Баравікова Раіса

Баравікова Раіса, нарадзілася 11.05.1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і служачага.

Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы (1965) пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971-1972). У 1972-1977 гг. - карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983-1988 гг. - літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». Сябра СП СССР з 1977 г.

У друку выступае з 1960 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990).

Напісала аповесць «Кватарантка» (1980). Выйшла кніжка казак і апавяданняў для дзяцей «Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990). Перакладае з расейскай, украінскай і польскай моў.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1988) за кнігу лірыкі «Каханне».

Крыніца: www.slounik.org

 

Баравікова Раіса :: Выданьні

Беларусь (часопіс), 8 (620) 1990

Беларусь (часопіс)

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

8 (620) 1990

Новы Запавет. Айзенштат Галіна, "Усе гавораць - я сэрца раскінуў..." Арлова Ірына, Як патраціць мільён? Арлоў Уладзімер, Безназоўнае Астроўскі Генадзь, Восень Баравікова Раіса, Усё павінна рабіцца своечасова Барадулін Рыгор, Вершы. Брандыс Аліцыя, Праграма вялікай тэрапіі Васько Уладзімір, Вершы. Гарадніцкі Яўген, "Не дай Божа сэрцам знікнуць і душой апасці..." Глушакоў Уладзімір, Улада ... Болей »


pdf
Маладосць, 04 (446) 1990

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

04 (446) 1990

* Антаноўскі Мікола, Вершы * Баравікова Раіса, Вершы * Геніюш Ларыса, Споведзь. Працяг * Гігевіч Васіль, Чарноў Алег, Сталі воды горкія. Дакументальная аповесць * Дайнека Леанід, Жалезныя жалуды. Раман. Заканчэнне * Дэбіш Анатоль, Вершы * Казько Віктар, Нахаў... ці Сучасная спадарожная казка * Каско Алесь, Вершы * Сачанка Барыс, "Отторженная возвратнхъ". Амаль навела * Трусевіч Віктар, Вершы * Чабан Тамара, "На мяжы невымоўнаг... Болей »


mp3
audio
Баравікова Раіса, Будкін Сяргей, Жывая чытанка / Раіса Баравікова / Вершы

Жывая чытанка / Раіса Баравікова / Вершы

Выбраныя вершы

Баравікова Раіса, Будкін Сяргей

Раіса Андрэеўна Баравікова - адна з самых яркіх прадстаўніц беларускай паэзіі. Яе вершы - гэта канкрэтная жыццёвая споведзь, адлюстраванне тых падзей і момантаў, якія прайшлі праз сэрца. На працягу ўсёй сваёй творчасці Р. Баравікова сцвярджае, што самае цудоўнае пачуццё, якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць, высакароднасць, - каханне. Нарадзілася Раіса Андрэеўна ў вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і ... Болей »


audio
Баравікова Раіса, Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка

Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка

радыёпастаноўка

Баравікова Раіса

Баравікова Раіса, нарадзілася 11.05.1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і служачага. Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы (1965) пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971-1972). У 1972-1977 гг. - карэспандэнт газеты «Літарату... Болей »


audio
Баравікова Раіса, Шкляныя горы

Шкляныя горы

радыёпастаноўка

Баравікова Раіса

Баравікова Раіса, нарадзілася 11.05.1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і служачага. Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы (1965) пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971-1972). У 1972-1977 гг. - карэспандэнт газеты «Літарату... Болей »


Першая   Папярэдняя   [6-6]   Наступная   Апошняя