Анціпенка Алесь

Анціпенка Алесь (Аles Antsipenka or Ales Ancipienka) нарадзіўся ў 1953 годзе на Далёкім Усходзе Беларусі ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласьці.

Антыкамуністычнае выхаваньне атрымаў у сям’і. Веды набываў у Нацыянальнай бібліятэцы імя Леніна, бібліятэцы Акадэміі навук БССР і акадэміі Кіма Хадзеева, а адукацыю — у Інстытуце замежных моваў і асьпіратуры Інстытута філязофіі і права АН БССР. Кандыдат філязофіі.

Аўтар навуковых і аналітычных артыкулаў, друкаваных у Беларусі, Аўстрыі, Ізраілі, Латвіі, Польшчы, Расеі, Славакіі, Францыі, Чэхіі, Швэцыі і ва Ўкраіне. Стваральнік і суаўтар кніг “Мэдыі і камунікацыя”, “Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня”, “Невядомая Беларусь”, “Таталітарызм”.

За ўдзел у Маршы Свабоды сядзеў у беларускіх Лукішках на Акрэсьціна. Ганарыцца тым, што ня мае ўрадавых узнагародаў. Галоўнай задачай беларусаў лічыць умацаваньне ўсходняй і разбурэньне заходняй мяжы краіны.

Былы сябра Рады БАЖ, былы сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, сузаснавальнік і сябра Рады Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, сябра Валянціна Акудовіча, былы кіраўнік Беларускага калегіюму.

 

Анціпенка Алесь :: Выданьні

pdf
ARCHE, 04(55)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

04(55)2007

У нумары — нарыс Андрэя Казакевіча "Палітычная геаграфія Беларусі", дасьледаваньне Барбары Скінэр "Грамадзкія каштоўнасьці Ўніяцкай царквы ў XVIII ст.", артыкул Андрэя Вашкевіча пра нацыянальную сымблоліку ў Заходняй Беларусі "Нашы сьцягі над Заходняй", эсэ Герта Ловінка "Блогі і падзеньне ўлады традыцыйных мэдыяў", мэтадалягічны аналіз Анджэй Сулімы Камінскага "Сутыкненьне Захаду і Ўсходу пад Воршай і Віцебскам. Аб антыімпэрскай візіі... Болей »


pdf
ARCHE, 01-02(53)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

01-02(53)2007

У нумары: рэцэнзія Віталя Сіліцкага на кнігу Пятра Краўчанкі "Беларусь на распутье, или Правда о Беловежском соглашении" "Частка формулы, якая мела вынікам Лукашэнку", тэарэтычныя разважаньні Міраслава Гроха "Ад этнічнай групы да мадэрнай нацыі: чэскі прыклад", артыкул Ліі Грынфэльд "Нацыяналізм і сьвядомасьць", крытыка Зьмітра Саўкі новай рэдакцыі «Правілаў беларускага правапісу і пунктуацыі», і інш. Болей »


pdf
ARCHE, 04(44)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

04(44)2006

У нумары — аналітыка аб прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году ("Пачатак рэвалюцыі духу" Віталя Сіліцкага, "Хто лепш засвоіў урокі Памаранчавай рэвалюцыі?" Эндру Уілсана, і інш.). Яшчэ ў нумары: крытычны артыкул Андрэя Катлярчука "Нацыянальнае канструяваньне Міцкевіча, або What Tomas Venclova did not say in Harvard" і бэстсэлер Патрыка Оўржадніка "Эўрапеана. Кароткі нарыс гісторыі дваццатага стагодзьдзя". Болей »


pdf
ARCHE, 04(27)2003

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

04(27)2003

Тэма нумару: Чэскі альбом. Сярод яго аўтараў – Вацлаў Гавал, Ян Максімюк, Ёзаф Кроўтвар, Наталя Прыступа, Сяргей Сматрычэнка, Іван Адзіла Штампах, Міхал Вівэг, Мілаш Урбан, Яхім Топал і інш. Шэраг артыкулаў (Славаміра Адамовіча, Валянціна Акудовіча, Алеся Анціпенкі, Юрыя Пацюпы, Веры Рыч, Яўгена Сьвярсьцюка, Максіма Шчура, Сяргея Шыдлоўскага) прысьвечаны сьмерці Васіля Быкава. Друкуецца таксама стэнаграмы апытаньня "ARCHE" "Якія плюсы й... Болей »


Więź, 9 (467)

Więź

Białorusini o nas. Białorusini o sobie

9 (467)

O Białorusi wiemy na ogól bardzo niewiele. Słyszymy o niej najczęściej z powodu anty natowskich i prorosyjskich wystąpień prezydenta Łukaszenki, demonstracji sprzeciwu wobec jego polityki i kolejnych aresztowań dziennikarzy. W polskiej polityce zagranicznej Mińsk zawsze pozostawał w cieniu Moskwy, Kijowa i Wilna. W polskiej opinii publicznej — poza wspomnianymi wyżej zdarzeniami — Białoruś po prostu nie istnieje. Nie interesują się nią ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя