўшчынай

Чыгрын Сяргей

“Сваім талентам пісьменніка, краязнаўца, гісторыка і журналіста Сяргей Чыгрын аддана служыць Беларусі” – так сказала пра яго пісьменніца Вольга Іпатава. І гэтая кніга – таму пацвярджэнне. У ёй – творчая справаздача перад чытачамі і перад самім сабой, каб паказаць вынікі ўласнай творчай дзейнасці за пражытыя гады нястомнай працы. More »


pdf
Чыгрын Сяргей, Слонімскія гісторыі

Слонімскія гісторыі

Людзі. Падзеі. Выданні

Чыгрын Сяргей

У новую кнігу пісьменніка, краязнаўца, гісторыка і журналіста Сяргея Чыгрына ўвайшлі артыкулы, прысвечаныя гісторыі Слонімшчыны, яе людзям і падзеям. Артыкулы былі напісаны аўтарам у апошнія два гады. More »


pdf
Ёрш Сяргей, Чыгрын Сяргей, Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны

Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны

(1916– 2016)

Ёрш Сяргей, Чыгрын Сяргей

У гэтым выданні даследуецца гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны ХХ — пачатку ХХI стагоддзя. Гэта адно з першых асобных даследаванняў гісторыі рэгіянальнага перыядычнага друку ў Беларусі. More »


pdf
Чыгрын Сяргей, На радзіме Ігната Дварчаніна

На радзіме Ігната Дварчаніна

З краязнаўчых вандровак па Дзятлаўшчыне

Чыгрын Сяргей

Кніга Сяргея Чыгрына прысвечана Дзятлаўшчыне, яе знакамітым людзям, помнікам і мясцінам. Артыкулы напісаны падчас гісторыка-краязнаўчых вандровак і незабыўных сустрэч на дзятлаўскай зямлі. У кнізе выкарыстаны фотаздымкі з фондаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і з асабістага архіва аўтара. More »


First   Previous   [2-12]   Next   Last