Бартосік Зьміцер

Мама мая — расейка, чыстая, карэнная. Я па маці ніжагародзец мо ў 10-м ці 15-м калене. Там ёсьць вёска Канстанцінава, адкуль мой род. Так што і сормаўскія работнікі, і, ня выключана, жыхары тае начлежкі, дзе Горкі знайшоў пэрсанажаў п’есы "На дне", — мая радня. Старая начлежка дагэтуль стаіць у Ніжнім Ноўгарадзе, і, калі я праходжу ля яе, маё сэрца ёкае. У маім родзе з боку маці былі і басякі, і заможныя купцы: купец Бяляеў, вышэйшай гільдыі, уладальнік трох бандарных радоў на славутым ніжагародзкім кірмашы, дэпутат гарадзкой думы, уладальнік трох велічэзных даходных дамоў у Ніжнім Ноўгарадзе. Яны і дагэтуль стаяць.

Па бацьку ж я — несапраўдны паляк, польскай мовы ня ведаю. Дый паходзіў мой род па бацьку з Адэсы. Мой прадзед, Франц Бартосік, гандляваў рыбай на Прывозе. Таму ў мяне вялікія сумневы наконт ягонай polskości… Вядома, якія палякі гандлявалі рыбай на Прывозе.

У школу я пайшоў у Усьць-Каменагорску. Мае бацькі — тэатралы: ён — рэжысэр, яна — акторка, і мы ўвесь час блукалі па Расеі, пакуль не прыехалі ў Казахстан. Там я стаў усьведамляць сябе. І нават ведаў пару казахскіх словаў. Маім настаўнікам быў міліцыянт, які ахоўваў гатэль у Алма-Аце, дзе мы гастралявалі. Бацькі матляліся па ўсёй Азіі, але маці хацела адтуль вырвацца. Я быў на палове трэцяй клясы (1978 год), калі тата абрадаваў — мы паедзем у Беларусь. Што такое Беларусь, я ня ведаў. Нешта такое далёкае! У мяне былі асацыяцыі з Барусіяй. Мяне ўразіла, што тут людзі маюць сваю мову. Я не пачуў яе, натуральна, на вуліцах Гомелю. Але ўбачыў у шапіку часопіс "Вожык". Доўга, уражаны, ламаў галаву, што ж гэта азначае. Запытаўся ў аднаклясьнікаў. Потым пачуў у радыёпастаноўцы: "На сьцяне вісела "маланка" (газэта такая школьная). Так уваходзіў у кантэкст. Я быў «освобождён» ад беларускай мовы. І яшчэ адзін чалавек з усяе клясы быў вызвалены, таксама расеец. І так выйшла, што толькі мы ўдвух можам падтрымаць гутарку на беларускай мове. Астатнім аднаклясьнікам, гомельскім беларусам, гэта "ня нада, яны нармальна разгаварывают".

У мяне абсалютна спакойны, лянівы тэмпэрамэнт. Я большую частку жыцьця баўлю на канапе. Гэта жыцьцёвыя абставіны мяне часам падкідваюць. Было і вельмі хранова, і вельмі клясна. Шмат чаго ёсьць узгадаць.

Я мілы, культурны, рафінаваны інтэлігентны хлопчык. Я ня ўмею біцца, ня ўмею ўдарыць чалавека па твары. Ня ўмею прыгожа дастаць нож і ўсьміхнуцца фіксай, хаця фікса ў мяне ёсьць.

Я маю толькі адну сур’ёзную гісторыю на сумленьні, яна таксама апісаная ў кнізе: я ратаваў і ня выратаваў тапельку. У вадзе мне здавалася, што яшчэ пару сэкунд — і я пайду зь ёй на дно. А на беразе — што мне не хапіла пары сэкунд, каб яе выцягнуць. У мяне не было досьведу ратаваньня, была халодная вада, ужо ляжаў сьнег. Я адпусьціў яе руку! Самы страшны досьвед, калі адпускаеш чалавека...

Бартосік Зьміцер :: Выданьні

audio
Бартосік Зьміцер, Падарожжы Свабоды, 04.11.2010

Падарожжы Свабоды

«Гыр-гыр-гарадок — гэта там, дзе адзін на аднаго гыркаюць»

Бартосік Зьміцер

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Масавая электрычнасьць прыйшла ў Беларусь яшчэ за расейскім часам. Калі ў губэрнскіх гарадах запрацавалі свае электрастанцыі. У сав... Болей »

audio
Бартосік Зьміцер, Падарожжы Свабоды, 30.09.2010

Падарожжы Свабоды

“Мяняю мэгаполіс на аграгарадок” - вёска Мілашавічы

Бартосік Зьміцер

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі.

<audio controls><source src="http://audio.rferl.org/archive/BR/2010/09/30/2010... Болей »

audio
Бартосік Зьміцер, Падарожжы Свабоды, 13.08.2010

Падарожжы Свабоды

Фантастычная Мураванка

Бартосік Зьміцер

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Храму-крэпасьці, царкве Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы, што ў Мураванцы, пашанцавала значна больш. Хоць храм ня мае анічога суп... Болей »

audio
Бартосік Зьміцер, Падарожжы Свабоды, 29.07.2010

Падарожжы Свабоды

Падарожжа ў вёску Наносы

Бартосік Зьміцер

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Гэтым сьпякотным летам усё жывое сьпяшаецца да вады. А самая вялікая вада ў Беларусі, як вядома, гэта возера Нарач. Ці варта пазайз... Болей »

audio
Бартосік Зьміцер, Падарожжы Свабоды, 22.07.2010

Падарожжы Свабоды

Падарожжа ў Мураванку

Бартосік Зьміцер

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Вёска Мураванка вядомая, напэўна, кожнаму жыхару Беларусі. Бо які фотаальбом, якую энцыкляпэдыю ні адкрой, а храм Нараджэньня Прась... Болей »

audio
Бартосік Зьміцер, Падарожжы Свабоды, 13.07.2010

Падарожжы Свабоды

Падарожжа ў Студзёную Гуту ў Гомельскім раёне

Бартосік Зьміцер

Маленькую вёску Студзёную Гуту напачатку ліпеня штогод напаўняюць гукі клясычнай гітары. Бо тут працуе нефармальная гітарная Акадэмія, куды зьяжджаюцца гітарысты суседніх краін. Пра Студзёную Гуту ў Гомельскім раёне чарговая перадача сэрыі Падарожжы Свабоды.

<audio controls></aud... Болей »

audio
Бартосік Зьміцер, Падарожжы Свабоды, 01.07.2010

Падарожжы Свабоды

Старыя Дарогі - Ігар Лізура

Бартосік Зьміцер

Зьміцер Бартосік распавядае пра сваё падарожжа: “Пра старадароскага народнага майстра Ігара Лізуру я чуў не аднойчы. Але патрапіўшы ў Старыя Дарогі і пабачыўшы на свае вочы тое, што вырабляе гэты мастак я стаў ягоным адданым прыхільнікам. Выставу ягоных вырабаў можна разглядаць гадзінамі. Называецца выстава “Лінія Лізуры”.

<audio controls><source src="http://audio.rferl.org/archive/BR... Болей »

audio
Бартосік Зьміцер, Падарожжы Свабоды, 24.06.2010

Падарожжы Свабоды

Вёска Залешаны, што на Падляшшы

Бартосік Зьміцер

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі.

<audio controls><source src="http://audio.rferl.org/archive/BR/2010/06/24/2010... Болей »

audio
Бартосік Зьміцер, Падарожжы Свабоды, 17.06.2010

Падарожжы Свабоды

Буслы над Рудутамі

Бартосік Зьміцер

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Над вёскай Рудуты ліецца песьня пра Колю-трактарыста. Жорсткі пасьляваенны раманс. У Рудуты я зьбіраўся даўно. Бо пра знакамітую ма... Болей »

audio
Бартосік Зьміцер, Падарожжы Свабоды, 10.06.2010

Падарожжы Свабоды

Палітычныя прагнозы Бухалаўкі

Бартосік Зьміцер

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Рэдкі аўтамабіліст праедзе праз гэтае паселішча, не спыніўшыся каля апавяшчальнага знаку. Як правіла, на ягоным фоне мужыкі пачынаю... Болей »