Андзілеўка Людміла

Людміла Андзілеўка – Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, проза. Мастачка ў жанры INSITA.

Нарадзілася ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці. Дзяцінства часта бавіла на хутары ля вёскі Шыпы. Вучылася ў Глыбоцкай школе №1, менавіта ў школе сустрэла выкладчыкаў, якія пасеялі зерне ўпэўненасці ў здольнасці да творчасці, падтрымалі імкненне маляваць, запісваць думкі, развілі любоў да музыкі. Скончыла музычную школу па класу баяна 1973 г., паступіла ў Наваполацкае музычнае вучылішча. (Музычныя здольнасці перадаліся па роду маці. У яе сям’і было семера дзяцей, усе добра спявалі, самі майстравалі музычныя інструменты, маглі іграць “з вуха”. Схільнасць да мастацкага аповеду таксама атрымала ад маці, яна умела знаходзіць трапнае слова, любіла распавядаць розныя гісторыі артыстычна і эмацыянальна.)

Пасля заканчэння вучылішча адкрывала ў г.п. Падсвілле новую музычную школу, дзе адпрацавала ў выніку больш за трыццаць гадоў. Была настаўнікам па класу баяна, кіраўніком аркестра, для рэпертуара якога пісала партытуры, апрацоўкі народных мелодый. Акрамя аркестра, прыходзілася кіраваць хорам і вакальнай групай выкладчыкаў музычнай школы. Напісала некалькі харавых партытур: “Зелен дуб” на свае словы, “Хвала Табе, Божа!” на словы паэткі Марыі Баравік, “Ляці, Пагоня!” на словы, напісаныя разам з спадаром Пётрам Садоўскім і “Дзе ты, восень” (дзіцячая песня польскага кампазітара Ежы Вазоўскі, словы Ханна Здзітавецка, пераклала на беларускую мову.)

У 1984 годзе паступіла ў Мінскі дзяржаўны інстытут культуры, стала дырэктарам музычнай школы і занімала гэту пасаду па 2007год.

З 1994 года пачала пісаць прозу. Адбыўся дэбют у рэспубліканскім друку ў часопісе “Літаратура і мастацтва” з уступнай прамовай Юрася Свіркі, потым “Маладосць”, “Нёман”, “Беларусь”. 1998 годзе ў “Бібліятэчцы часопіса Маладосць” выйшла першая кніга апавяданняў пад назвай “Проста ноч на дварэ”. 2002 год – прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Вышлі кнігі прозы: “Гэта ты” - 2013, “Паляванне не музу” - 2015. “Ключ у боціку” - 2017, “Няхай выбачае юнацтва” – 2020, 2022 – “Эфект плацэба”, напісаны і друкаваны ў рэспубліканскіх часопісах у асобных артыкулах зборнік эсэ “Сябе не ведаем знутры”.

Напісала лібрэта да оперы “Нябесныя бегі”, прысвечана Язэпу Драздовічу.

У 1989 годзе, калі ўжо мела траіх дзяцей, прыйшло непераадольнае жаданне маляваць. Хутка прапанавалі зрабіць раённую выставу першых работ у горадзе Глыбокім.

Адбыліся абласныя, рэспубліканскія, міжнародныя выставы.

12.02.2020 года Рада Міністэрства культуры Беларусі прызнала Віцебскае інсітнае мастацтва годным мець статус “Культурная каштоўнасць Беларусі”. Прозвішча Андзілеўка Людміла ўпісана прыкладам ідэнтыфікацыі.

1995 – персанальная выстава ў Віцебску. 2008г. – удзел у ІІІ нацыянальнай выставе жывапісу INSITA, 2012г. – удзел у Y нацыянальнай выставе жывапісу INSITA. У І і ІІ Усебеларускіх фестывалях народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” 1998 і 2005гг. Удзельніца міжнародных выставак “Дар майстру”, прысвечана М.Шагалу - 2007г. Маскоўскі музей наіўнага мастацтва. “Фэстнаіў”- 2010 г., “Фэстнаіў-2011г.” Маскоўскі музей наіўнага мастацтва. У красавіку 2018 года ў Мінску персанальная выстава у Палацы культуры Ветэранаў “Ахвярам Чарнобыля прысвячаецца”. У ліпені 2020 г – персанальная раённая выстава ў родным горадзе Глыбокае - “Для вас мая душа”.

 

Андзілеўка Людміла :: Выданьні

pdf
Літаратурная Беларусь, 6 (142) 2018

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (142) 2018

Пра тое, як сябра журы конкурсу Валерый Герасімаў, дасведчаны бібліятэкар-бібліёграф, края- і кнігазнавец, пачаў цікавіцца гісторыяй і якія парады дае ўдзельнікам конкурсу — у нашым інтэрв’ю. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 4 (140) 2018

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

4 (140) 2018

Я жыву і працую ў Наваградку з 1993 года, але як пісьменнік стаўся значна пазней, недзе ў 2005–2007 годзе. Жыццё склалася так, што амаль дзесяць гадоў пасля заканчэння школы служыў у Расіі. Я ніколі не марыў стаць пісьменнікам, хоць пісаць цягнула з дзяцінства. Нават калі вярнуўся ў Беларусь, я не адразу прыйшоў да літаратуры. У мяне быў свой, часам няпросты, шлях да ўсведамлення беларускасці. Дзякаваць Богу, ён адбыўся. Болей »


Першая   Папярэдняя   [4-4]   Наступная   Апошняя