Віктар Асіпенка
Нарадзіўся 5 красавіка 1954 года. Яго першае сатырычнае апавяданне “Горкі вопыт” было надрукаванае ў часопісе “Вожык” № 14 у ліпені 1986 года. У 2013 годзе ў выдавецтве “Логвінаў” выйшаў зборнік апавяданняў Віктара Асіпенкі “Глухмень”.
У газеце “Новы час” ад 25 красавіка 2014 года ў дадатку “Літаратурная Беларусь” было надрукаванае апавяданне “Бабскі бунт” як анонс да выхаду наступнай кнігі — “Варажбіткі”, якая ўбачыла свет у 2015 годзе.
“Варажбіткі” — кніга-жарт, у якой цесна перапляліся выдумка і рэальнае жыццё. Аўтар весела, а часам з гарэзлiвасцю расказвае пра жыццёвыя прыгоды знаходлівых людзей, якія жывуць на нашым неспакойным свеце. Менавіта гумар дапамагае гэтым людзям спраўляцца з самымі неверагоднымі цяжкасцямі. Без гумару не было б і белай паласы ў жыцці, якую ўсе мы чакаем пасля чорнай. Болей »
Аўтар стварыў выдуманы свет, дзе жывуць файныя і не вельмі, добрыя і злыя, прастадушныя і дзівакаватыя людзi. Кожны з гэтых чалавечкаў складаней за Сусвет. Увесь Сусвет лёгка змяшчаецца ў іхных галовах, і яшчэ нават застаецца месца для дзіўных і нечаканых учынкаў. Яшчэ ўчора ім здавалася, што жыццё ляціць у апраметную і раптам – гоп, яно ўжо не горшае, чым у іншых. Яны радуюцца, калі знаходзяць выйсце са складанай сітуацыі, або выйсце н... Болей »