Хадарэнка Ірына

Ірына Хадарэнка (Шумская) – пісьменніца, перакладчыца, публіцыст і навукоўца. Нарадзілася ў 1976 годзе ў Мінску. Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, потым аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Стажыравалася ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах, з’яўляецца выпускніцай Усходне-Еўрапейскай Школы палітычных даследаванняў пры Радзе Еўропы (2010).

З 1989 г. выступае ў друку. Аўтар зборнікаў паэзіі і прозы: “Лабірынты душы” (“Першацвет”, 1996); “Чорная ружа” (“Мастацкая літаратура”, 1998); “Танцы на шкле” (“Белы вецер”, 1999); “Свядомаграфія” (“Кнігазбор”, 2012), а таксама дзвюх навуковых манаграфій. Некаторыя яе вершы былі пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі. Удзельнічала ў шэрагу міжнародных літаратурных фестываляў. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра. Творы перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, нямецкую мовы.

 

Хадарэнка Ірына :: Выданьні

pdf
Хадарэнка Ірына, Падручнік партызанкі

Падручнік партызанкі

Хадарэнка Ірына

Ад гісторыі партызанскага руху на беларускіх землях да сучасных метадаў барацьбы грамадзян за свае правы. Ці сапраўды беларусы - нацыя партызан або гэта толькі папулярны міф? І што рабіць, каб наблізіць доўгачаканую перамогу? Адказы на гэтыя і некаторыя іншыя пытанні знойдуцца ў гэтай кнізе. Болей »


Шумская Ірына, Ян Чачот

Ян Чачот

Шумская Ірына

Ян Чачот (1796-1847) - паэт, публіцыст, фалькларыст, краязнаўца, сябра легендарнага Таварыства філаматаў, адным з першых пачаў руйнаваць міф пра "беднасць і немілагучнасць" беларускай мовы. Ягоная прага да асветніцтва, адстойванне ідэі незалежнасці роднага краю, справядлівасці і роўнасці правоў для ўсіх людзей могуць служыць годным прыкладам для сучаснікаў. Думкі, выказаныя Чачотам амаль два стагоддзі таму, актуальныя і ў нашы дні. Болей »


pdf
Хадарэнка Ірына, Свядомаграфія

Свядомаграфія

Вершы

Хадарэнка Ірына

Твор часць паэткі І. Хадарэнк а, якая відавочна належыць да інтэлектуальнай плыні ў беларускай літаратуры, уражвае пранізлівым адчуваннем рэчаіснасці і самабытнай метафарычнасцю, трывогай за лёс свайго народа і неспатольнай прагай да свабоды. Болей »


pdf
Шумская Ірына, Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння

Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнаг...

манаграфія

Шумская Ірына

Кніга распавядае пра творчую спадчыну і жыццёвы лёс шматлікіх прадстаўнікоў беларуска-польскай культурнай прасторы, дзейнасць якіх пераважна адбывалася ў першай палове ХХ стагоддзя. Нягледзячы на тое, што сваім паходжаннем і ідэйнымі памкненнямі гэтыя выдатныя асобы маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі, іх імёны для большасці нашых суайчыннікаў па-ранейшаму застаюцца невядомымі. Адрасуецца прафесійным музыкантам і творцам-аматарам, в... Болей »


pdf
Шумская Ірына, Музыкальное творчество как социокультурное явление

Музыкальное творчество как социокультурное явление

монография

Шумская Ірына

Работа посвящена одному из важнейших явлений культуры – музыкальному творчеству, которое автор рассматривает как социокультурный феномен, раскрывая его понятие, генезис, функции, специфику и тенденции развития. Центральной темой научного исследования является анализ творческой деятельности композитора. Значительное место в монографии занимает выявление особенностей музыкального творчества в контексте перехода к постиндустриальной эпохе.... Болей »


pdf
epub
Хадарэнка Ірына, Танцы на шкле

Танцы на шкле

Хадарэнка Ірына

Для кожнага чалавека маладосць — гэта час нястомных пошукаў. фарміравання жыццёвы» прынцыпаў, назапашвання духоўнага патэнцыялу. I таму творчасць Ірыны Хадарэнка — адзін са шматлікіх спосабаў самасцвярджэння i асэнсавання жыцця. Творы маладой аўтаркі вылучаюцца імпульсіўнасцю i філасафічнасцю. імпрэсімістычнай няўлоўнасцю i мінорным задуменным настроем, які часам мае хваравіта-разгубленае i даволі змрочнае адценне. Для іх характэрна спа... Болей »


pdf
Хадарэнка Ірына, Чорная ружа

Чорная ружа

Вершы

Хадарэнка Ірына

Паэзія для Ірыны Хадарэнкі - адзін са шматкіх спосабаў самасцвярджэння і асэнсавання жыцця. Вершы паэткі вылучаюцца імпульсіўнасцю і філасафічнасцю, мінорным, задуменным настроем. Для яе творчасці характэрная тэматычная разнастэйнасць, абвостранасць пачуццяў. Паэтычная думка І. Хадарэнкі мае праекцыю ў будучыню, што дае маладой паэтцы магчымасць ствараць футуралагічныя метафары. Болей »


pdf
Хадарэнка Ірына, Лабірынты душы

Лабірынты душы

Хадарэнка Ірына

Некалі адраджэнскі мастак напісаў аўтапартрэт, смела выявіўшы сябе Ісусам Хрыстом... А беларуская дзеўчына ў вершы «Аўтапартрэт» атаясамілася з ідэальнай істотай, своеасаблівым сімвалам адвечнай жаноцкасці, складзеным сіламі i дабра, i зла... Кожны раз, калі гартаеш старонкі рукапісу маладога аўтара, мімаволі ловіш сябе на думцы, што не столькі цікавяць самі вершы, колькі ўзнікае жаданне адшукаць сярод радкоў, вобразаў, словаў тыя кропк... Болей »


Трансфармацыя мянтальнасці беларусаў

Трансфармацыя мянтальнасці беларусаў

матэр'ялы практычна-навуковай канференцыі

Зборнік матэр'ялаў канференцыі налічвае 19 дакладаў, з яких 9 на беларускай мове, 10 на на расейскай. Адпаведна мове, зборнік падзелены на дзве часткі. Сярод аўтараў-сацыёлагі, эканамісты, палитолагі, культуролагі, пісьменнікі. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 10 (98) 2014

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 (98) 2014

Адзін з найбольш вядомых парадоксаў логікі, аўтарства якога належыць Гегелю, сцвярджае: «Гісторыя навучае толькі таму, што яна ніколі так і не навучыла чаму-небудзь народы». Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя