Бельскі Алесь

Алесь (Аляксандр) Іванавіч Бельскі нарадзіўся ў 1963 г. у вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Працаваў старшым піянерважатым Руднянскай васьмігадовай школы (1980—1981). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1986). Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе №  55 г. Мінска, быў намеснікам дырэктара Слабадской васьмігадовай школы Мінскага раёна (1985—1986). З 1986 г. па цяперашні час у БДУ: аспірант, выкладчык, дацэнт, загадваў кафедрай дауніверсітэцкай адукацыі, дактарант, з 1999 г. — прафесар кафедры беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, з 2004 г. — прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры. У 2000—2002 гг. узначальваў лабараторыю літаратурнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі. З 2001 г. адначасова галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса «Беларуская мова і літаратура», з 2004 г. — намеснік галоўнага рэдактара навукова-метадычнага часопіса «Роднае слова».

Доктар філалагічных навук (1998), прафесар (2002). Аўтар кніг «Пакуль баліць душа» (1995), «Жывая мова краявідаў» (1997), «Сучасная беларуская літаратура» (1997), «Свет ад травы да зор» (1998), «Краса і смутак» (2000), «Сучасная літаратура Беларусі» (2000), «Экалогія душы» (2003), каля 500 публікацый у друку. Сааўтар праграм па беларускай літаратуры для сярэдняй школы і ВНУ, вучэбных дапаможнікаў «Беларуская літаратура: ХІ—ХХ стст.» (2-е выд. — 2001), «Беларуская літаратура, 5 клас» (2002; 2-е выд. — 2003), «Беларуская літаратура, 10 клас» (2009), «Беларуская літаратура, 11 клас» (2009), «Беларуская літаратура, 6 клас» (2010) і інш.

Пад псеўданімам Алесь Ветах выступае як празаік. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (2000). Выдаў кнігі прозы «Ружовая знічка» (1994), «Хроніка смутку» (1999), адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Карані», «Вальс пад журлівымі таполямі», «У Храме зямнога кахання», «Самая чароўная кветка».

 

Бельскі Алесь :: Выданьні

pdf
Роднае слова, 6 (270) 2010

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

6 (270) 2010

"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай культурай. Педагогам адрасаваны цыклы артыкулаў пра ўвасабленне мастацкіх твораў беларускай літаратуры ў музыцы, выяўленчым, тэле- і кінам... Болей »


pdf
Маладосць, 03 (652) 2008

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

03 (652) 2008

* З ЛЕТАПІСУ «Маладосці». Напярэдадні юбілею * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Сакавік * БАРАВІКОВА Р., Нашы 20 мільёнаў наперадзе?! * Бельскі Алесь, Імправізацыя па матывах душы * БРУЙ Аляксей, Паразіт * ВОРАНАЎ Віталь, Дамафон Мінай * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі * ЗАПРУДСКІ Ігар, Сапраўды-2 * КАРЭНДА Іван, Плойка, або Канцэрт камернай музыкі * КЛІМКОВІЧ ІРЫНА, Памяркоўнасць беларуса — мі... Болей »


Беларуская мова і літаратура, 1 (75) 2008

Беларуская мова і літаратура

Насукова-метадычны часопіс

1 (75) 2008

Навукова-метадычны часопiс Артыкулы друкуюцца на беларускай мове. Часопіс уваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. Мэтавая аўдыторыя: настаўнікi беларускай мовы і літаратуры, метадысты, іншыя работнікi сістэмы адукацыі, навукоўцы, пісьменнікi, студэнты, выкладчыкi вышэйшых навучальных устаноў. У 1992 г. быў створаны часопіс «Адукацыя і выхаванне», але ён не мог ... Болей »


pdf
Полымя, 12(938)2007

Полымя

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

12(938)2007

* Змест часопіса за 2007 год. * Метрыка літаратурная. * Часопіс «Полымя» — этапы творчага станаўлення. «Круглы стол» у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. * АР-СЯРГІ Вячаслаў, Расставанне. Унізе. «Юнона і Авось». Акварэль. Лабірынт. Боль. Антонімы зімы. Мядзведжае заляцанне. * АЎСЯННІКАВА Тамара, «Я пісала табе пісьмо...» * Бельскі Алесь, Неадлучная ад традыцыі. * ГАЛЬПЯРОВІЧ Навум, «Непазбежна высокае неба...... Болей »


pdf
Полымя, 10(936)2007

Полымя

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

10(936)2007

* Дзядоўнік на Парнасе. * Метрыка літаратурная. * Алейнік Лада, «Майстар-клас» дэбютанта. * Андраюк Серафім, Біяграфія ў трагічным гістарычным кантэксце * Бадак Алесь, Паэт з планеты хараства. * Бельскі Алесь, Неадлучная ад традыцыі. * Гніламёдаў Уладзімір, Вяртанне. Сямейная хроніка * ДАНІЛЕНКА Міхась, Два апавяданні * Зэкаў Анатоль, «Жыві, глядзі на белы свет...» * КАТЛЯРОЎ Ізяслаў, «Вышыня... Болей »


Роднае слова, 01(169)2002

Роднае слова

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

01(169)2002

* Калачынскі Міхась — 85 гадоў з дня нараджэння * Андруковіч Алесь, "Плешча мора вечнай воляй...": Творчасць Алеся Гурло * Бароўская Ірына, Паэтыка песенна-любоўнай лірыкі * Бельскі Алесь, "Дажджлівых раніц пазалота...": Лірыка Веры Вярбы * Брыгадзін Пётр, Пытанне якасці адукацыі застаецца галоўным...: 3 даклада на II з'ездзе настаўнікаў Беларусі * Васілевіч Уладзімір, "Зямлёю закрытае— не забытае...": Каштоўная... Болей »


Роднае слова, 05(173)2002

Роднае слова

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

05(173)2002

* Аладава Радаслава, Паэма Янкі Купалы "Над ракою Арэсай" у люстэрку музычнага міфа ... * Багамолава Алена, Роля экспрэсіўна-вобразнага слова ў беларускіх народных песнях * Багданава Аксана, Мара пра мора: Пейзажы Леаніда Леўчанкі * Баршчэўскі Лявон, Літаратура эпохі Асветніцтва; Літаратура ў гуманітарным ліцэі * Бельскі Алесь, . "I ўсе мае дні — Беларусі": Літаратурны партрэт Сяргея Панізніка * Бунько Наталля, ... Болей »


Роднае слова, 5(101)1996

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

5(101)1996

* Абрагімовіч Марына, 3 гісторыі слоў: Адносіны, стасункі, дачыненне, стаўленне * Бандарчык Васіль, Які збудуем «дах»?: Пра кнігу А. Лакоткі «Пад стрэхамі прашчураў» * Бельскі Алесь, «Прыроды вечны калаўрот...»: Кругазварот прыроды і часу ў беларускай паэзіі * Вітка Васіль, Сустрэча вачэй з душою * Габрусь Тамара, Зоркі над Нёманам: Архітэктурная спадчына Гродзеншчыны * Галоўка Сяргей, «Вітаю вас, шляхі-дарогі..... Болей »


Роднае слова, 4(100)1996

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

4(100)1996

* Колас смяецца, дбае, дапамагае: Выбраныя мясціны з успамінаў пра Якуба Коласа * Баршчэўскі Лявон, Літаратура сталага Адраджэння: Сервантэс. Шэкспір * Бельскі Алесь, «Бядой запаленае слова»: Чарнобыль у беларускай паэзіі * Выгонная Лілія, Беларуская мова для цікаўных: Курс на выбар * Габрусь Тамара, Зоркі над Нёманам: Архітэктурная спадчына Гродзеншчыны * Галоўка Сяргей, «Панямонь...—мястэчка вельмі выдатнае»: ... Болей »


Роднае слова, 1(97)1996

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

1(97)1996

* Баршчэўскі Лявон, Сярэднявечны эпас: Шата Руставелі і яго паэма «Віцязь у тыгравай шкуры»; Рыцарскі раман. «Аповесць пра Трышчана» * Бельскі Алесь, Прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці: Сучаснасць у мастацкім асэнсаванні Івана Шамякіна * Бугаёў Дзмітрый, Паўнакроўнасць жыцця: Літаратурны партрэт Анатоля Кудраўца * Верціхоўская Марыя, Цялкова Вольга, «Цуды можна разумець сэрцам...»: Вывучэнне твора Яна Баршчэўскага «Шля... Болей »