Барысюк Таццяна

Таццяна Пятроўна Барысюк нарадзілася 18 кастрычніка 1971 года ў Мінску. Скончыла СШ № 149 (1986), Мінскае педвучылішча № 1 (1990), філфак БДУ (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (2001), дзе цяпер працуе малодшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле ўзаемасувязей літаратур. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2004 года (членскі білет № 692).

Вершы піша з 9-ці гадоў. Яе паэтычны і крытычны дэбют адбыўся ў 1993 годзе ў часопісе "Першацвет". Аўтар кнігі вершаў "Аўтапартрэт" (2002). Друкавалася ў анталогіі "Агледзіны" (1998), альманахах "Панядзелак" (2003), "Літаратурны квартал" (2003), "Дзень паэзіі-2005", у часопісах "Першацвет", "Маладосць", "Крыніца", "Беларуская думка", "Полымя", "Беларусь", газеце "Літаратура і мастацтва" і іншых выданнях. (Усяго каля 30-ці паэтычных публікацый). Яе творчае крэда стварэнне адметнага цэласнага мастацкага свету і адметнай лірычнай гераіні, якая гэты свет асэнсоўвае і адчувае, дзеліцца з чытачамі сваімі думкамі, перажываннямі і адкрыццямі. Аўтар празаічнага абразка "Спружына жыцця" ў "Чырвонай змене" за 1993 год.

У якасці крытыка і літаратуразнаўцы з'яўляецца аўтарам каля 50-ці публікацый - рэцэнзій, артыкулаў, творчых партрэтаў і дакладаў на канферэнцыях па сучаснай беларускай паэзіі (пра творчасць В.Аксак, Э.Акуліна, Л.Дранько-Майсюка, М.Лукшы, А.Мінкіна, Л.Рублеўскай, В.Шніпа) і прозе (А.Бязлепкіна, Л.Вашко, Л.Галубовіч, В.Якавенка). Буйныя літаратуразнаўчыя працы Т.П.Барысюк - "Сон у беларускай і польскай паэзіі 80-90-х гадоў ХХ стагоддзя" (2006) і "Традыцыі англійскага і польскага рамантызму ў сучаснай беларускай паэзіі" (2008). Піша дысертацыю "Ідэйна-жанравыя пошукі ў сучаснай беларускай паэзіі (на матэрыяле творчасці Л.Дранько-Майсюка, В.Шніпа, Л.Рублеўскай і Э.Акуліна)".

Перакладала творы пра сон сучасных польскіх паэтаў (публікацыя ў час. "Паміж" №5/2006).

http://litbel.org

 

Барысюк Таццяна :: Выданьні

pdf
Маладосць, 1 (710) 2013

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

1 (710) 2013

За мiнулыя 20 гадоў вонкавы бок жыцця змянiўся кардынальна. Мы забылiся на дэфiцыт рэчаў, атрымалi магчымасць дакрануцца да сусветнага досведу ў сферы культуры, навукi, найноўшых техналогiй, сталi вальнейшымi ў сваiх жаданнях i праяўленнях. Але цi азначае гэта, што новая форма iстотна змянiла ўнутраны змест? Савецкага Саюза 20 гадоў як няма, а «савок» жывейшы за ўсiх жывых. Я маю на ўвазе, што добрае, светлае i прыемнае з таго, што адзн... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 16

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

16

У невялікі спартыўны лятак, прыкладна на дванаццаць месцаў, па прыступках паднімаюцца некалькі парашутыстаў: маладыя хлопцы і дзяўчаты. Але сярод іх – сталага веку жанчына. Бачна: яна зусім старая. Два аператары здымаюць яе на камеру. Яшчэ адзін уціскваецца за ёй у дзверы. Урэшце лятак вырульвае на паласу, набірае хуткасць і ўзнімаецца ў паветра. У кабіне першы і другі пілоты перадкідваюцца рэдкімі, кароткімі фразамі па-ангельску. (Юры ... Болей »


pdf
Роднае слова, 9 (285) 2011

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

9 (285) 2011

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа. На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі кр... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 4-5

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

4-5

Творца не для сябе Барыс Мікуліч увайшоў у літаратуру яшчэ падлеткам: нарадзіўся 6 жніўня 1912 года, а са жніўня 1927-га ўжо друкаваўся ў часопісе «Маладняк». Апублікаваў сем кніг, сотні рэцэнзій, артыкулаў, нарысаў, аглядаў. Прыехаў з Бабруйска (на той час акруговага), заваяваў літаратурны і дзявочы Менск, і ў 24 гады (25 лістапада 1936-га) быў арыштаваны і кінуты ў турму. Вярхоўны суд невіноўнаму літаратару вынес вырак: 10 гадоў ГУЛАГ... Болей »


Маладосць, 06 (643) 2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

06 (643) 2007

“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск. Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя